УВОДЗІНЫ 3
1. ТВОРЧЫЯ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ Ў СІСТЭМЕ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЧЫТАННЯ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ 6
1.1 Нетрадыцыйныя формы заняткаў як аснова арганізацыі творчай дзейнасці малодшых школьнікаў 6
1.2 Дыдактычная гульня як форма арганізацыі творчай дзейнасці 12
1.3 Нестандартныя формы правядзення ўрокаў беларускай мовы і чытання ў пачатковых класах 19
2. МЕТОДЫКА АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ НЕТРАДЫЦЫЙНЫХ УРОКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЧЫТАННЮ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ 27
2.1 Рэкамендацыі па правядзенню нетрадыцыйных урокаў па беларускай мове і чытанню ў пачатковых класах 27
2.2 Вядучая ідэя педагагічнага вопыту (з вопыту работы) 28
ЗАКЛЮЧЭННЕ 33
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 35
ДАДАТКІ 37
ДАДАТАК 1 37
ДАДАТАК 2 38
ДАДАТАК 3 46
ДАДАТАК 4 50
Пры абагульненні вывучанага матэрыялу шырока выкарыстоўваю ўрокі-брэйнг-рынгі, а таксама пры вывучэнні новага матэрыялу праводжу ўрокі-падарожжы. Урок праводзіцца ў форме завочнага падарожжа. На такіх занятках прымяняю наглядныя матэрыялы, элементы гульняў. У час правядзення такіх урокаў дзеці незвычайна актыўныя, кожны атрымлівае ацэнку сваіх ведаў, адказна адносіцца да вывучэння патрэбнага матэрыялу.
Асваенне і ўкараненне творчых майстэрняў па фарміраванні пісьмовых навыкаў у вучняў я пачала пасля знаёмства з кнігай А. Окунева “Как учить не уча”. Расійскі педагог-псіхолаг Д. Д. Галанін лічыць, што “наилучшим путём в обучении я считаю тот, который даёт материал для мышления и творческих повторений, даёт материал для создания идей, а сами идеи возникают уже непосредственно в душе ребёнка путём естественной деятельности его психического аппарата”.
На ўроку педагагічнай майстэрні вучню даецца магчымасць не толькі выканаць заданне, але і адчуць радасць сумеснай працы, магчымасць выказацца, зразумець, як працуюць другія і адчуць радасць свабоды, бо ніхто не прымушае працаваць, не прыспешвае. Шукаць адказ на пытанні трэба самому, адказнасць за выкананне заданняў таксама асабістая. Працэс фарміраваня ведаў стаў іншым: вучань усведамляе сваю матывацыю да вывучэння патрэбнага матэрыялу.
Педагагічная майстэрня як нетрадыцыйная форма навучання ад традыцыйнага ўрока адрозніваецца і па канструкцыі, і па расстаноўцы адукацыйных і выхаваўчых акцэнтаў. Майстэрня – гэта новы спосаб арганізацыі сумеснай дзейнасці вучняў настаўніка. Яна складаецца з шэрагу заданняў, якія накіроўваюць дзяцей у патрэбнае рэчышча, але ўнутры кожнага
задання школьнікі абсалютна вольныя. Яны кожны раз павінны рабіць свій выбар сродкаў для дасягнення мэты, тэмпу работы. У адрозненне ад традыцыйнага ўрока, на педагагічнай майстэрні дабываюцца веды самімі вучнямі, а не даюцца настаўнікам.
Вучні і настаўнік на ўроку – супрацоўнікі. Настаўнік “развітваецца” з многімі метадамі “прымусу”, з жосткім наглядам за работай вучняў. Ён ужо не імкнецца выправіць зробленую вучнем памылку. Цяпер гэта справа вучня, які мае права на пошук, памылкі, недакладнасці. Вучань – творца.
Я ў сваёй працы выкарыстоўваю частку з ліку вядомых нестандартных форм урокаў, якія прыносяць карысць толькі тады, калі ім знойдзена дакладнае месца сярод другіх тыпаў урокаў і праводжу не больш 4-5 на працягу навучальнага года. Менавіта нетрадыцыйныя ўрокі дазваляюць падтрымліваць інтарэс школьніка да вучэння, працэсу пазнання ўвогуле.
Павышэнне якасці засваення ведаў вучняў - адна з важнейшых задач. Яе ажыццяўленне я праводжу не за лік дадатковай нагрузкі на навучэнцаў, а за лік удасканальвання форм і метадаў навучання.
Важнае месца адводжу развіццю інтарэсу школьнікаў да вучобы праз нестандартныя формы навучання, сумесную творчую дзейнасць вучняў і настаўніка.
Падчас работы над тэмай педагагічнага вопыту я прааналізавала актыўнасць навучэнцаў на ўроках стандартных і нестандартных тыпаў. Больш актыўна сябе паводзілі навучэнцы на ўроках з незвычайным сцэнарыем, пры наяўнасці гульнявой, займальнай формы. Цікавасць навучэнцаў пацвярджалася вялікай колькасцю адказаў, у большасці сваёй правільных, павялічвалася колькасць дапаўненняў. Укараненне інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій таксама дазваляе прыдумваць новыя нестандартныя ўрокі.
Прааналізавана паспяховасць навучэнцаў па прадметах “Беларуская мова”, “Літаратурнае чытанне” (нестандартныя ўрокі праводзіліся 1 раз на тыдзень па адным прадмеце). Зыходзячы з вынікаў, можна зрабіць выснову, што паспяховасць на ўроках па гэтых прадметах павялічваецца пры выкарыстанні нестандартных урокаў, што яшчэ раз пацвярджае павышэнне пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў падчас нестандартных урокаў.
1. Солахаў, А. В. Займальна ад А да Я. Дапаможнік для настаўнікаў пачатковых класаў.- Мінск: Лексіс. - 2004. - 262с.
2. Каліноўская, М.А. Гульня - гэта творчасць / М.А. Каліноўская // Пачатковая школа, 2001. - №11. - С. 7.
3. Лазарук, М.А. Урок літаратуры ў школе: кніга для настаўніка // М.А. Лазарук [і інш.]; пад рэд. М.А. Лазарука, В.У. Івашына. – Мінск, 1995.
4. Цыбульская, С.І. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад аг. рэд. С.І. Цыбульскай. – Мінск, 2006.
5. Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии / Н.И. Запрудский. – Минск, 2006.
6. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура (І – ХІ класы)” // Роднае слова. – 2009. – № 8. – С. 96 – 100.
7. Планы-канспекты ўрокаў па беларускай мове. 2 клас / Р. А. Кірылава. - Мазыр: Белы вецер, 2008. - 38 с.
8. Падгайскі, Л.П. Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах. Граматыка, правапіс, развіццё мовы / Л.П. Падгайскі. - Мн.: Народная асвета, 1975. - 256 с.
9. Валынец, Т. М. Беларуская мова. 2 клас. / Т. М. Валынец. - Мн.: НІА, 2006. - 136 с.
10. Гімпель, І. А. Заданні і практыкаванні для 2 класа. Дапаможнік для настаўнікаў / І. А. Гімпель. - Мн.: Юніпрэс, 2002. - 175 с.
11. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: Заданні і практыкаванні: Вуч. дапам. для філалаг. фак. ВНУ / В.А. Ляшчынская. - Мн.: Выш. школа, 1998. - 191 с.
12. Катоўская, І.І. Дыдактычная гульня “Падарожжа па краіне Грамацеяў”/І.І. Катоўская//Пачатковая школа. – 2002. - № 6. – С. 29.
13. Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна:вуч. метад. выданне/В.І. Паўлоўская. – Мінск: Народная асвета, 1989. – 221с.
14. Старжынская. Н. С. Сябруем і гуляем разам. Мінск: Народная асвета.- 1994. - 79 с.
15. Сыско, І. Г. Шляхі да роднай мовы: сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / І.Г.Сыско. - 3 - е выд.- Мазыр: Содействие. - 2009. - 72 с.