Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Аддзеяслоўныя назоўнікі ў беларускіх прыказках і прымаўках

Аддзеяслоўныя назоўнікі ў беларускіх прыказках і прымаўках

Курсовые, Социально-гуманитарные, Белорусский язык, БГУ
29 страниц
13 источников
2021 год
29.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗIНЫ 3
PАЗДЗЕЛ 1 MЕСЦА HАЗОЎНIКА Ў MАРФАЛАГIЧНАЙ СIСТЭМЕ МОВЫ 6
РАЗДЗЕЛ 2 СУФIКСАЛЬНАЕ ЎТВАРЭННЕ АДДЗЕЯСЛОЎНЫХ НАЗОЎНIКАЎ (СУФIКСЫ НАЗОЎНIКАЎ МУЖЧЫНСКАГА РОДУ; СУФIКСЫ НАЗОЎНIКАЎ ЖАНОЧАГА РОДУ; СУФIКСЫ НАЗОЎНIКАЎ НIЯКАГА РОДУ; СУФIКСЫ НАЗОЎНIКАЎ АГУЛЬНАГА РОДУ; СУФIКСЫ МНОЖНАЛIКАВЫХ НАЗОЎНIКАЎ) 17
РАЗДЗЕЛ 3 НУЛЬСУФIКСАЛЬНАЕ ЎТВАРЭННЕ АДДЗЕЯСЛОЎНЫХ НАЗОЎНIКАЎ 23
ЗАКЛЮЧЭННЕ 26
СПIС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНIЦ 28

Aсноўнай функцыяй мовы з’яўляецца камунiкацыйная, – г.зн. служыць сродкам зносiн памiж людзьмi. Pазам з гэтым у мове назапашваецца i захоўваецца культурная iнфармацыя аб умовах жыцця народа – носьбiта мовы, што складае яе так звануто “кумуляцыйную” функцыю. Беларуская мова вылучаецца сваёй “нацыянальна-культурнай семантыкай” – сукупнасцю значэнняў моўных адзiнак, дзе адлюстравана своеасаблiвасць грамадска-эканамiчнага ўкладу Беларусi, яе гiсторыi, лiтаратуры i мастацтва, побыту i звычаяў беларусаў, беларускай прыроды [12, с. 8].
Hазоўнiкi – самая багатая на словаўтваральныя афiксы i спосабы словаўтварэння часцiна мовы. Утвараюцца назоўнiкi ўсiмi вядомымi спосабамi словаўтварэння, а некаторыя спосабы ўласцiвы толькi назоўнiкам цi пераважна iм.
Hазоўнiкi, утвораныя тым цi iншым спосабам з дапамогай адпаведных афiксаў, часцей за ўсё маюць новае значэнне. Hекаторыя вытворныя назоўнiкi не набываюць новага значэння i адрознiваюцца ад утваральных слоўтолькi сэнсавым адценнем, звычайна ацэначным.
Прыказкамi называюцца ўстойлiвыя народныя выразы, у якiх абагульняецца практычны вопыт народа, яго ацэнка пэўных жыццёвых з ’яў i якiя адначасова маюць прамы i пераносны (вобразны) сэнс або толькi пераносны, напрыклад:
Bялiкаму каню — вялiкi хамут;
Галодны галодному спагадае, а як наеўся — вочы заплюшчыў;
Пазнаюць нашу дачку i ў андарачку.
Прымаўкамi называюцца ўстойлiвыя народныя выразы, у якiх дасцiпна i трапна абагульняецца пэўная з’ява жыцця i якiя не ўжываюцца ў пераносным сэнсе, напрыклад:
Згуба не загуба;
Hе ўздыхай, чаго няма, то няхай;
Як дбаеш, так i маеш [12, с. 10].
Прыказкi i прымаўкi не ствараюцца ў гутарцы або пры пiсьме, а выкарыстоўваюцца як ужо вядомыя гатовыя выслоўi.
Прыказкi i прымаўкi ўзнiклi яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з iх адбiлiся язычнiцкiя ўяўленнi пра сусвет, прыроду, чалавека, раслiны, жывёл. Kожная эпоха пакiдае пасля сябе велiзарныя пласты прыказак i прымавак: у iх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капiталiстычнай эксплуатацыi, раскрываюцца карэнныя змены ў жыццi i побыце народа ў сучаснасцi.
У прыказках i прымаўках эпохi феадалiзму выразна адбiлася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў i iх падданых.
Прыказкi вучаць любiць свой край, Pадзiму, яе герояў i ненавiдзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкi пра шчасце, лёс i долю, дабро i зло.
Увогуле, прыказкi i прымаўкi - гэта своеасаблiвая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гiстарычныя эпохi.
Паводле З.K. Tарланава, “той, хто захацеў бы апiсаць сiнтаксiчную сiстэму мовы, не зварочваючыся да зместу сiнтаксiчных канструкцый, быў бы асуджаны весцi бясконцую i марную работу. Cпробы адарваць сiнтаксiчную форму ад сiнтаксiчнага значэння павiнны быць прызнаныя бясплённымi” [13, с. 75]
Tакiм чынам, аддзеяслоўныя назоўнiкi (дэвербатывы) у прыказках i прымаўках служаць для намiнацыi працэсаў, апрадмечаных дзеянняў, а таксама могуць мець значэнне вынiку дзеяння.

1. Кубрякова, Е. С. Части речи в ономаснологическом освещении / Е.С. Кубрякова. – М.: Наука, 1978.
2. Крапiва, К. Беларускiя прыказкi // Зб. тв.: У 4 т. – Мiнск, 1963. Т. 4.
3. Беларускае слова на скрыжалях гiсторыi: Навуковыя чытаннi, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння прафесара М.А. Жыдовiч. – Мн., 2007.
4. А.А. Потебня. Из записок по русской грамматике.
5. Сучасная беларуская лiтаратурная мова: Марфалогiя: Вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковiч i iнш.; Пад агульн. рэд. праф. М.С.Яўневiча. – Мн.: Выд. Ул. М. Скарун, 1997.
6. Мiхалевiч, А. Г. Сучасная беларуская мова: вуч.-метад. комплекс па спецыяльнасцях Алiгафрэнапедагогiка, Сурдапедагогiка, Тыфлапедагогiка / А. Г. Мiхалевiч. – Минск, 2019.
7. Сучасная беларуская лiтаратурная мова: вучэб. дапам. / Д. В. Дзятко [i iнш.]; пад рэд. Д. В. Дзятко. – Мiнск : Выш. шк., 2017.
8. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрмiналогiя / Л.А. Антанюк. – Мiнск: Навука i тэхнiка, 1987.
9. Ермакова, О.П. Лексические значения производных слов / О.П. Ермакова. – М.: Русский язык, 1984.
10. Щуклина, Т.Ю. Морфемика. Словообразование. / Т.Ю. Щуклина; Каз. федер. ун-т. – Казань, 2014.
11. Канцавая, Г. М. Марфалогiя: iменныя часцiны мовы: зб. вучэб. матэрыялаў для студэнтаў пед. спецыяльнасцей устаноў выш. адукацыi / Г. М. Канцавая, В. М. Шавель, М. В. Швед. ― Баранавiчы: БарДУ, 2011.
12. Лепешаў, I.Я. Тлумачальны слоўнiк прыказак / I.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвiч. – Гродна: ГрДУ, 2011.
13. Тарланов, З.К. Очерки по синтаксису

Похожие материалы
Структурна-семантычныя тыпы складаных сказаў у беларускіх прыказках і прымаўках
Курсовые, Социально-гуманитарные, Белорусский язык, БГУ
30.0 byn
110.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос