Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Ответы на билеты Белорусская литература, 50 вопросов

Белорусская литература, 50 вопросов

Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГУКИ
45 страниц
2023 год
15.99BYN
47.97BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично

1. Літаратура Сярэднявечча. Жанры, героі, сюжэты літаратуры перыяду Полацкага княства (аналіз твораў).
2. Літаратура перыяду Рэнесансу. Культуралагічнае значэнне дзейнасці Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў.
3. Ідэі Рэнесансу і іх выяўленне ў паэме “Песня пра зубра” М.Гусоўскага.
4. Развіццё старажытнай беларускай прозы ад агіяграфіі і летапісання да мемуараў, спроба першага авантурна-прыгодніцкага рамана.
5. Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, С.Полацкага, інш.).
6. Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія, прыдворны тэатр.
7. Грамадскія погляды і літаратурная дзейнасць філаматаў і філарэтаў (Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, інш.). Творчасць А.Міцкевіча. Мастацкі вобраз жыцця шляхты ў паэме “Пан Тадэвуш”.
8. Тэатральна-музычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”: змест і праблематыка твора
9. Станаўленне рамантызму ў беларускай літаратуры пач. ХІХ ст., яго спецыфіка, асноўныя прадстаўнікі. Мастацкі міфалагізм творчасці Я.Баршчэўскага.
10. Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. Агляд твораў бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры ХІХ ст. (на прыкладзе паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”)
11. Рэалістычныя тэндэнцыі ў літаратуры ХІХ ст. Ф.Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму (паводле зместу паэтычных зборнікаў, прадмоў да іх і паэмы “Кепска будзе”)
12. Беларуская літаратура “нашаніўскага” перыяду ў агульнаеўрапейскім культурным кантэксце. Характарыстыка дзейнасці Цёткі, Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага і інш
13. Праблема красы ў эстэтыцы М. Багдановіча. Беларуская гісторыя і культура, прырода і чалавек ў паэтычных вобразах гэтага аўтара (паводле зб. “Вянок”).
14. Творчасць Янкі Купалы. Філасофія чалавечага быцця ў паэмах і п’есах Янкі Купалы. Праблема культуры мыслення ў трагікамедыі “Тутэйшыя”.
15. Эпічны талент Якуба Коласа. Паэма “Сымон-музыка” як алегарычнае ўвасабленне гістарычнага лёсу нацыянальнага мастацтва.
16. Шматграннасць таленту М.Гарэцкага, погляд пісьменніка на ролю асветы і культуры (паводле твораў “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда”, “Фантазія”, інш.).
17. Псіхалагізм і інтэлектуалізм у беларускай прозе пач. ХХ ст. (паводле твораў М.Гарэцкага, К.Чорнага, М.Зарэцкага).
18. Ідэя стварэння новага пралетарскага мастацтва і вобраз новага чалавека ў прозе 20-40-х гг. ХХ ст. (М.Зарэцкі, А.Мрый, К.Чорны, З.Бядуля – творы на выбар).
19. Маладая савецкая паэзія: прадстаўнікі, сістэма вобразаў і стыль. Мастацкая практыка сяброў “Узвышша” – паэтаў У.Дубоўкі, Я.Пушчы, інш.
20. Маштаб таленту К.Чорнага. Праблема “жывога чалавека” ў яго прозе
21. Мастацкае адлюстраване савецкай мадэлі культурна-грамадскага жыцця ў творчасці К.Крапівы.
22. Роля і месца мастацкай сатыры ў савецкай літаратуры пач. ХХ ст. (Я.Купала, А.Мрый, З.Бядуля, К.Крапіва, інш.)
23. Літаратурна-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Тэмы, матывы, стыль заходнебеларускай літаратуры.
24. Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе твораў К.Чорнага, ранняга перыяду творчасці А.Куляшова, П.Панчанкі, інш.).
25. Роздум А. Куляшова над лёсам чалавека, народа, чалавечай цывілізацыі (“Новая кніга”, “Хамуціус”, “Цунамі”, “Варшаўскі шлях”).
26. Мастацкая карціна грамадска-культурнага жыцця ў паэзіі П.Панчанкі 1980-90-х гг. (зб. “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”, інш. – вершы на выбар)
27. Паэтычная творчасць Максіма Танка. Матывы і тэмы лірыкі 80–90-х гг. (кнігі "Мой каўчэг", "Erratа" – вершы на выбар).
28. “Філалагічнае” пакаленне як мастацкая з’ява ў літаратуры. Духоўна-творчае абнаўленне паэзіі Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна, Я.Сіпакова, В.Зуёнк
29. Лірычная беларуская проза і яе прадстаўнікі. Пытанні культуры ўзаемадносінаў чалавека са светам у творчасці Янкі Брыля (паводле лірычных мініяцюр).
30. “Ваенна-вясковая” плынь у беларускай літаратуры. Тэма вёскі і праблема захавання традыцыйнай народнай культуры ў творах А. Жука, В.Казько, А.Федарэнкі, інш.
31. Беларуская драматургія 70-80-х гг. ХХ ст. у асобах і творах, сістэме жанраў (аналіз твораў на выбар)
32. Жыццёвы і творчы лёс Васіля Быкава. “Быкаўская праўда” вайны (творы на выбар студэнта).
33. В.Быкаў і экзістэнцыялізм. Аналіз аповесцяў “Ваўчыная яма”, “Труба”, 2-3 апавяданняў са зб. “Пахаджане” ці “Сцяна”).
34. Універсалізм таленту У. Караткевіча, узбагачэнне беларускай літаратуры яго творамі. Аўтарскі ідэал культурнага чалавека, асобы (паводле празаічных твораў).
35. Эстэтычныя пошукі ў паэзіі пакалення “сямідзесятнікаў” (А.Разанаў, Я.Янішчыц, С.Законнікаў, Р.Баравікова, А.Пісьмянкоў і інш. – аўтары на выбар) і ў сучаснай беларускай літаратуры
36. Беларуская літаратура пра сталінскія рэпрэсіі (Ф.Аляхновіч, С.Грахоўскі, Л.Геніюш, інш.)
37. Праўда факта ў творах С.Алексіевіч. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў кнізе “Чарнобыльская малітва”
38. Творчасць А.Адамовіча. Мастацкі роздум над праблемай атамнай вайны ў аповесці “Апошняя пастараль”.
39. Мастацка-біяграфічная проза. Вобраз асобы мастака ў эсэ В.Карамазава (зб. “З вясною ў адным вагоне” – твор на выбар)
40. Беларуская гістарычная проза др.пал. ХХ ст. (творы У.Арлова, В.Іпатавай, К.Тарасава, Л.Рублеўскай – на выбар.)
41. Творчасць І.Шамякіна і сацрэалізм. Праблематыка твораў 80–90-х гг. (на выбар: “Крывінка”, “Палеская мадонна”, “Сатанінскі тур”).
42. Творчасць В.Казько. Вобраз творчай інтэлігенцыі і праблема лёсу нацыянальнай культуры ў аповесці “Да сустрэчы…”.
43. Агляд сучаснай беларускай паэзіі (Л.Дранько-Майсюк, А.Сыс, Э.Акулін, Л.Рублеўская і інш.). Музычна-песенныя матывы ў іх творчасці
44. Мастацкае асэнсаванне жыцця сучаснага грамадства Ю.Станкевічам (раман “Любіць ноч – права пацукоў”).
45. Беларуская драматургія: традыцыі і сучаснасць (на матэрыяле твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, С.Кавалёва ці інш.).
46. Сучасная “жаночая” літаратура (Р.Баравікова, А.Брава, Л.Рублеўская, Ю.Каляда, інш.).
47. Агляд беларускай прозы 80-90-х гг. ХХ ст. (А.Федарэнка, А.Казлоў, А.Брава, Ю.Каляда, інш. – аўтары і творы на выбар)
48. Шматграннасць таленту Ніла Гілевіча. Народна-песенныя матывы, грамадзянска-публіцыстычны змест яго паэзіі.
49. Хрысціянска-рэлігійныя матывы ў беларускай літаратуры і паэзія Р.Барадуліна (Зб. “Босая зорка”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты”). Культура барадулінскага паэтычнага слова
50. Прыгодніцка-дэтэктыўная і фантастычная проза (Л.Рублеўская, Р.Баравікова, А.Казлоў, інш.

На Беларусі ў эпоху сярэднявечча бытавалі ўсе асноўныя віды, жанры і творы старажытнай літаратуры, якая вызначалася сур'ёзнасцю зместу, значнасцю тэм, праблем і герояў, высокай ідэйнасцю, сінкрэтызмам, з перавагай твораў царкоўна-рэлігійнага характару. Найбуйнейшымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе перапісваліся розныя творы богаслужэбнага прызначэння, узніклі шматлікія помнікі дзелавой літаратуры, свецкай і клерыкальнай (граматы, пасланні, словы і інш.), вяліся мясцовыя летапісы, складзены арыгінальныя жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Развіццю пісьменства і літаратуры ў XII—XV ст. садзейнічалі палітычнае аб'яднанне беларускіх зямель у ВКЛ і завяршэнне фарміравання беларускай народнасці са сваёй адметнай культурай. Тагачаснае жыццё на Беларусі знайшло сваё адлюстраванне ў гістарычных летапісах — «Аповесці мінулых гадоў» і «Полацкім летапісе». 3 іх вядома, што першая беларуская дзяржава — Полацкае княства —пачала сваё існаванне ў часы княжання Рагвалода(другая палова X ст.). Як сведчаць летапісы, Полацкае княства было цалкам самастойнай дзяржавай з усімі адпаведнымі атрыбутамі: суверэннай уладай князя Івеча, адміністрацыяй, сталіцай, войскам, грашовай сістэмай. Летапісы і легенды данеслі да сённяшніх дзён весткі пра дачку Рагвалода — прыгожую і ганарлівую князёўну Рагнеду. Да яе прыслаў сваіх сватоў кіеўскі князь Уладзімір (пазней названы Хрысціцелем), якому Рагнеда (а ёй у той час было 12 гадоў)адмовіла. Разгневаны Уладзімір у 980 г. пасылае на Полацк войска. Горад быў зруйнаваны, Рагвалод,яго жонка і два сыны забіты, Рагнеда вывезена ў Кіеў. Пад прымусам яна становіцца жонкай Уладзіміра, ад якога нарадзіла чатырох сыноў і дзве дачкі: Ізяслаў(князь полацкі), Мсціслаў (князь чарнігаўскі), Яраслаў Мудры (князь ноўгарадскі і кіеўскі), Усевалад, Прадслава і Праміслава. Пад канец жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі і пад імем Анастасіі памерла ў 1000 г. Для старэйшага сына Ізяслава Уладзімір будуе горад Ізяслаўль (цяпер Заслаўе пад Мінскам) і аддае дзедава княства. Ад Ізяслава пачынаецца полацкая княжацкая дынастыя. У 1001 г. у Полацку княжыць сын Ізяслава Брачыслаў, пазней — яго сын Усяслаў, названы Чарадзеем. Княжанне апошяяга (1044—1101) лічаць часам найвышэйшага росквіту і ўздыму Полацкага княства. Яго тэрыторыя пашырылася аа кошт Мінскага, Віцебскага, Аршанскага, Мсціслаўскага, Друцкага, Лагойскага, Слуцкага і іншых княстваў. Улада Полацка пашырылася і на ніжняе Падзвінне да самога Варажскага(Балтыйскага) мора, дзе ўзніклі колішнія фарпосты княства — гарады Герцыке і Кукенойс (аараз тэрыторыя Латвіі). У час княжання Усяслава развіваліся шматлікія рамёствы, гандаль, высокага росквіту дасягнулі мастацтва, адукацыя, дойлідства. У той час быў узведзены велічны Сафійскі сабор; ён як бы сцвярджаў роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе падобныя храмы ў гонар святой Сафіі з'явіліся крыху раней.

Похожие материалы
История белорусской литературы, 20 вопросов
Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГПУ
7.0 byn
21.0 byn
Белорусская и зарубежная детская литература, 50 вопросов
Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГПУ
16.0 byn
48.0 byn
История белорусской литературы, 70 вопросов
Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГПУ
22.0 byn
66.0 byn
Белорусская детская литература, 32 вопроса
Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГПУ
11.0 byn
33.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос