1. Мова як грамадская з‟ява. Функцыі мовы.
2. Беларуская мова сярод іншых моў свету.
3. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
4. Узнікненне беларускай народнасці і старажытнабеларускай мовы.
5. Развіццѐ беларускай літаратурнай мовы ў 14–16 стст.
6. Нацыянальна-моўная палітыка ў XVII–XVIII стст.
7. Фармаванне новай беларускай мовы ў ХІХ – пач. ХХ стст.
8. Аднаўленне беларускай дзяржаўнасці. Палітыка беларусізацыі.
9. Стан беларускай літаратурнай мовы на сучасным этапе.
10. Сутнасць, асаблівасці і тыпы білінгвізму.
11. Лексічнае значэнне слова. Прамое і пераноснае значэнні слова.
12. З“ява сінаніміі ў беларускай мове, тыпы сінонімаў.
13. Асаблівасці антонімаў беларускай мовы.
14. Паронімы.
15. Паняцце аманімііі ў беларускай мове.
16. Актыўная і пасіўная лексіка.
17. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.
18. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
19. Асаблівасці тэрмінаў, іх адрозненне ад агульнаўжывальных слоў.
20. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.
21. Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.
22. Беларуская лексікаграфія.
23. Тэрмінаграфія беларускай мовы.
24. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
25. Асаблівасці беларускай марфалогіі (назоўнік, прыметнік).
26. Асаблівасці беларускай марфалогіі (лічэбнік, займеннік).
27. Асаблівасці беларускай марфалогіі (дзеяслоў і яго формы).
28. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
29. Паняцце стылю, агульная характарыстыка функцыянальных стыляў мовы.
30. Асаблівасці навуковага стылю.
31. Асноўныя жанры навуковай літаратуры.
32. Асноўныя прыкметы афіцыйна-справавога стылю.
33. Паняцце дакумента, класіфікацыя дакументаў.
34. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
35. Маўленчы этыкет і культура зносін.
Мова – своеасаблівы феномен культуры чалавечага грамадства. Навука лічыць мову з’явай сацыяльнай, а не біялагічнай, бо мова не перадаецца па спадчыне. Дзіця авалодвае моваю таго калектыву, у якім расце і выхоўваецца. Мова асобнага чалавека ўзнікае і развіваецца толькі ў грамадстве і пад уздзеяннем калектыву. Без грамадства мова немагчымая. Як і наадварот: без мовы не існуе грамадства, бо людзі не змаглі б паразумецца адзін з адным, наладзіць вытворчасць, свой побыт і выжыванне.
Усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа (прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, кантакты з іншымі народамі, асаблівасці мыслення і псіхікі людзей, нормы паводзін, развіццё культуры і мастацтва) адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.
Як і іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова друку, тэлебачання, літаратуры, навукі. Літаратурная мова мае складаную сістэму моўных сродкаў, пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах.
Функцыя мовы – гэта яе прызначэнне і роля, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства. Галоўная функцыя мовы – камунікатыўная. Бо мова з’яўляецца найважнейшым сродкам чалавечых зносін. Другая цэнтральная функцыя – думкафармавальная, якая заключаецца ў фармуляванні думкі. Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы (функцыю называння рэалій і паняццяў). У свядомасці чалавека, у яго ўнутраным свеце адлюстроўваюцца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет. Такім чынам, мова выконвае і функцыю адлюстравання. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання, павелічэння, узбагачэння ведаў. У гэтым праяўляецца пазнавальная функцыя. Мова з‟яўляецца галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю. Праз мову перадаюцца не толькі веды, але і выяўляюцца адносіны да таго, хто гаворыць. Эстэтычная функцыя ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, красамоўстве (мова з‟яўляецца інструментам для творчасці, а ў некаторых выпадках і сама можа быць аб‟ектам творчасці). Мова можа выступаць у якасці фактару палітыкі. У гэтым заключаецца яшчэ адна функцыя мовы – ідэалагічная.
Разнастайныя функцыі мова рэалізуе ў залежнасці ад намераў прамоўцы, яго здольнасцяў, мэтаў выказвання, інтарэсаў, складу аўдыторыі і іншых фактараў. У цэлым усе функцыі, якія выконвае мова, накіраваныя на тое, каб зрабіць яе найбольш аптымальным сродкам самавыражэння людзей і эфектыўным сродкам зносінаў.