УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ВОБРАЗ ЛІТАРАТУРНАГА ГЕРОЯ: ТЭАРЭТЫЧНЫ АСПЕКТ 6
1.1 Сутнасць паняццяў «літаратурны герой», «персанаж» 6
1.2 Вобразы маладых людзей у творах пісьменнікаў 8
1.3 Героі празаічных твораў Пятра Васючэнкі 14
ГЛАВА 2 МАЛАДОЕ ПАКАЛЕННЕ ЯК АБ’ЕКТ МАСТАЦКАГА АДЛЮСТРАВАННЯ Ў АПАВЯДАННЯХ ПЯТРА ВАСЮЧЭНКІ 17
2.1 Моладзь у апавяданнях Пятра Васючэнкі 17
2.2 Характары герояў у кантэксце рэалій сучаснасці 24
ЗАКЛЮЧЭННЕ 29
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 31
Тэматычнае раскрыццё вобразаў маладых герояў пашырана ў беларускіх пісьменнікаў. Вобраз галоўнага персанажа залежыць ад шматлікіх фактараў: наяўнасць другарадных персанажаў, гістарычных і сацыяльных падзей, уплыў жанрава-стылістычных адносін і інш. З фарміраваннем асобы характары становяцца асноўным прадметам мастацкага пазнання.
Характар чалавека можа выявіцца ў годных і нікчэмных учынках. З пункту гледжання паэтычнай ацэнкі самыя вялікія справы тыя, якія праліваюць найбольш святла на характар асобы. У праграмах літаратурных напрамкаў асноўнае значэнне мае канцэпцыя асобы ў цеснай сувязі з яе разуменнем у філасофіі, грамадскіх навуках. Такім чынам, можна адзначыць, што з фарміраваннем асобы характары становяцца асноўным прадметам мастацкага пазнання.
Беларуская літаратура ХХ стагоддзя фарміравалася пад уплывам розных гістарычных падзей: Вялікая Айчынная вайна, забастоўкі, рэвалюцыі, знішчэнне інтэлігенцыі, барацьба за незалежнасць нашай краіны, ахова нацыянальнай мовы і інш.
Сучасныя пісьменнікі на працягу доўгага часу прадуктыўна працавалі над вобразамі маладога пакалення, якое выратоўвала сябе ад націску грамадства і гвалтоўных абставін.
У празаічным зборніку П. Васючэнкі «Белы мурашнік» у цэнтры падзей знаходзіцца моладзь. Дакладна ахарактыразаны вобразы маладых людзей, у іх прысутнічаюць як станоўчыя рысы персанажаў, так і адмоўныя, якія больш дапоўнены праз выбар самога героя і характарыстыкі другарадных персанажаў.
Аналіз зборніка «Белы мурашнік» паказаў, што Пятро Васючэнка раскрывае наступныя праблемы:
- уладкаванне маладых сямей у грамадстве, неабходнасць набываць жыллё;
- пошукі шчасця звычайным чалавекам пры наяўнасці нешчаслівага шлюбу;
- выхаванне дзяцей у маладой сям’і, абыякавае стаўленне да дзіцяці;
- пошук лёгкага жыцця замест цяжкай працы, безадказнасць і ветранасць у паводзінах маладых дзяўчат;
- адсутнасць альтэрнатывы;
- незапатрабаванасць той часткі моладзі, якае спрыяе адраджэнню беларускай мовы, падтрымлівае нацыянальнае адраджэнне; самасвядомасць ва ўмовах, калі яна лічыцца заганам;
- п’янства юнакоў і дзяўчат;
- праблема сораму або страху перад самім сабой, утойванне свайго асабістага «я» і інш.
На працягу чытання твораў са зборніка П. Васючэнкі «Белы мурашнік» становіцца відавочнай барацьба маладога пакалення з самім сабой і з усім, што акружае яго. Сучасныя заганы (п’янства і адсутнасць кахання і павагі да родных) выступаюць галоўнай праблемай моладзі ў значнай частцы твораў.
Асобы «другога плана» вымушаюць галоўных герояў апавяданняў П. Васючэнкі паказваць сваю годнасць, баязлівасць або наадварот рашучасць у розных абставінах. Моладзь адлюстроўвае збянтэжанасць і разгубленасць перад дарослым жыццём, дзесьці непаслухмянасць і безадказнасць.
У творах добра выяўляюцца адносіны аўтара да герояў. Цэнтральнае месца ў апавяданнях займае менавіта характар персанажа, яго адносіны да свайго жыцця, крытычнае стаўленне да наваколля і соцыума. У творах прысутнічаюць фальклорныя матывы, апавяданні пісьменніка носяць выхаўваўчы і пазнавальны характар.
1. Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры : зб. навук. арт. / уклад. Н. В. Якавенка ; навук. рэд. І. В. Саверчанка ; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск : Беларус. навука, 2020. – С. 41–44.
2. Аникст, А. А. История учений о драме : теория драмы от Гегеля до Маркса / А. А. Аникст. – М. : Наука, 1983. – С. 82.
3. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы. – Мінск : Радыёла-плюс, 2006. – С. 189–190.
4. Белая, А. І. Беларуская проза першай трэці ХХ стагоддзя: станаўленне сістэмы персанажаў, тыпы і эвалюцыя мастацкіх характараў : манаграфія / А. І. Белая ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Баранавіцкі дзярж. ун-т. – Баранавічы : БарДУ, 2018. – С. 106. – 350 с.
5. Бельскі, А. І. Сучасная беларуская літаратура: станаўленне i развіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90-я гг.) : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў. — Мінск : Нар. асвета, 1997. — С. 92.
6. Бочаров, С. Г. Психологическое раскрытие характера в русской классической литературе и творчество Горького / С. Г. Бочаров // Социалистический реализм и классическое наследие (проблема характера) / под общ. ред. Н. К. Гея и Я. Е. Эльсберга. – М. : Гос. изд-во худ. лит., 1960. –С. 89–210.
7. Васючэнка П. Белы мурашнік: аповеды, прыпавесці // П. Васючэнка. – Мінск : Маст. літ., 1993. – 111 с.
8. Гапееў, В. Я размалюю для цябе неба : аповесць, п’еса, апавяданні : Рэальнасць, містыка, фантастыка / В. Гапееў. – Мінск : Маст. літ., 2013. – С. 67–122.
9. Делендик, А. // Кветка для анёла : зб. п’ес для аматар. драм. і лялеч. тэатраў / уклад. Г. Каржанеўская. – Мінск : БелДІПК, 2003. – С. 98–124.
10. Іван Шамякін: Жыццё і творчасць / – Мінск : Нар. асвета, 1982. – С. 8–9.
11. Лазарук, М. А. Слоўнік літуратуразнаўчых тэрмінаў : дапам. для наст. / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. – Мінск : Нар. асвета, 1983. ¬– С. 122.
12. Літаратура – гэта тэксты. А тэксты трэба чытаць: інтэрв’ю з Пятром Васючэнкам // Минская школа сегодня. – 2016. – № 1. – С. 60.
13. Навуменка, І. Зб. твораў : У 6 . – Т. 3 – Мінск : Маст. Літ., 1982. – С. 162.
14. Баравікова, Р. На мяжы фантастыкі і явы // Маладосць. – 2010. – № 12. – С. 77–81.
15. Стралец, М. Пятро Васючэнка – чалавек з вялікай літары / М. Стралец. // Роднае слова. – 2019. – № 9. – С. 26.
16. Пятро Васючэнка [Электронны рэсурс]. – https://kamunikat.org/Vasiuczenka_Piatro.html – Дата доступа: 7.12.2021.
17. Радыё Свабода: Памёр літаратуразнаўца і пісьменнік Пятро Васючэнка [Электронны рэсурс]. – https://www.svaboda.org/a/30128300.html – Дата доступа: 7.12.2021.
18. Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст. : матэрыялы Рэсп. навук. канф. / Мінск, 16 лютага 2010 года // Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2010. – С. 94–98.
19. Тэксталогія твораў І. Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 26 т. / А. А. Васілевіч [і інш.] ; навук. рэд. М. А. Тычына. – Мінск : Беларус. навука, 2016. – С. 192–194.
20. Яцухна, В. І. Тэорыя літаратуры : дапам. для студэнтаў філал. спец. ВНУ / В. І. Яцухна [Электронны рэсурс]. – https://www.twirpx.com/file/2241795/ – Дата доступа : 10.11.2021.
21. Чернец, Л. Введение в литературоведение. Основные понятия и термины / Л. Чернец. – Мінск : Нар. асвета, 2000. – С. 115–117.
22. Чернец, Л. В. Литературоведение. Литературное произведение: основные понятия и термины. – М. : Высшая школа. – 2004. – С. 169–170.