УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА 1 ТАКЕСІКА ЯК СІСТЭМА НЕВЕРБАЛЬНАЙ КАМУНІКАЦЫІ 4
1.1 Вызначэнне паняцця «такесіка» 4
1.2 Класіфікацыя дотыкаў 4
1.3 Поціск рукі 6
ГЛАВА 2 ТАКТЫЛЬНЫЯ ПАВОДЗІНЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ РОЗНЫХ КУЛЬТУР 9
2.1 Кантактныя і дыстантныя культуры 9
2.2 Прыклады тактыльных паводзін прадстаўнікоў розных культур 10
ЗАКЛЮЧЭННЕ 11
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 12
Вядома, што тактыльная камунікацыя – асноўная і самая прымітыўная форма зносін. Менавіта дотык фактычна з’яўляецца першай сэнсарнай сістэмай, якая пачынае функцыянаваць у жыцці чалавека.
Сэнс дотыку залежыць ад таго, да якой часткі цела дакранаюцца, ад працягласці дотыку, яго сілы, частаты і спосабу здзяйснення (напрыклад, адкрытая далонь або сціснутая ў кулак). Немалаважнымі фактарамі таксама з’яўляюцца месца дзеяння, узрост і пол удзельнікаў камунікатыўнага акта, характар іх узаемаадносін.
Месца чалавека ў калектыве часта адлюстроўваецца праз тое, каму ён дазваляе дакранацца да сябе і да каго дакранаецца ён сам. Узаемныя дотыкі ўказваюць на роўнасць сацыяльнага статусу людзей, якія нязмушана камунікуюць адзін з адным. Гэта так званыя гарызантальныя дотыкі – кантакты паміж людзьмі, якія ўсведамляюць сваю прыналежнасць да тоеснай сацыяльнай групы. Для людзей з аднолькавым сацыяльным статусам цалкам прымальна і натуральна абдымаць адзін аднаго за плечы, дакранацца да спіны і адказваць на любыя дотыкі. У той жа час у камунікацыі ўнутры калектыву назіраюцца і вертыкальныя дотыкі – кантакты, характэрныя для людзей рознага сацыяльнага статусу. Яны маюць аднабаковы характар: падначаленыя ніколі не адважацца адказаць на дотык кіраўніка такім жа чынам, бо гэта будзе ўспрымацца як замах на яго аўтарытэт [1].
1. Басава, Г. І. Невербальная камунікацыя ў журналістыцы (з электронным дадаткам): вучэб. дапам. / Г. І. Басава, В. М. Пяткевіч. – Мінск: БДУ, 2017. – 191 с.
2. Особенности невербального общения в разных странах [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://orator.biz/library/oratorical/osobennosti-neverbalnogo-obshcheniya-v-raznykh-stranakh.
3. Правила рукопожатий [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://bowandtie.ru/pravila-rukopozhatiya.
4. Прикосновения. Показания и противопоказания к применению [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.b17.ru/article/76366.
5. Jones & Yarbrough (1985), A naturalistic study of the meanings of touch. Communication Monographs, 52. P. 19–56.
6. Heslin, R. (1974, May) Steps toward a taxomony of touching. Paper presented to the annual meeting of the Midwestern Psychological Association, Chicago, IL.