1. Месца курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы сярод іншых лінгвістычных дысцыплін. Прадмет і задачы курса. Нормы мовы.
2. Паняцці “беларуская літаратурная мова”, “нацыянальная мова”, “дыялектная мова”.
3. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы вывучэння фанетыкі. Паняцце сістэмы ў фанетыцы.
4. Характарыстыка фанетычных адзінак: фраза, маўленчы такт(сінтагма),фанетычнае слова, склад, націск.
5. Класіфікацыя галосных гукаў.
6. Класіфікацыя зычных гукаў.
7. Моцная і слабая пазіцыі гукаў. Аканнне(яканне) ў беларускай мове.
8. Асіміляцыя.Віды асіміляцыі.
9. Сцяжэнне і спрашчэнне груп зычных.
10. Падаўжэнне і падваенне зычных.Дзеканне і цеканне.
11. Дысіміляцыя.Акамадацыя
12. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных гукаў
13. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных гукаў.
15. Склад.Складападзел. Тэорыя склада. Будова і тыпы складоў. Націск.
16. Фанетычная транскрыпцыя
17. Фаналогія.Асноўныя паняцці фаналогіі.
18. Арфаэпія, яе прадмет і задачы. Арфаэпічныя нормы і прычыны адхілення ад іх.
19. Арфаэпія галосных.
20. Арфаэпія зычных і іх спалучэнняў.
21. Змест і задачы графікі. Алфавіт.
22. Літары. Гукавое значэнне літар.Іншыя сродкі графікі.
23. Функцыі літар е,ё, ю, я, і.
24. Прынцыпы беларускай графікі.
25. З гісторыі беларускай графікі.
26. Арфаграфія, яе змест і задачы.
27. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.
28.Правапіс о, э, а.
29 Правапіс ё,е, я.
З0. Правапіс галосных у складаных словах .
31. Правапіс прыстаўных галосных.
32. Правапіс спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання.
33. Правапіс ў, у.
34. Правапіс і, й, ы пасля прыставак.
35. Правапіс мяккага знака.
36. Правапіс раздзяляльнага мяккга знака і апострафа.
37. Правапіс падоўжаных і падвоенных зычных.
38. Правапіс вялікай літары.
39. Агульныя правілы правапісу слоў разам, праз злучок і асобна.
40. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі.
Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвараецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі.У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных гукаў. Колькасць жа зычных і размяшчннне іх у складах могуць быць рознымі.У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць склады:- адкрыты - заканчваецца галосным гукам (ра-дзі-ма);- закрыты-заканчваецца зычным гукам (бон-дар);- прыкрыты-склад, які пачынаецца з зычнага (ве-ра-сень);- непрыкрыты- склад, які пачынаецца з галоснага (а-га-род).Вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў называецца складападзелам. У бел.мове складападзел праводзіцца з улікам узрастаючай гучнасці. Найбольш гучнымі з’яўляюцца галосныя, пасля іх ідуць санорныя, за імі звонкія зычныя, затым глухія зычныя. Падзяляючы слова на склады, трэба кіравацца наступнымі правіламі:1) адін зычны гук, які знаходіцца паміж галоснымі, заўсёды адносіцца да наступнага склада: бя-ро-за2) калі паміж галоснымі знаходіцца спалучэнне шумных зычных або спалучэнне шумных з санорнымі, усё спалучэнне адносіцца да наступнага склада: до-шка;3) калі паміж галоснымі гукамі размешчана спалучэнне санорнага і шумнага зычных, то санорны адносіцца да папярэдняга склада, а шумны-да наступнага: тор-маз;4) калі паміж галоснымі знаходзяцца спалучэнні двух санорных, то санорныя могуць раздзяляцца або адносіцца да наступнага склада: зер-не і зе-рне;5) зычныя [й], [ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада: бай-дар-ка.У лінгвістычнай літаратуры існуе некалькі тэорый склада. Найбольш пашыранымі з іх з’яўляюцца экспіраторная тэорыя (склад-гэта спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра), тэорыя мускульнага напружання (склад- гукавы адрэзак, які вымаўляецца адным імпульсам мускульнага напружання маўленчых органаў чалавека)і санорная тэорыя (грунтуецца на акустычных крытэрыях: склад – гэта хваля санорнасці (хваля гучнасці)). Націск – гэта вылучэнне ў мауленні асобных элементаў фанетычнымі сродкамі. Слоуны націск бывае сілавы, колькасны, музычны. У мове націск кольксна-сілавы, г.з., што націскны склад вылучаецца большай гучнасцю і працягласцю.Разнамесцавы (свабодны) націск характэрны для мовы, г.з., што націск можа падаць і на першы, і на другі, і на трэці слог у словах (во’зера, прыпы’нак, прынамсі’). Яшчэ ёсць звязаны націск.Рухомы націск (змяняецца пры скланені/спражэнні) нерухомы націск (не змяняецца). У мове існуюць абодва націска.
Собственная разработка