Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Жаночыя вобразы ў рамане І. Шамякіна «Сэрца на далоні»

Жаночыя вобразы ў рамане І. Шамякіна «Сэрца на далоні»

Курсовые, Социально-гуманитарные, История белорусской литературы, БарГУ
28 страниц
22 источника
2021 год
29.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ  4
ГЛАВА 1 ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА ПРАБЛЕМЫ МАСТАЦКАГА АСЭНСАВАННЯ ВОБРАЗАЎ ГЕРОЯЎ У ТВОРЧАСЦІ ПІСЬМЕННІКА 6
1.1 Паняцце пра вобраз літаратурнага героя, характар, спецыфіку жаночых вобразаў 6
1.2 Сістэма вобразаў герояў у рамане «Сэрца на далоні» 11
ГЛАВА 2 МАСТАЦКАЕ ЎВАСАБЛЕННЕ ЖАНОЧЫХ ВОБРАЗАЎ У РАМАНЕ «СЭРЦА НА ДАЛОНІ» 16
2.1 Жаночыя вобразы прадстаўнікоў старэйшага пакалення 16
2.2 Духоўнае станаўленне юнага пакалення: жаночыя характары, мадэль паводзін 20
ЗАКЛЮЧЭННЕ 25
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 27

Такім чынам, у творчасці пісьменнікаў другой паловы ХХ стагоддзя плённа працягвалася і развівалася традыцыя стварэння жаночых вобразаў, закладзеная папярэднікамі. Беларуская проза ўзбагацілася высокамастацкімі тыпамі жанчын, дзякуючы якім літаратура ўзнялася да вяршынь асэнсавання нацыянальнага характару і менталітэту беларускай нацыі. Стварэнню жаночых вобразаў прысвяцілі сваю творчасць З. Бядуля, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Я. Колас, І. Шамякін, Ядвігін Ш і інш. Гэтыя пісьменнікі адлюстравалі жанчыну ў розных іпастасях: як маці, як гераіню, як грамадскую дзеячку, як проста каханую жанчыну. Роля жаночых вобразаў у літаратуры вельмі вялікая. Яны дапамагаюць шматлікім аўтарам раскрыць важныя рысы характару галоўнага героя, сваёй грацыяй і прыгажосцю здольныя выклікаць захапленне ў чытача. Іван Шамякін па-майстэрску адлюстраваў сапраўды выдатныя жаночыя вобразы ў рамане «Сэрца на далоні», якія актуальны і для нашага часу.
І. Шамякін стварыў надзвычай шырокае кола вобразаў: інтэлігентаў (Антон Яраш, Кірыла Шыковіч, малады архітэктар Кухараў, хірург Майзіс, Адам Рагойша, Аляксей Тукала і інш.); савецкіх кіраўнікоў (Гукан, Тарасаў, Гамбіцкі, Кушнер і інш.); жанчын (Галіна Адамаўна Яраш, Валянціна Андрэеўна Шыковіч, Зося Савіч, Клаўдзія Сухадол, галоўурач Тамара Гаецкая і інш.); дзяцей і моладзі (Тарас, Іра, Наташа, Віктар, Славік, Маша, Ніна і інш.). У рамане «Сэрца на далоні» раскрыты самыя надзённыя, самыя важныя праблемы народнага жыцця, якія хвалявалі ўсё савецкае грамадства: сувязь праўды гістарычнага мінулага і праўды сённяшняга дня, узаемаадносіны паміж пакаленнямі, выхаванне моладзі, неабходнасць станаўлення чалавека як асобы. Яны не страцілі значэнне і сёня.
Роля жанчыны старэйшага пакалення ў рамане «Сэрца на далоні» І. Шамякіна вeльмi вялiкaя. Усе вобразы апісаны з замілаваннем, улюбёнасцю, пашанай. Кожная з іх мае акрэсленыя, уласныя толькі ёй характар і аблічча. Выключную ўвагу празаік надаваў такім звязаным з жаноцкасцю каштоўнасцям, як сям’я, каханне, вернасць сяброўству.
У рамане сустракаюцца і іншыя жаночыя вобразы, у тым ліку маладых дзяўчат: Іра, Наташа, Ніна, Клаўдзія Сухадол. Іван Шамякін малюе вельмi яркi i захапляючы вобраз моладзі. Усе яны, гераіні рамана, абаяльныя, прыгожыя і інтэлектуальныя. Маці, сёстры, жонкі, дочкі сваёй прыгажосцю, душэўнасцю і мудрасцю асвятляюць жыццё, надаюць яму красу і вышэйшы сэнс.
Вобраз жанчыны ў творчасці І. Шамякіна ёмісты і разнастайны. Ён стварае пэўны ідэал жанчыны. Але агульным застаецца тое, што на гэты вобраз ускладзена значная ідэалагічная і сэнсавая нагрузка. Сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай», каб гэтага не здарылася, трэба зрабіць жанчыну шчаслівай. «А шчасце для жанчыны — гэта быць заўсёды пачутай і патрэбнай блізкім людзям». І. Шамякін засведчыў, што ў яго творах ёсць месца сэнсава напоўненаму жаночаму вобразу, глыбока нацыянальнаму жаночаму характару. Гераіні І. Шамякіна ўнутрана, псіхалагічна, эмацыянальна вельмі цесна звязаны са сваім часам.

1. Беларуская літаратура : 100 пытанняў і адказаў / Уклад. А. В. Века. — Мінск : Сучасны літаратар, 2004. — 352 с.
2. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. П. Мельнікава [і інш.] ; пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі. — Мінск : Нац. інст. адукацыі, 2009. С. 38—44.
3. Белая, А. І. Герой. Асоба. Характар : Мастацкая персаналогія ў беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя [Тэкст] : манаграфія / А. І. Белая. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2012. — 517 с.
4. Белая, А. І. Чалавек у плыні часу : Мастацкая канцэпцыя асобы і тыпалогія характараў у беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя [Тэкст] : манаграфія / А. І. Белая. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2009. — 408 с.
5. Бельскі, А. І. Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці / Алесь Бельскі. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2017. — 344 с.
6. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. — Мінск : Аверсэв, 2005. — 352 с.
7. Бельскі, А. Чалавек — Час — Мараль у прозе І. Шамякіна пра сучаснасць [Тэкст] / А. Бельскі // Бел. мова і літ. — 2005. — № 3. — 60 с.
8. Бугаёў, Д. Я. Жыццём ідучы: з гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі / Д. Я. Бугаёў. — Мінск : БДУ, 2013. — 303 с.
9. Воюш, І. Вобраз беларускай жанчыны ў кантэксце мележаўскай «малой» прозы / І. Воюш. // Гендер и проблемы коммуникативного поведения : сб. материалов І междунар. науч. конф., Новополоцк, 28-29 нояб., 2002 г. / Полоцк. гос. ун-т. — Новополоцк, 2002. — С. 103–106.
10. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. : У 4 т. — Мінск : Беларус. навука, 1999–2001. — Т. 3 : 1941 — 1965. — 2001. — 950 с.
11. Іван Шамякін : жыццё і творчасць / Скл. Т. Шамякіна. — Мінск. : Нар. асвета, 1982. — 95 с.
12. Каваленка, В. Жыццё і творчасць / В. Каваленка. — Мінск. : Нар. асвета, 1986. — 294 с.
13. Каваленка В. Іван Шамякін: нарыс жыцця і творчасці. — Мінск : Нар. асвета, 1980. — С. 207.
14. Лугоўскі, А. І. Уводзіны ў літаратуразнаўства: вуч-мет. компл. / А. І. Лугоўскі [Электронный ресурс]. — Рэжым доступу : https://elib.bspu.by/handle/doc/2318 /. Дата доступу : 14.11. 2021
15. Лазарук М. А., Ленсу А. Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мінск., 1982. — 277 с.
16. Маладое пакаленне ў рамане «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна: урок беларускай літаратуры / В. Дзегцярова // Роднае слова. — 2011. — № 9. — С. 62.
17. Маладое пакаленне ў рамане І. Шамякіна «Сэрца на далоні» (ХІ клас) : французская педагагічная майстэрня / Н. А. Кендаш // Беларуская мова і літаратура. — 2005. — № 1. — С. 9–11.
18. Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік / Вячаслаў Рагойша. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск. : Бел. навука, 2004. — 576 с.
19. Уводзіны ў літаратуразнаўства : вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 1. Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка / В. П. Рагойша, М. П. Кенька, Т. А. Марозава; пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск : БДУ, 2011. — 247 с.
20. Шамякін, І. Збор твораў: у 23 т. / І. Шамякін. — Мінск : Маст. літ., 2013. — Т. 12 : Сэрца на далоні : раман ; падрыхт. тэкстаў і камент. Т. Махнач; паслясл. А. Бельскага. — С. 433–443.
21. Шамякін, І. П. Сэрца на далоні : раман : для ст. шк. узросту / Іван Шамякін. — Мінск: Маст. літ., 2007. — 542 с.
22. Яцухна, В. Тэорыя літаратуры [Тэкст] : вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў ВНУ / В. Яцухна. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 278 с.

Похожие материалы
Вобраз моладзі ў апавяданнях Пятра Васючэнкі
Курсовые, Социально-гуманитарные, История белорусской литературы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Вобраз патрыёта ў літаратуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя
Курсовые, Социально-гуманитарные, История белорусской литературы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Вобраз Лесуна ў творах паэтаў-класікаў
Курсовые, Социально-гуманитарные, История белорусской литературы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос