1.Беларускія землі ў канцы XII - першай палове XIII ст. Перадумовы утварэння ВКЛ (Беларуска-Літоўскай дзяржавы). Міндоўг, Войшалк. Дынастыя Гедыміна.
2.Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV - пачатку XV ст.
3.Асноўныя напрамкі палітычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага
ў 15 ст.
4.Сацыяльна-эканамічныя адносіны у Вялікім княстве Л, Pycкім i Жамойцкім у XIV-XVI ст.ст. Фарміраванне буйнога землеўладання i павіннасці сялян.
5..Этнічныя працэсы на беларускіх землях ў XIV - XVI ст.ст. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі XIV-XVI стст.
6.Рэфармацыя ў Еўропе, перадумовы рэфармацыйнага руху ў Беларусі. Рэфармацыя i контррэфармацыя ў Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
7.Перадумовы утварэння Рэчы Паспалггай. Люблінскі сойм i яго рашэнні. Рэч Паспалітая на палітычнай карце Еўропы у канцы XVI - першай палове XVII ст.
8.Гарады i мястэчкі Беларусі ў 14-16 ст. Магдэбургскае права.
9.Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Беларусь у час вайны Paciiз Рэччу Паспалітай (1654-1667 гт.). Вынікі вайны для Беларусі
10.Сацыяльна-эканамічнае i палітычнае становішча Беларусі ў другой палове XVII-XVIII ст.
11. Культура Беларуси 17-18 ст
12.Рэформы ў Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстаннепад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшка
13. Беларусь у першай палове XIX ст.: грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча
14.Уключэнне Беларусі склад Расійскай імперыі, асноўныя надрамкі палітыкі рускага ўрада на далучаных землях Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь ў вайне 1812 г.
15.Грамадска-палітычны рух ў Беларусі ў канцы XVIII — першайпалове XIX ст.
16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове 19 ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі
17.Паўстанне ў Полыпчы iБеларусі ў 1863-1864 гг. Яго вынікi і значэнне
18. Навукова-тэхнічны прагрэс и яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё (другая палова 19- пачатак ХХ ст.)
19. Культура Беларусі ў 19 ст. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.
20.Грамадска-палітычны і вызваленчы рух у Беларусі ў пачатку ХХ ст.
Уплыў рэвалюцьп 1905-1907 гг. на лёс i духоўнае абуджэнне беларускага народа.
21.Абвастрэнне супярэчнасцей паміж краінамі Еўропы ў пачатку ХХ ст.Развязванне першай сусветнай вайны і ваенныя дзеянні ў Беларусі.
22. Беларусь ў 1917г. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыя.
23.Беларусь падчас нямецкай акупацыі (люты-снежань 1918 г.) Абвяшчэнне БНР
24.Утварэнне Беларускай ССР,Літоўска-Беларускай ССР.
25. Беларусь у час савецка-польскай вайны1919-1920 гг. Рыжскі мірны дагавор.
26. Грамадска-палітычнае і эканамічнае развіццё БССР у 20-30-х гадах ХХ ст. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі.
27. Беларусь у перыяд першых пяцігодак. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Беларусі
28. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1928-1939 ГГ.
29. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.).Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.
30.Межнародныя супярэчнсці ў 30-хгг.ХХст. Пачатак другой сусветнай вайны.
31. Напад Германіі нап СССР, акупацыя Беларусі, акупацыйны рэжым.
32. Народнае супраціўленне фашызму на тэрыторыі Беларусі ў гада Вялікай Айчыннай вайны.
33. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайныі Другой сусветнай вайны
34. БССР у пасляваенны перыяд;аднаўленне народнай гаспадаркі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
35.Сацыяльна-эканамічнае становішча і развіццё беларускай культуры ў 50-60-х гг.ХХ ст.
36. Беларусь у 70-80-х гг. ХХ ст.Крызісныя з’явы ў сацыяльна-палітычным і эканамічным жыцці рэспублікі.
37. Эканоміка БССР у перыяд пераходу да рыначных адносін і перабудовы палітычнай сістэмы ў СССР (80-90-я гг. ХХст.)
38. Абвяшэнне незалежнасці РБ. Беларусь у перыяд умацавання дзяржаўнасці; эканамічнае і палітычнае становішча сувярэннай Беларусі на сучасным этапе.
39. Нацыянальнае адраджэнне. Развіццё культуры Беларусі ў 90-х ХХ ст– пачатку ХХІ ст.
40. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ва ўмовах
дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Закладзены з самага пачатку iснавання ВКЛ вялiкi хiб у бок федэралiсцкiх пачаткаў не мог не выклiкаць у велiкакняжацкай улады ўзнiкненне супрацьлеглай тэндэнцыi ў палiтыцы – да цэнтралiзацыi. Барацьба цэнтралiсцкiх i феадалiсцкiх пачаткаў пранiзвае ўсе ўнутрапалiтычнае жыцце ВКЛ у XIV—XVI стст. Вынiкам гэтай барацьбы былi крызiсы дзяржаўнай улады, што пагражалi распадам дзяржавы. Першы крызiс узнiк пасля смерцi Гедымiна (1341), калi вялiкiм князям стаў яго любiмы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд i Кейстут, зверглi Еўнута. I хаця на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблiвы дуалiзм вярхоўнай улады. Другi палiтычны крызiс узнiк у 1377 г. пасля смерцi Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазiцыi былi вельмi няўстойлiвыя, i ў 1381 г. Кейстут захапiў вярхоўную ўладу. Наступiў новы, трэцi палiтычны крызiс. Праз год Кейстут быў забiты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адо¬лець палiтычны крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знешнюю сiлу – Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патрабавала i знешняя небяспека – Тэўтонскi ордэн). У 1385 г. было падпiсана пагад¬ненне мiж ВКЛ i Польшчай – Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да каталiцкай экспансii на беларуска-лiтоўскiх землях. Незадаволеныя беларуска-лiтоўскiя феада¬лы пачынаюць барацьбу супраць унii. Яе ўзначалiлi Андрэй Альгердавiч – на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута – на другiм. Барацьба завяршылася падпiсаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польскага караля. Юрыдычна палiтычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпiсаннем Гарадзельскай унii 1413 г., але ўсе роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1431—1436), пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) i вялiкага князя (1434), якiя пашыралi правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася). Няўдача чакала Вітаўта і ў барацьбе за каралеўскую карону. Пасля яго смерці ў ВКЛ зноў успыхнула грамадзянская вайна (1432–1436): за прастол змагаліся стрыечныя браты Свідрыгайла Альгердавіч (1430–1432) і Жыгімонт Кейстутавіч (1432–1440). Дзякуючы падтрымцы Польшчы, Жыгімонт перамог, але ў 1440 г. загінуў ад рук змоўшчыкаў. У далейшым у сваёй палітыцы вялікія князі Казімір (1440–1492), Аляксандр (1492–1506), Жыгімонт Стары (1506–1548) і Жыгімонт Аўгуст (1548–1572) былі вымушаны арыентавацца на шляхецкае саслоўе. Яшчэ ў 1387 г. Ягайла выдаў агульназемскі прывілей, згодна якому феадалы, якія прымалі каталіцкую веру, атрымоўвалі тыя ж правы, што і польскія рыцары. Прывілеі 1413, 1432, 1434, 1447, 1492 і 1506 гг. значна пашыралі гэтыя правы. Цяпер яны распаўсюджваліся і на праваслаўную шляхту. Уся палітычная ўлада ВКЛ знаходзілася ў руках вялікага князя. Паны-рада (канцлер, ваяводы і старасты буйных паветаў, гетман, падскарбій і г. д.) Мясцовыя адміністрацыі і дробныя чыноўнікі сойм павятовыя соймік. Вялікі князь – гаспадар.Яму падпарадкоўваліся ўдзельныя князі, войска, ад яго імя выдаваліся дзяржаўныя акты, чыніўся суд, вялася знешняя палітыка. У сярэдзіне XVI ст. у ВКЛ адбыліся тэрытарыяльна-адміністрацыйная, ваенная, судовая і заканадаўчая рэформы, якія спрыялі ўдасканаленню сістэмы кіравання. Змены ў заканадаўстве былі адлюстраваны ў Статутах ВКЛ 1529 і 1566 гг. У той час Статуты лічыліся аднымі з найлепш распрацаваных кодэксаў законаў у Еўропе. Цэнтралізацыя дзяржавы выклікала незадаволенасць сярод удзельных князёў, абсалютная большасць якіх спавядала праваслаўе. Незадаволенасць вылілася ў пераход некаторых з іх на бок Маскоўскага княства, Кіеўскай змовы 1481 г. і паўстання князёў Глінскіх 1508 г. Апошняе ўспыхнула падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай (1507– 1508). Міхаіл Львовіч Глінскі, які ўзначальваў паўстанне, спавядаў каталіцтва, але звяртаўся за падтрымкай да праваслаўнага насельніцтва. У выніку яму прыйшлося перайсці на бок Масквы, дзе ён і памёр у 1534 г., кінуты ў турму роднай дачкой, вялікай княгіняй Аленай. Такім чынам, беларускія землі склалі цэнтральную частку ВКЛ. Уключэнне Беларусі ў склад буйной дзяржавы ў сваю чаргу спрыяла яе цэнтралізацыі і далейшаму развіццю. Такiм чынам, палiтычная гiсторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых тэндэнцый, а палiтычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархii (паны-рада, вольны сейм, абмежаванне вялiкакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзiлася ў стане персанальнай унii з Польшчай, застаючыся пры гэ¬тым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускiх i лiтоўскiх феадалаў.