Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Тэма дзяцінства ў паэтычных творах на тэму Чарнобыля

Тэма дзяцінства ў паэтычных творах на тэму Чарнобыля

Курсовые, Социально-гуманитарные, История белорусской литературы, БарГУ
28 страниц
21 источник
2021 год
27.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ  4
ГЛАВА 1 ТЭМА ДЗЯЦІНСТВА І ПАЭЗІЯ ПОСТЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЭПОХІ 6
1.1 Канцэпцыя дзяцінства ў творах паэтаў-класікаў 6
1.2 Эмацыянальна-пачуццёвыя матывы ў паэзіі на тэму Чарнобыля 10
ГЛАВА 2 МАСТАЦКАЯ МАДЭЛЬ ЗАГУБЛЕНАГА ДЗЯЦІНСТВА Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ НА ТЭМУ ЧАРНОБЫЛЯ 16
2.1 Матыў загубленага дзяцінства ў сучасных творах пра Чарнобыль 16
2.2 Роля вобразна-выяўленчых сродкаў у раскрыцці тэмы загубленага Чарнобылем маленства 21
ЗАКЛЮЧЭННЕ 24
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 27

Чарнобыль стаў «атамнай вайной», якая няўмольна патрабуе ахвяр і асабліва не шкадуе дзяцей. Радыяцыйнае апраменьванне нябачна і ціха падточвае здароўе тых, хто апынуўся ў забруджаных мясцінах. Расплачвацца за безадказнасць даводзіцца нявінным, плаціць па самым вялікім рахунку, і самае жахлівае — людскімі жыццямі.
У літаратуры ёсць две канцэпцыі дзяцінства: шчаслівае маленства і «антыдзяцінства». Пра бесклапотнае жыццё дзяцей пісалі многія паэты-класікі.У творах Янкі Купалы, Якуба Коласа тэма дзяцінства вершы пра дзяцей сустракаюцца даволі часта. Але ў вершах прысутнічае не толькі тэма шчаслівага дзяцінства, але і сіроцтва («Сірацінка» Цётка, «Сірочая доля» Янка Купала), якая актуальная ва ўсе стагоддзі.
З вуснаў паэтаў гучаць горкія споведзі, грамадзянска-публіцыстычныя маналогі. Кожная з гэтых форм самавыяўлення мае аднолькавае права на жыццё. Праўдзівасць, кранальнасць, глыбіня думкі-пачуцця — вось тое, што ў чарнобыльскіх творах збуджае суперажывальны водгук, падштурхоўвае да роздуму. Шмат паэтаў, якія пісалі пра Чарнобыль, самі былі сведкамі або нават ахвярамі гэтай катастрофы (М. Мятліцкі, В. Стрыжак), таму іх творы асабліва прасякнуты пакутамі і жалем да дзяцей, якія так і не спазналі бесклапотнага маленства. З’яўленне ў паэзіі матыву загубленага, хворага дзяцінства падкрэслівае недасканаласць свету і яго каштоўнасцей, указвае на дэфармацыю сутнасці чалавека і яго намераў. Але нават у вершах пра такую страшэнную катастрофу для нашай зямлі прысутнічае матыў надзеі на лепшую будучыню.
Матыў загубленага дзяцінства з’яўляецца неад’емнай часткай чарнобыльскай паэзіі. Вершы Н. Гілевіча, А. Лойкі, М. Мятліцкага і іншых паэтаў раскрываюць злавесны, нялітасцівы твар Чарнобыля, які замахнуўся на бесклапотнае маленства і знішчыў яго.
У поўнай меры перадаць эмоцыі, матывы, індывідуальнасць твораў дапамагаюць вобразна-выяўленчыя сродкі (метафары, эпітэты, параўнанні). Праз іх паэты паказваюць сімвалы, якія так ці інакш маюць адносіны да твораў.
У межах тэмы дзяцінства мы вызначылі:
– асноўныя матывы (туга, смутак, памяць, надзея, бежанства, вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі);
– дамінуючыя вобразы (хвароба, смерць, бальнічная палата, сіроцтва,);
– характэрныя вобразна-выяўленчыя сродкі (эпітэты, метафары, параўнанні).
У шматлікіх творах пра Чарнобыль выразна праглядваюцца найбольш тыповыя, дамінантныя вобразы, якія, па сутнасці, характарызуюць эмацыянальна-сэнсавы змест усёй сучаснай паэзіі на чарнобыльскую тэму і выяўляюць пэўныя заканамернасці ў яе адлюстраванні і асэнсаванні. Асноўныя матывы тугі, смутку і памяці дакладна раскрываюцца ў творах Р. Барадуліна, С. Законнікава, В. Стрыжака. Аднак у вершах Міколы Мятліцкага з’яўляюцца матывы надзеі і духоўнай «пошукі будучыні». Матыў бежанства — адвечная трагічная доля беларусаў. Раней людзі ўцякалі са сваіх родных хат з-за вайны, а зараз — з-за экалагічнай катастрофы. Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі — духоўна-эмацыянальны цэнтр, паэмы Я. Сіпакова «Одзіум».
Сіроцтва — адзін з дамінуючых вобразаў у творах паэтаў, якія пісалі пра Чарнобыль. Яно адносіцца да канцэпцыі «антыдзяцінства», але ўсё роўна ёсць надзея на лепшую будучыню. Вобразы хваробы і бальнічнай палаты амаль заўседы знаходзяцца поруч і цесна ўзаемазвязаны паміж сабой. Яны ціха «забіваюць» дзяцей, якія так рана сталі дарослымі.
У прааналізаваных намі творах на тэму Чарнобыля, загубленае дзяцінства ўсё ж такі дамінуе над шчаслівым. Як бы людзі ні радаваліся бесклапотнаму жыццю і спакойнаму маленству сучасных дзяцей, яны павінны памятаць боль і жах тых, каму выпаў такі страшэнны лёс і хто так і не адчуў радасці ад дзяцінства. Менавіта паэтычныя творы сваёй эмацыянальнасцю і душэўнасцю дапамагаюць нам гэта адчуць і ніколі не забыць.
Такім чынам, разгледзеўшы найбольш значныя паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў на тэму Чарнобыля, можна канстатаваць, што пры наяўнасці розных падыходаў у выяўленні тэмы дзяцінства ў аўтараў ёсць шмат агульнага: трагедыйнасць гучання, адчуванне неабсяжных маштабаў катастрофы, якая пагражае чалавецтву, што занядбала адвечныя законы існавання. Нягледзячы на тое, што матыў дзяцінства ў паэмах не з’яўляецца дамінуючай праблемай, ён з’яўляецца важнай і арганічнай часткай таго свету, які выяўляе аўтар і які спрабуе асэнсаваць. Прысутнасць названага матыву дакладна дае магчымасць зразумець і ацаніць аўтарскія адносіны да свету, да паняццяў дабра і чалавекалюбства. Разгледжаныя творы сталі значнай з’явай у літаратурным жыцці, істотна разнастаілі, папоўнілі і ўзбагацілі набыткі беларускага паэтычнага эпасу ХХ стагоддзя.

1. Алесь Адамовіч і тры тэмы яго жыцця — вайна, Курапаты, Чарнобыль. Галоўная [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : https://bel.sputnik.by/20210903/1017016245.html. — Дата доступу : 13.12.2021.
2. Бараноўская, Л. А. Сэнсавая аб’ёмнасць паэмы «Одзіум» Я. Сіпакова /Л. Бараноўская // Роднае слова. — 2003. — № 12. — С. 21–22.
3. Бельскі, А. І. Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў) / А. Бельскі, Я. Гарадніцкі, М. Тычына // Бел. мова і літ. — 2009. — № 3. — С. 8–9.
4. Бельскі, А. І. Беларуская літратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці / А. Бельскі. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2017. — 344 с.
5. Бельскі, А. І. Бядой запаленае слова: Чарнобыль у беларускай паэзiі / А. Бельскі // Краса і смутак : дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. — Мінск, 2000. — С. 112–120.
6. Бельскі, А. І. Галасы і вобразы / А. Бельскі. — Мінск : Літ. і маст., 2008. — 288 с.
7. Бельскі, А. І. Сяргей Законнікаў да і пасля Чарнобыля / А. І. Бельскі // Роднае слова. — 2004. — № 3. — С. 50–53.
8. Бельскі, А. І. Творчасць Р. Барадуліна ў ІХ класе і на ўроках па сучаснай беларускай паэзіі / А. Бельскі // Бел. мова і літ. — 2000. — № 1. — С. 29.
9. Бельскі, А. І. Чарнобыльская міфатворчасць як выяўленне катастрофы свядомасці (на матэрыяле беларускай паэзіі). Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://urok.shkola.of.by/charnobileskaya-mifatvorchasce-yak-viyalenne-katastrofi-svyado.html. — Дата доступу : 13.12.2021.
10. Законнікаў, С. І. Заклінанне : кн. паэзіі. — Мінск : Маст. літ., 1991. — 151 с.
11. Заяц, Н. Мастацкае асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў сучасным ліраэпасе / Н. Заяц // Веснік БДУ. Серыя 4. — 2009. — № 1. — С. 36–39.
12. Зорка Палын: творы беларускіх паэтаў пра чарнобыльскую трагедыю ; уклад. А. І. Бельскага ; прадм. С. С. Шушкевіча. — Мінск : Маст. літ., 1993. — 255 с.
13. Купала Я. Вершы : / уклад. А. А. Сляпцова. — Мінск : Маст. літ., 1988. — 270 с.
14. Мятліцкі, М. М. Цяпло буслінага крыла / М. М. Мятліцкі. — Мінск : Літ. і маст., 2010. — 207 с.
15. Праблема жанчын і дзяцей у творчасці Цёткі. Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://infopedia.su/2x1868.html. — Дата доступу : 03.11.2021.
16. Празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля. Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://stud.wiki/literature/2c0a65625b3bc78a4c43b88421206d36_0.html. — Дата доступу : 17.11.2021.
17. Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т.. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. — Мінск : Маст. літ., 1995. — 431 с.
18. Цётка Вершы і апавяданні : для ст. шк. узросту / уклад. Г. Д. Зінчанка ; прадм. С. Х. Александровіча. — Мінск : Юнацтва, 1990. — 108 с.
19. Якуб Колас — дзіцячы пісьменнік. Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу : https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/klasiki-susvetnay-litaratury-yanka-kupala-i-yakub-/chytaem-kupalu-i-kolasa-razam/yanka-kupala-i-yakub-kolas-dzetsyam/yakub-kolas-dzitsyachy-pismennik. — Дата доступу : 02.11.2021.
20. Янка Купала — дзіцячы пісьменнік. Галоўная [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/klasiki-susvetnay-litaratury-yanka-kupala-i-yakub-/chytaem-kupalu-i-kolasa-razam/yanka-kupala-i-yakub-kolas-dzetsyam/yanka-kupala-dzitsyachy-pismennik. — Дата доступу: 02.11.2021.
21. Я хацеў вам сказаць… : вершы, паэмы / уклад. В. Шніпа. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 302 с.

Похожие материалы
Сімволіка колеру ў паэтычных творах на тэму Чарнобыля
Курсовые, Социально-гуманитарные, История белорусской литературы, БарГУ
28.0 byn
110.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос