РОЛЯ Ф. СКАРЫНЫ Ў РАЗВІЦЦІ І СТАНАЎЛЕННІ БЕЛАРУСКАГА І УСХОДНЕСЛАВЯНСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ 3
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 7
Безумоўна, погляды Францыска Скарыны сведчаць пра яго як пра асветніка, патрыета, гуманіста. У тэкстах Бібліі асветнік Скарына паўстае чалавекам, які садзейнічае пашырэнню пісьменнасці, ведаў. Прадмовы і пасляслоўя ў Бібліі Францыска Скарыны, у якіх ен раскрывае глыбокі сэнс біблейскіх паданняў, прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі.
У XVI-XVIII стагоддзях адукацыя на Беларусі развівалася ва ўмовах барацьбы паміж праваслаўем, каталіцтвам і рэфарматарскім рухам. Пры падтрымцы ўладаў езуіты адкрывалі школы, якія спрыялі ўмацаванню пазіцый каталіцкай царквы і знішчэнню рэфарматарскага руху ў ВКЛ [5, с. 219].
Менавіта езуіты заснавалі ў 1579 г. Віленскую акадэмію – першую ў ВКЛ вышэйшую навучальную ўстанову, а яе першым рэктарам быў Петр Скарга. Сярод яе найбольш вядомых выпускнікоў можна адзначыць: Мілеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага, Альберта Каяловіча. І інш.
Акрамя таго, амаль ва ўсіх значных гарадах Беларусі: Полацку, Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Гродне, Навагрудку, Віцебску, Мінску, Слуцку, Слоніме і інш., езуіты адкрылі свае калегіумы – так званыя, навучальныя ўстановы сярэдняй ступені, якія мелі антыпратэстанцкі, а пасля і антыправаслаўны характар. Выкладчыкамі брацкіх школ працавалі вядомыя педагогі: Васіль Цяпінскі, браты Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Карповіч.
Найбольш значным вынікам развіцця Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай стала школьная рэформа, праведзеная Адукацыйнай камісіяй – арганізацыяй па кіраўніцтву народнай асветай, заснаванай сеймам 1773-1775 гг. Першым яе кіраўніком быў І. Масальскі. Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і універсітэтаў у адпаведнасці з ідэямі Асветы. Таксама правядзенню рэформы спрыяў роспуск у 1773 годзе ордэна езуітаў, у руках якога на працягу XVII-XVIII стагоддзяў фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспалітай. Школы і маемасць ордэна былі перададзены Адукацыйнай камісіі [4, с. 189].
1. Агіевіч, У.У. Імя і справа Скарыны: У чыіх руках спадчына / У.У. Агіевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2012. – 318 с.
2. Андрэявец, Р.М. Жыцце Францыска Скарыны / Р.М. Андрэявец. – Гомель: Полеспечать, 2014. – 76 с.
3. Бурдзялѐва, І. А. Нарысы на гісторыі беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў: майстры, плыні, традыцыі / І. Бурдзялѐва. – Мінск : МДЛУ, 2019. – 168 с.
4. Вялікае княства Літоўскае. Культура і асвета // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Т.В. Габрусь, Г.Я. Галенчанка, А.К. Лявонава, І.В. Саверчанка. – Мн.: БелЭн, 2014. – Т.2. – 412 с.
5. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў. У 2-х т. Т.1 Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ ст. / С. Л. Гаранін [і інш.]; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. – Мінск : Бел. навука, 2016. – 910 с.
6. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў. У 2-х т. Т. 2. Новая літаратура : другая палова ХVІІІ-ХІХ стагоддзе / навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. – Мінск : Бел. навука, 2017. – 582 с.
7. Лойка, А. А. Старабеларуская літаратура : падручнік / А. А. Лойка. – Мінск : Навука і тэхніка, 2019. – 442 с