Присоединяйся к нам
Платформа, где покупают и продают студенческие работы
Главная Каталог работ Курсовые Асаблiвасцi вывучэння займеннiка ў пачатковых класах

Асаблiвасцi вывучэння займеннiка ў пачатковых класах

Курсовые, Социально-гуманитарные, Методика преподавания белорусского языка, БарГУ
34 страницы
20 источников
2020 год
19.99BYN
95.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Часть работы
Список литературы

УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫ АСПЕКТ ВЫВУЧЭННЯ ЗАЙМЕННIКА Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ 5
1.1 Асаблівасці методыкі вывучэння элементаў марфалогіі ў пачатковых класах 5
1.2 Займеннік і яго лексіка-граматычныя разрады 7
ВЫВАД ДА ГЛАВЫ 1 12
ГЛАВА 2 ДАСЛЕДАВАННЕ АСАБЛІВАСЦЕЙ ВЫВУЧЭННЯ ЗАЙ-МЕННIКА Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ 13
2.1 Аналіз праграмы па беларускай мове ў IV класе. Месца вывучэння займеннiка ў пачатковых класах 13
2.2 Сродкі, прыемы пры вывучэнні займеннiка ў пачатковых класах 19
2.3. Рознаўзроўневыя заданні для вучняў IV класа пры вывучэнні тэмы “Займеннік” 21
ВЫВАД ДА ГЛАВЫ 2 27
ЗАКЛЮЧЭННЕ 28
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 30

Асаблівасці методыкі вывучэння марфалогіі абумоўліваюцца мэтамі яе вывучэння. Пазнавальнай мэтай вывучэння марфалогіі з'яўляецца засваенне асноўных марфалагічных паняццяў. Практычныя мэты вывучэння марфалогіі заключаюцца ў фарміраванні марфалагічных уменняў і навыкаў, галоўная з якіх - адрозніваць часціны мовы.
У якасці ключавых паняццяў марфалогіі выступаюць паняцці граматычнага значэння, формы слова (словаформы), марфалагічнай парадыгмы і часціны мовы, граматычнай катэгорыі.
Можна вылучыць тры этапы фарміравання граматычных паняццяў:
- першы этап - эмпірычны, які прадугледжвае вылучэнне і вызначэнне найбольш важных уласцівасцяў і прыкмет моўнай з'явы, першаснае абагульненне назапашанага эмпірычнага матэрыялу, вылучэнне найбольш істотных уласцівасцяў і прыкмет.
- другі этап - тэарэтычны, на якім ажыццяўляецца ўвядзенне тэрміна, вызначэнне паняцця.
- трэці этап - паглыбленне паняцця і выдзяленне новых прыкмет, уласцівых вывучаемай з'яве, якія ляжаць у аснове паняцця.
У пачатковых класах далёка не ўсе паняцці ў працэсе іх фарміравання праходзяць усе тры этапы; трэці этап, а часам і другі, могуць ажыццяўляцца ў наступных класах сярэдняй школы.
Займеннікі складаюць вельмі своеасаблівую катэгорыю слоў у сістэме часцін мовы. Па значэнні, спосабам змены і сінтаксічнай ролі ў сказе яны суадносяцца з назоўнікамі, прыметнікамі і лічэбнікамі. Адна з задач вывучэння тэмы «Займеннік» складаецца ў тым, каб ліквідаваць маўленчыя памылкі, звязаныя з ужываннем займенніка, як у вуснай, так і пісьмовай мовах вучняў.
Для таго, каб сфарміраваць у вучняў паняцце пра займеннік, варта зыходзіць з сукупнасці семантычных, марфалагічных і сінтаксічных прыкмет, гэта значыць раскрыць значэнне займеннікаў, ахарактарызаваць спосабы іх змены (скланенне), выявіць, у ролі якіх членаў сказа яны выступаюць.
У адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце
«Беларуская мова» для ІV клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання асноўнымі задачамі вывучэння тэмы “Займеннік” з’яўляюцца выпрацоўваць навыкі вызначэння асобы, ліку, склона асабовых займеннікаў, утвараць асабовыя формы займеннікаў (з апорай на табліцы), адпрацоўваюць навыкі правапісу асабовых займеннікаў з прыназоўнікамі, вучацца спалучаць асабовыя займеннікі з іншымі словамі ў сказе шляхам змянення канчаткаў.
Засваенне займенніка з’яўляецца адной з важных задач вывучэння школьнай граматыкі. Пры вывучэнні займенніка (5 гадзін на год) школьнікі вучацца вызначаць асобу, лік, склон асабовых займеннікаў, утвараць асабовыя формы займеннікаў (з апорай на табліцы), адпрацоўваюць навыкі правапісу асабовых займеннікаў з прыназоўнікамі, вучацца спалучаць асабовыя займеннікі з іншымі словамі ў сказе шляхам змянення канчаткаў.
Рознаўзроўневыя заданні для вучняў IV класа пры вывучэнні тэмы “Займеннік” уяўляюць сабой заданні 3 узроўняў , асноўная мэта якіх - навучыць вучняў вызначаць асобу, лік, склон асабовых займеннікаў, утвараць асабовыя формы займеннікаў (з апорай на табліцы), адпрацоўваюць навыкі правапісу асабовых займеннікаў з прыназоўнікамі, вучыць спалучаць асабовыя займеннікі з іншымі словамі ў сказе шляхам змянення канчаткаў, выкарыстоўваць займеннікі ў тэкстах.
Узроўневую дыферэнцыяцыю арганізавалі наступным чынам:
Ι узровень разумовай дзейнасці: вучань дэманструе базавыя веды, уменні, навыкі.
ΙΙ узровень разумовай дзейнасці: мяркуе наяўнасць умення назіраць за навучальным матэрыялам; выяўляць праблемы, выбіраць шляхі іх вырашэння і атрымліваць вынікі.
ΙΙΙ узровень – творчы: гэты ўзровень сведчыць аб здольнасці вучняў разглядаць прапанаваны матэрыял з розных пунктаў гледжання, усведамленне вучнем сваіх дзеянняў
Неабходнасць дыферэнцыяцыі асабліва вялікая пры замацаванні і выкарыстанні ведаў. Таму вучні маюць патрэбу ў практыкаваннях не на аднолькавым узроўні і не ў аднолькавай колькасці. На этапе замацавання важна так арганізаваць вучэбную працу, каб кожны вучань выконваў пасільную для сябе працу, атрымліваючы на кожным уроку магчымасць адчуваць навучальны поспех.

1.Бурак, Л.І. Сучасная беларуская літаратурная мова: вучэбны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў ВНУ БССР / Л.І.Бурак; пад рэд. Л.М.Шакуна. – 2-е
выд. дапрац. -- Мінск, Вышэйшая школа, 1986. – С. 107- 109.
2.Бухавец, В. У. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В. У. Бухавец [і інш.] ; пад агул. рэд. С. І. Цыбульскай. – Мінск : Сэр-Вит, 2006. – 208 с.
3.Гаўрош, Н.В., Кавалева, Н.В. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: вучэбны дапаможнік / Н.В.Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч [і інш.]; пад агульн. рэд. праф. М.С.Яўневіча. – Мінск: Выд Ул.М. Скакун, 1997. – С. 41-47.
4.Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. Мінск, 1980.- 269 с.
5.Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы / В.А. Ляшчынская, З. У. Шведава. – Мн., “РІВШ”, 2007. – 250 с.
6.Падгайскі, Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л. П. Падгайскі, Я.М. Івашуціч. – Мінск, 1979.- 329 с.
7.Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна: вуч. метад. выданне/В.І. Паўлоўская. – Мн.: Народная асвета, 1989. – 221с.
8.Протчанка, В.П. Актуальныя праблемы развіцця сучаснай методыкі выкладання беларускай мовы / пад навук. рэд. В.П. Протчанка, М.Г. Яленскага. Мінск, 2003. – 178 с.
9.Солахаў, А.В. Займальна ад А да Я / А.В. Солахаў. – Мінск, 2004. – 262 с.
10.Солахаў, А.В. Займальны матэрыял па беларускай мове: Дапам. Для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. Адукацыі / А.В. Солахаў. – 2 – е выд., выпраўленае. – Мн.: Лексіс, 2007. – 176 с.
11.Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанні грамаце / Н.С. Старжынская. – Міск, 1989. – 76 с.
12.Сторажава, Н. А. Мова твая і мая: Вучу дзяцей па-беларуску / Н.А. Сторажава. Мінск : Выдавец А. Ванін, 1993. – 80 с.
13.Старжынская, Н.С. Тэарэтычныя асновы развіцця беларускага маўлення і навучання роднай мове дашкольнікаў / Н.С. Старжынская. – Мінск, 1997. – 63 с.
14.Сямешка, Л.І., Шкраба, І.Р., Бадзевіч, З.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996.—С. 279-283.
15.Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: вучэбны дапаможнік для філал. фак. ун-таў / П.П.Шуба. – Мінск: выд-ва “Універсітэцкае”, 1987. – С. 30-36.
16.Яленскі, М.Г. Асобасны падыход у методыцы навучання беларускай мове: Тэарэтыка-эксперыментальнае даследаванне / М.Г. Яленскі. Мінск, 1997. - 172 с.
17.Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / [М. Г. Яленскі і інш.]; пад рэдакцыяй М. Г. Яленскага. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. – 447 с.
18. Вучэбны дапаможнік “Беларуская мова” (у 2-х частках) для IV класа першага аддзялення дапаможнай школы з беларускай мовай навучання аўтараў Т.Л. Ляшчынскай, А.Л. Чэркас. – Адукацыя і выхаванне, 2011.
19.Нацыянальны адукацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.adu.by. – Дата доступу: 01.05.2020.
20.Сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://academy.edu.by. – Дата доступу: 01.05.2020.

Похожие работы
Асаблiвасцi вывучэння сiстэмы скланення назоўнiкаў у 4 класе
Курсовые, Социально-гуманитарные, Белорусский язык, ГрГУ им. Янки Купалы
20.0 byn
95.0 byn
Не нашeл, что искал?
Закажи оригинальную работу сейчас
Узнать стоимость
Оставить отзыв
Имя
Город
Рейтинг
Отзыв

Задать вопрос
Задать вопрос