1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы
2. Гісторыяграфія гісторыі дзярж. і права Беларусі. Праблема айчыннай гісторыка прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі паходжанне назваў “Беларусь, Літва”, канцэпцыі утварэння ВКЛ і інш)
3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі у IX – XII ст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.
4. Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права у пісаным заканадаўстве.
5. Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права.
6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI
7. Дзяржаўны лад ВКЛ в 13-16в.Вышэйшыя органыдзяржаўнай ўлады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.
8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў ХIII–ХVI ст.
9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст.ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
10. Крэўская унія ВКЛ з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
11. Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі (гісторыка-прававая характарыстыка).
12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст.ст.
13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў ХVІ ст.
14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст.ст
15. Люблінская унія (гісторыка-прававая характарыстыка).
16. Берасцейская царкоўная унія (гісторыка-прававая характарыстыка).
17. Міжнародныя сувязі і дагаворныя адносіны ВКЛ з суседнімі дзяржавамі ў 15-17ст.
18. Палітыка- прававая думка ў Беларусі ў ХІІ – ХVІ ст.ст
19. Прававая сістэма ВКЛ ў 14-15 ст.Крыніцы права.
20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага княства Літоўскага.
21. Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.
22. Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне
23. Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права
24. Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест
25. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г.: крыніцы, структура, змест, значэнне
26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566г.: прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г
27. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г.: працэдура распрацоўкі і прыняцця, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне
28. Канстытуцыйнае права Вялікага княства Літоўскага
29. Крымінальнае права ВКЛ 15-16
30. Грамадзянскае права ВКЛ
31. Працэсуальнае права ВКЛ.
32. Брачно-сямейнае права Беларусі. Сацыяльнае палажэнне жанчын.
33. Судебная реформа 16 в. в ВКЛ. Состав компетенція новых судов.
34. Центральныя судовыя установы ў ВКЛ. Галоўны суд (трыбунал).
35. Замкавыя суды (гродскія) суды ў Беларусі.
36. Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.
37. Суды для гарадскога насельництва Беларусі ў 13-17 ст.
38. Суды для сялян Беларусі.
39. Развіццё палітыка – прававой думкі ў Беларусі ў 17 – 19 ст.
40 Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць
41. Дзяржаўна – прававое становішча ВКЛ у складз РП.
42. Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента.
43. Спробы правядзення рэформаў у РП у 2-ой палавіне 18 ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай у святле міжнароднага права.
44. Чатырохгадовы сойм РП, яго законадаучыя акты. Канстытуцыя РП 1791.
45. Таргавіцкая канфедэрацыя. 2-гі падзел РП.
46. Паустанне 1794. 3-і падзел РП. Прычына распада РП.
47. Сістэматызацыя права Беларусі у 19 ст. Праект Зводу мясцовых законау у заходніх губерніях.
48. Прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай Імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага універсітэту.
49. Адміністрацыйна-тэрэтарыяльнае дзяленне Беларусі кон 18- нач 19. Органы улады, мясцовае упрауленне, суды.
50. Скасаванне прыгоннага права ў Беларусі. Рэформа мясцовых органаў
51. Судовая рэформа 1864. і асаблівасці яе правядзення у Беларусі.
52. Земская реформа 1864 і асаблівасці правядзення у Беларусі.
53. Беларусь у пачатку ХХ ст. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і яе значэнне для Беларусі.
54. Устануленне савецкай улады на Беларусі. Аблвыканкам заходняй вобласці і фронта. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.
55. Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі. Усебеларускі з’езд 1917.
56. Брест-літоускі мірны договор. Абвяшчэнне БНР. Устауныя граматы.
57. 1-ы з’езд компартыі бальшывікоу. Дзяржауна-правое значэнне яго пастаноу. Межы БССР.
58. Першы урадіБеларускай ССР і яго маніфест.
59. Першы з’езд саветаў Бел. Дэкларацыі з’езда.
60. Першая канстытуцыя БССР.
61. Літоўска – Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.
62. Аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ.
63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.
64. Дзяржаўна – прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.
65. Утварэннен дзяржаўнага апарату у БССР у 1921 – 1922 г. Уваход БССР у склад СССР.
66. ПАЛІТЫКА НАЦЫЯНАЛЬНА – ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЦТВА У БССР
67. Вяртанне у склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі
68. Судовыя органы Беларусі у 1920 – 1930 г.
69. Крымінальнае і крымінальна – працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.
70. Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920 – 1930 г.
71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы улады.
72. Парушэнні законнасці ў Беларусі ў 1920 – 1950 г. (прычыны і сутнасць). Дзуйнасць НКУС, органаў пракуратуры і суда.
73. Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
74. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрытрыі Зах Бел ў 1921-39. Прававое становишча насельніцтва. Канстытуцыя Польскай дзяржавы 1921 і 1935.
75. Пачатак Другой сусветнай вайны, разгром Польскай дзяржавы. Утварэнне часовых органаў народнай улады у Заходняй Беларусі ў 1939
76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.
77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.
78. Вызваленне Беларусі ад немцка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата БССР.
79. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х пачатку 60-х г. ХХст.
80. Беларуская дзяржава і права ў 60-я г. ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства
81. Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка
82. Узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.
83. Міжнародная дзейнасці Беларускай ССР у 50-80 г. ХХст.
84. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.
85. Утварэнне СНД. Дзяржаўна – прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.
86. Пераход РБ да дзярж. самастойнасці. Рэарганізацыя дзярж. органаў. Змены ў канстытуцыйным праве ў 1990.
87. Актывізацыя міжнароднай дзейнасці РБ у канцы ХХ ст.
88. Канстытуцыя РБ 1994г.: прычыны распрацоўкі, гісторыя прыняцця, хар-ка. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі РБ, прынятыя на рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.
89. Актывізацыя грамадска-палітычнай дзейнасці ў РБ у 1990 г. Стварэнне і дзейнасць палітычных партый. Праца па стварэнні палітычных партый пачалася з абвяшчэння незалежнасці
90. Развіццё права РБ у канцы ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства.
НКУС СССР быў створаны 10 ліпеня 1934 г. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова.
Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на месцах асабліва актывізавалася пасля забойства С.М.Кірава. У дзень пагібельнага выстралу, 1 снежня 1934 г., ЦВК СССР па прапанове Сталіна прыняў пастанову "Аб парадку вядзення спраў аб падрыхтоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў". Па-першае, у адпаведнасці з пастановай следства па названых справах павінна было заканчвацца ў дзесяцідзённы тэрмін, а абвінаваўчае заключэнне ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу выключаецца спаборнасць "бакоў" - пракурора і адваката, гэта значыць разгляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачванне, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае абскарджанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пасля яго абвяшчэння. Ужо да канца 1934 г. колькасць арыштаваных за так званую "падрыхтоўку ці ўчыненне тэрарыстычных актаў" рэзка узрасла. Дакументы сведчаць, што органы НКУС па прамым указанні Сталіна былі дакладна з'арыентаваны на барацьбу з так званымі "ворагамі народа".
Масавыя рэпрэсіі фактычна ўзаконіла сумесная пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 17 чэрвеня 1935 г. "Аб парадку правядзення арыштаў". Практычна ўвесь змест гэтага дакумента тычыцца працэдуры дазволу на арышты органамі НКУС членаў ЦВК СССР і ЦВК саюзных рэспублік, кіруючых работнікаў наркаматаў Саюза і рэспублік, а таксама прыраўнаваных да іх супрацоўнікаў цэнтральных і мясцовых устаноў, членаў і кандыдатаў УКП(б), ваеннаслужачых вышэйшага, старшага і сярэдняга начсаставу.
Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэднічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэалогіі і забеспячэння законнасці. Ідэалагічная падрыхтоўка выяўлялася ў тым, што І.В. Сталін высунуў тэорыю абвастрэння класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Невыпадкова ён так настойліва пачынаючы з 1928 г. укараняў у грамадскую свядомасць міф пра абвастрэнне класавай барацьбы, у час якой няма месца спачуванню, няма літасці ні старым, ні малым, ні жанчынам.
Рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, у тым ліку і на Беларусі, мелі "дактрыналъны характар". Яны вырасталі з ідэйнай пасылкі класавай барацьбы аж да поўнага знішчэння праціўніка. Бальшавіцкі лозунг "Хто не знамі, той супраць нас!" стаў ажыццяўляцца ў поўным маштабе.
Злавесную ролю ў здзяйсненні масавых рэпрэсій у гады культу асобы сыграў А.Я. Вышынскі. Як тэарэтык права ён падвёў навуковую базу пад самавольства і беззаконнасць, стварыў у прававой навуцы становішча, пры якім душылася кожная жывая думка. Апраўданню самавольства служыла і "тэорыя" Вышынскага, з годна з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах галоўным і рашаючым доказам з'яўлялася прызнанне самога абвінавачваемага. Яна нацэльвала супрацоўнікаў НКУС на тoe, каб любой цаной і любымі сродкамі дабівацца ад арыштаваных прызнання сваёй віны.
Арышты невінаватых людзей - адно са звёнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы, назваць сябе "ворагам народа". Зразумела, што пры законных метадах следства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеяння на арыштаванага. Калі да вясны 1937г. фізічнае ўздзеянне шырока прымянялі толькі асобныя, спецыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымяняць у адносінах "ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння было дадзена большасці следчых.
У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным абласным цэнтры меліся свае калоніі, турмы, лагеры НКУС. Сярод іх выдзялялася жорсткасцю ўтрымання мінская ўнутраная турма. У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсё ў Мінскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаванняў. Адзін з іх -"Стойка на канвееры", калі арыштаваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы "смірна" без руху і сну. Пасля такой экзекуцыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ён не мог ісці і валіўся. Ад нервовага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Прымяняліся і такія прыёмы, як "сакрэтны", ці "мазгі ў столь", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне мазгоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос расггухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў "брыгадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў. Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вострым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.
Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаннях Сталіна.
Можна зрабіць вынікі: Па-першае, вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўсталяваўся ў краіне ў 1917 г. Сама правячая партыя ўсё больш ператваралася ў жорстка цэнтралізаваную арганізацыю,"ордэн мечаносцаў" унутры Савецкай дзяржавы. Адсутнасць дэмакратыі ў бальшавіцкай партыі цягнула за сабой згортванне дэмакратыі і ў грамадстве. Як вынік, правячая партыя, з'яўляючыся станавым хрыбтом камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сама стала аб'ектам рэпрэсій. Па-другое, пачатак палітычных рэпрэсій на Беларусі непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі, якая стала найбольш значнай з'явай у працэсе развіцця нацыянальнай самасвядомасці ва ўмовах савецкай улады. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсё больш рашуча ўкараняцца ў грамадска-палітычнае жыццё. I калі запатрабавалася практычна падмацаваць вылучаны ім тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы ва ўмовах будаўніцтва сацыялізму, партыйнае кіраўніцтва паспрабавала прадставіць існаваўшы плюралізм думак у пытаннях нацыянальна-культурнага жыцця менавіта як класавае супрацьстаянне. Усё, што не адпавядала сталінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым. На гэтай падста-ве беларускіх дзеячаў навукі і культуры, актыўных правадыроў палітыкі беларусізацыі ўсё часцей сталі абвінавачваць у так званым нацыянал-дэмакратызме "Нацдэмаўшчына" тлумачылася ідэолагамі рэжыму як праява "правага" ўхілу, а так званае кулацтва, сялянства наогул - яго сацыяльнай базай. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэння зверху, жорсткай кадравай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў і бачыла пагрозу свайму існаванню ў нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з ся-лянствам, мела дэмакратычныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху
У 20 - 50-я гг. у Беларусі было неабгрунта-вана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць, ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек.
Трэба зазначыць, што ўсе наркомы НКУС акрамя Г.І. Пятроўскага і Ф.Э. Дзяржынскага сталі ахвярамі ўласнага тварэння. Вядома нямала фактаў, калі ў разрад уяўных "ворагаў народа" неабгрунтавана трапілі сумленныя работнікі органаў НКУС, якія спрабавалі пратэставаць супраць сталінска-яжоўскай беззаконнасці і самавольства.
Собственная разработка