УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ 1 ПАНЯЦЦЕ ПАРЭМІІ Ў ЛІНГВІСТЫЧНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 6
РАЗДЗЕЛ 2 СТРУКТУРНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СКЛАДАНЫХ СКАЗАЎ У БЕЛАРУСКІХ ПРЫКАЗКАХ І ПРЫМАЎКАХ 9
2.1 Парэміі са структурай складаназлучанага сказа 12
2.2 Парэміі са структурай складаназалежнага сказа 13
2.3 Парэміі са структурай бяззлучнікавага складанага сказа 15
РАЗДЗЕЛ 3 СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА АДНОСІН ПАМІЖ ЧАСТКАМІ СКЛАДАНЫХ СКАЗАЎ У БЕЛАРУСКІХ ПРЫКАЗКАХ І ПРЫМАЎКАХ 17
3.1 Разнавіднасці адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа 18
3.2 Разнавіднасці адносін паміж часткамі складаназалежнага сказа 20
3.3 Разнавіднасці адносін паміж часткамі бяззлучнікавага сказа 26
ЗАКЛЮЧЭННЕ 28
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 31
У манаграфіі З.К.Тарланава, робіцца, як сказана ў анатацыі, “першая спроба ўсебаковага сінтаксічнага аналізу рускіх прыказак, арганізаваных па тыпу складанага сказа” [9, с. 2]. Тут, напрыклад, прыводзяцца ў якасці ілюстрацый 16 прыказак са структурай бяззлучнікавага сказа.
Аналізуючы прыказкі і прымаўкі, можна зрабіць вывад, што многія з іх ніколі не былі шырокавядомымі, З.К.Тарланаў піша пра “вялізную ступень распаўсюджанасці бяззлучнікавых структур у мове прыказак”, робіць выснову, што “эталонам складанага цэлага ў сінтаксісе прыказак выступае, такім чынам, бяззлучнікавы складаны сказ” [9, с. 128]:
а) са злучэннем і падпарадкаваннем: Была б дзеўка, але певень запеў, як радзілася;
б) са злучэннем і бяззлучнікавай сувяззю: Ёсць хлеб – ядзім, няма – глядзім, сёння паабедаем, а як заўтра – не ведаем;
в) з падпарадкаваннем і бяззлучнікавай сувяззю: Добрае сена: каб пасаліў, то і поп з’еў бы.
Г.Л. Пермякоў робіць вывад, што: “Практычна прыказкі і прымаўкі прадстаўлены ўсімі мажлівымі відамі сказаў”, і дадае: “За выключэннем, разумеецца, намінатыўных, такіх, як Зима, Двенадцать часов, Тихий морозный день і пад.” [16, с. 18]. Але гэта не зусім так.
Няма сярод прыказак і прымавак генітыўных, нерасчлянёных сказаў, шмат якіх канструкцый з ліку ускладненых простых сказаў, многіх разнавіднасцей, што бытуюць у няпрыказкавых складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых сказах, не бывае сярод прыказак і прымавак складаназалежных сказаў з сузалежным (аднародным і неаднародным) падпарадкаваннем, а таксама сказаў з простай мовай.
Такім чынам, прыказкі і прымаўкі не ствараюцца ў гутарцы або пры пісьме, а выкарыстоўваюцца як ужо вядомыя гатовыя выслоўі.
Парэміі – трапныя народныя выслоўі з павучальным зместам: Калявады намочышся, каля агню апячэшся; На тое і шчупак у моры, каб карась не драмаў; Дай, Божа, у добры час сказаць, а ў нядобры памаўчаць; На сваім сметніку і певень гаспадар; У чужой руцэ кусок здаецца заўсёды большым.
Мова прыказак і прымавак лаканічная, вобразная. Яны маюць абагульнены сэнс і ўвасабляюць жыццёвы вопыт народа. Асаблівай трапнасцю, выразнасцю вызначаюцца зарыфмаваныя прыказкі і прымаўкі: Засвеціць сонца і ў наша ваконца; Плакаў, плакаў, а Бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанцаваць; Покі жаніцца – загаіцца; Касі, каса, пакуль раса, раса далоў – касец дамоў; На языку мядок, а на сэрцы лядок [17, с. 115].
Беларуская вусна-паэтычная творчасць - важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, і мкненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна зяўлялася і зяўляецца неадемнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы.
Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і прымавак: у іх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце народа ў сучаснасці. Ў прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх падданых.
Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло.
Увогуле, прыказкі і прымаўкі - гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Фальклор - няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.
Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоў-ным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду [18, с. 100-107].
1. Сборник белорусских пословиц, составленный И.И. Носовичем // Сб. ОРЯС Имп. АН: - СПб., 1874. Т. XII. №2.
2. Крапіва, К. Беларускія прыказкі // Зб. тв.: У 4 т. – Мінск, 1963. Т. 4.
3. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. – Мінск, 1975. Т. 8.
4. Мокиенко, В.М. Образы русской речи: историко-этимологические и этнолингвистические очерки фразеологии / В.М. Мокиенко. – Л., 1986.
5. Маслова, В.А. Введение в лингвокультурологию: учеб. пособие / В.А. Маслова. – М., 1997.
6. Маслова, В.А. Языковая картина мира и культура / В.А. Маслова // Когнитивная лингвистика конца XX века: материалы междунар. науч. конф., Минск, 7-9 окт. 1997 г.: в 3 ч. – Минский гос. лингв. ун-т. – Минск, 1997. – ч. 1.
7. Маслова, В.А. Лингвокультурология: учеб. пособие / В.А. Маслова. – М.: Академия, 2001.
8. Рамза, Т.Р. Сінтаксіс: Тэарэтычны курс: Вучэб. Дапаможнік / Т.Р. Рамза; Пад агул. рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.: БДУ, 2003.
9. Тарланов, З.К. Очерки по синтаксису русских пословиц. – Л., 1982.
10. Беларуская граматыка: У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс. – Мінск, 1986.
11. Беларуская мова. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія: Падручнік / Я. М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, Г.Ф. Андарала і інш.; Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор'евай. - 4-е выд., стэр. – Мн.: Выш. шк., 2001.
12. Лепешаў, І.Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства: дапам. / І.Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2006.
13. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 07-01 “Англійская мова. Беларуская мова і літаратура” / Склад. і агул. Рэд. С.М. Лясовіч.- Наваполацк: УА “ПДУ”, 2008.
14. Белошапкова, В.А. Современный русский язык: Синтаксис / В.А. Белошапкова. – М., 1977.
15. Буряк, Л.І. Сінтаксічныя асаблівасці складанага сказа / Л.І. Буряк // Весн. Беларус. дзярж.ун-та. Сер.4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 1980. - № 1.
16. Пермяков, Г.Л. От поговорки до сказки. – М., 1970.
17. Беларуская мова. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс: Падручнік / Я.М. Адамовіч, Н.І. Бурака, Л.М. Грыгор’ева і інш.; Пад агул. рэд. Л.М. Грагор’евай. – 3-е выд., стэр. – Мн.: Выш. шк., 2001.
18. Валодзіна, Т.В. Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца: свет рэчаў сялян. падворка ў фразеалогіі і культуры беларусаў / Т. В. Валодзіна // Род. слова. – 1999. - № 2.