Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Ответы на билеты История белорусской литературы, 70 вопросов

История белорусской литературы, 70 вопросов

Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГПУ
70 страниц
2017 год
21.99BYN
65.97BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

70 вопросов по Истории белорусской литературы

1 Перыядызацыя літаратурнага працэсу 11-18 ст. на Беларусі. Прынцыпы і падыходы ў вызначэнні перыядыў. Характарыстыка асаблівасцей развіцця літаратуры.
2 Жанравая сістэма арыгінальнай літаратуры усходніх славян 11-13 ст. Трансфармацыя старажытных жанраў ў літаратуры пазнейшага часу (на прыкладзе летапісаў, хаджэнняў).
3 Павучальнае і ўрачыстае красамоўства ранняга Сярэднявечча. Ідэйны змест, палемічная скіраванасць “Слова пра закон і ласку” мітрапаліта Іларыена. “Паслання да Фамы прасвітара” Клімента Смаляціча.
4 Жыцце, культурна-асветніцкая дзейнасць Кірыла Тураўскага. Гісторыя вывучэння творчай спадчыны пісьменніка. Малітваслоўны цыкл і ўрачыстыя пропаведзі («словы») Кірыла.
5 «Прытча пра душу і цела» Кірыла Тураўскага: прычыны стварэння, ідэйна-філасофскі змест, вобразная спецыфіка. Прытча як жанр старажытнай літаратуры.
6 Узнікненне агіяграфіі і яе жанравыя разнавіднасці. Паняцце агіяграфічнага канона. Перакладныя і арыгінальныя жыцці.
7 «Жыцце Еўфрасінні Полацкай: гіпотэзы пра аўтарства, час і этапы стварэння помніка. Новае разуменне падзвіжніцтва і прызначэння чалавека. Асноўныя ідэі, вобразы твора.
8 Кіева-Пячорскі патэрык як літаратурны помнік старажытнай Русі. Гісторыя стварэння, мастацкая каштоўнасць, асаблівасці патэрыковых навел.
9 Летапісанне ранняга Сярэднявечча. Тыпы летапіснага апавядання. Гісторыя стварэння, асноўны змест, праблематыка і кампазіцыя “Аповесці мінулых гадоў”. Старонкі беларускай гісторыі ў творы.
10 Праблема аўтарства, час напісання і адкрыцця “Слова пра паход Ігара”. Рэальныя гістарычныя паздеі і асобы ў творы. Ідэйны змест, мастацкія асаблівасці “Слова”. Урывак з твора на памяць.
11 Гістарычная эвалюцыя жанру хаджэння. Спалучэнне традыцый паломніцкай літаратуры і летапісанняў ў “Хаджэнні ў Царград” Ігнація Смаляніна.
12 Жыццевыя пуцявіны Францішка Багушэвіча. Светапогляд і творчы метад пісьменніка. Тэмы, матывы, стылевая адметнасць паэзіі.
13 Справавое пісьменства і летапісанне ў літаратурным працэсе позняга Сярэднявечча. Гісторыя стварэння, склад, ідэйна-мастацкія асаблівасці “Летапісца вялікіх князеў літоўскіх” Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. Вобразы Вітаўта і Ягайлы ў летапісах і ў мастацкай літаратуры пазнейшых перыядаў.
14 Асноўныя рэнесансныя ідэі, іх выяўленне ва умовах старабеларускай рэчайснасці. Спецыфіка беларускага Адраджэння. Прадстаўнікі Рэнесансу на землях ВКЛ. Агульная характарыстыка беларускай літаратуры эпохі Адраджэння.
15 Біяграфія Францыска Скарыны ў дакументах і матэрыялах яго часу і ў пазнейшых даследваннях. Масштабнасць асобы асветніка. Светапогляд, грамадскія і эстэтычныя ідэалы. Выдавецкая і літаратурная дзейнасць. Урывак з прадмовы на памяць.
16 Гісторыка-культурнае значэнне прадмоў і пасляслоўяў Ф.Скарыны. Тлумачэнне першадрукаром біблейскай сімволікі. Змест прадмоў да Псалтыра, да ўсей Бібліі, да кніг Іоў, Юдзіф, да Прытчаў Саламона. Урывак з прадмовы на памяць.
17 Новалацінская паэзія Беларусі. Паэма Яна Вісліцкага “Пруская вайна”. Кампазіцыя, тэматычная разнапланавасць твора. Апісанне Грунвальскай бітвы. Вобразы Ягайлы і Вітаўта.
18 Творчая гісторыя, праблематыка і мастацкія асаблівасці паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. Рэальныя гістарычныя асобы ў творы. Семантыка вобраза зубра. Урывак з твора на памяць.
19 Гісторыя з’яўлення на Беларусі, змест, значэнне твораў “Александрыя”, “Троя”, “Аповесць пра Баву”, “Гісторыя пра Атылу”, “Пра пабоішча Мамая”. Сюжэтна-кампазіцыйныя і хранатопныя асаблівасці помнікаў.
20 Перакладная літаратура Беларусі 15-17 ст. Жанры свецкай белетрыстыкі. Аповесць пра Трышчана як узор рыцарскага рамана. Сюжэт, асаблівасці беларускай апрацоўкі сусветна вядомага твора.
21 Сімяон Полацкі як прадстаўнік усходнеславянскага барока. Жыцце, дзейнасць, эстэтычныя прінцыпы пісьменніка. Жанравая шматстайнасць літаратурнай спадчыны. Агульная характарыстыка паэзіі. Верш на памяць.
22 Сутнасць еўрапейскай Рэфармацыі. Асаблівасці рэфармацыйнага руху на беларускіх землях. Рэфармацыйная дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага.
23 Звесткі пра жыцце і дзейнасць Васіля Цяпінскага. Працяг выдавецкай і перакладчыцкай дзейнасці Скарыны. Патрыятычныя, асветніцкія і гуманістычныя ідэі Прадмовы да Евангелля.
24 Шматграннасць творчай асобы, асветніцкая і перакладчыцкая дзейнасць Сымона Буднага. Эвалюцыя светапогляду. Ідэйная скіраванасць Прысвячэння і Прадмовы да Катэхізіса.
25 Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Ідэі ўсебакова развітай асобы, прававой дзяржавы ў творах Андрэя Волана (“Пра дзяржаўнага мужа і яго асаблівыя дабрачыннасці”), Льва Сапегі (“Зварот да станаў”).
26 Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Барока і Контррэфармацыі. Адметнасць светапоглядных арыентыраў, эстэтыкі і паэтыкі мастацтва барока. Спецыфіка беларускага барока.
27 Царкоўна-палемічная публіцыстыка перыяду Контррэфармацыі. Прычыны ўзнікнення, этапы, асноўныя напрамкі палемічнай літаратуры. Галоўныя прадстаўнікі царкоўнай палемікі, іх літаратурна-грамадская, асветніцкая дзейнасць.
28 Асветніцкая дзейнасць, духоўныя пошукі Мялеція Сматрыцкага. Ідэйна-мастацкія асаблівасці “Трэнаса”. Рысы барочнага стылю ў творы.
29 Зараджэнне і развіцце сілабічнай паэзіі. Творчасць Андрэя Рымшы (“Храналогія”, панегірычныя вершы, “Дзесяцігадовая аповесць пра…”).
30 Асветніцтва ў беларускай культуры і літаратуры 18 ст. Праблема пераходу ад старажытнай да новай літаратуры. Жанравая сістэма літаратуры Асветніцтва. Суіснаванне розных мастацкіх напрамкаў.
31 Асоба Францішкі Уршулі Радзівіл, яе роля ў станаўленні драматургіі і тэатра на Беларусі. Змест, своеасаблівасць паэтычных і драматычных твораў пісьменніцы. Верш на памяць.
32 Творчая гісторыя, праблематыка “Прамовы Мялешкі” і “Ліста да Абуховіча”. Палітычная і патрыятычная скіраванасць твораў. Жыццевыя ідэалы аўтараў. Роля антытэзы. Народная смехавая культура ў творах.
33 Жыццевы і творчы шлях Аляксандра Рыпінскага
34 Жыццевы і творчы шлях Уладзіслава Сыракомлі. Праблемнае і стылевае наватарства вершаў на беларускай мове.
35 Літаратурна-грамадскі рух на пачатку 19 ст. Дзейнасць студэнцкіх згуртаванняў ў Вільні (філаматы, філарэты, “Дэмакратычнае таварыства”). Праграмы таварыстваў.
36 Творчая асоба Яна Чачота, жанрава-стылевая адметнасць паэзіі. Мастацкі свет балад пісьменніка, фалькларыстыяная дзейнасць.
37 Рамантычны свет балад Адама Міцкевіча. Сімволіка ў творах, біблейскія і фальклорныя вобразы, характар канфліктных сітуацый.
38 Адам Міцкевіч і яго роля ў гісторыі беларускай літаратуры. Этапы творчасці. Ліцвінскі патрыятызм паэта. Факты біяграфіі.
39 Паэма Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” як экцыклапедыя жыцця беларускай шляхты. Гісторыя напісання твора, характарыстыка герояў, вобраз аўтара.
40 Факты біяграфіі, шматграннасць таленту Юзафа Ігнацыя Крашэўскага. Праблемна-тэматычны аналіз “вясковых” аповесцей (“Астап Бандарчук”, “Улляна”, “Хата за вескай”), характарыстыка персанажаў.
41 Біяграфічныя звесткі, агульная характарыстыка творчасці Арцема Вярыгі-Дарэўскага, Вайніслава Савіча-Заблоцкага, Ялегі Пранціша Вуля, Фелікса Тапчэўскага.
42 Альгерд Абуховіч як адзін з заснавальнікаў жанру байкі (“Старшына”, “Ваўкалак”, “Суд”) і пачынальнік мемуараў ў гісторыі беларускай літаратуры 19 ст.
43 Жыцце і творчасць Яна Баршчэўскага. Агульная характарыстыка кнігі “Шляхціц Завальня…”. Філасофскія і сімвалічныя вобразы ў апавяданнях.
44 Легенды і гістарычная праўда пра Паўлюка Багрыма. Верш “Зайграй…”, характар канфлікту, фальклорныя матывы і вобразы ў творы.
45 Культурна-асветніцкая дзейнасць В.Дуніна-Марцінкевіча. Спалучэнне класічных і народных традыцый ў творчасці пісьменніка. Праблема мастацкага метаду.
46 Ідэйна-мастацкі змест, жанравая спецыфіка вершаваных аповесцей В.Дуніна-Марцінкевіча “Гапон”, “Халімон на каранацыі”, “Травіца брат-сястрыца”, “Шчароўскія дажынкі”. Паказ узаемаадносін пана з сялянамі.
47 Праблематыка, мастацкія асаблівасці прозы Ф.Багушэвіча. Вобразы Саска Бартка і Траляленачкі ў апавяданні “Траляленачка”.
48 Жанравая спецыфіка, прыемы стварэння сатырычных вобразаў ў камедыях “Пінская шляхта” і “Залеты” В.Дуніна-Марцінкевіча.
49 Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу другой паловы 19 ст. Асоба Адама Кіркора, яго культурна-асветніцкая дзейнасць ў Вільні.
50 Жыцце і творчасць Вінцэся Каратынскага. Праблематыка, змест, кампазіцыйныя асаблівасці вершаванай аповесці “Таміла”.
51 Роля Кастуся Каліноўскага ў нацыянальным адраджэнні Беларусі. Ідэйна-палітычны змест “Мужыцкай праўды”, розная трактоўка вобразаў ў “Пісьмах з-пад шыбеніцы”.
52. Ананімная літаратура 19 ст. Ідэйны змест, стылевыя асаблівасці паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Праблема аўтарства.
53. Творчы шлях Адама Плуга. Жанрава-стылевая адметнасць твораў пісьменніка.
54. Факты біяграфіі, станаўленне творчай індывідуальнасці Элізы Ажэшкі. Рэаліі беларускага жыцця ў прозе пісьменніцы (“Хам”, “Дзюрдзі”, “Нізіны”, “Над Неманам”).
55. Значэнне творчай дзейнасці Адама Гурыновіча ў развіцці беларускай літаратуры. Асоба паэта.
56. Агульная характарыстыка “нашаніўскага” перыяду. Роля газеты “Наша ніва” ў станаўленні беларускай літаратуры.
57. Праблема “красы” ў творчасці Максіма Багдановіча (“Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “На цемнай гладзі сонных луж балота”, “У весцы”, “Вераніка” і інш. Вобраз Мадонны як рэнесансны ідэал паэта.
58. Нетрадыцыйнасць постаці М.Багдановіча ў беларускай літаратуры. Лес паэта. Дзейнасць М.Бандановіча на ніве нацыянальнага адраджэння.
59. “Вянок” М.Багдановіча як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Гісторыя стварэння і выдання кнігі. Параўнальны аналіз выданняў 1913 г і пазнейшага часу.
60. Тэматычная, жарнавая шматстайнасць апавяданняў пачатку 20 ст (творы Ядзвігіна Ш., У.Галубка, В.Ластоўскага, З.Бядулі і інш.).
61. Месца В.Ластоўскага ў культурна-грамадскім жыцці пачатку 20 ст. Мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага беларускага народа ў творах пісьменніка. Цэласны аналіз аповесці “Лабірынты”.
62. Уклад Алеся Гаруна ў развіцце беларускай літаратуры. Творчая гісторыя, кампазіцыя кнігі “Матчын дар”. Тэма радзімы і чужыны ў лірыцы пісьменніка.
63 Уклад У.Галубка ў развіцце беларускай драматургіі і тэатра. тэматычны змест, жанравая сцецыфіка п’ес пісьменніка.
64. Шматграннасць творчай асобы Каруся Каганца. П’еса “Модны шляхцюк” ў літаратурным кантэксце.
65. Перыпетыі лесу Янкі Лучыны. Скразныя тэмы ў паэзіі, майстэрства верыфікацыі на польскай, беларускай і рускай мовах.
66. Асоба Цеткі. Пераемнасць літаратурных традыцый 19ст. ў творчасці пісьменніцы. Праблемна-тэматычнае, жанравае наватарства паэзіі і прозы.
67. Жыццевы і творчы шлях Ядзвігіна Ш. Зварот пісьменніка да розных жанравых форм апавядання.
68. Францішак Аляхновіч і станаўленне нацыянальнага тэатра і драматургіі. Праблемна-тэматычная і жанравая разнастайнасць драматургічнай спадчыны пісьменніка.
69. Змітрок Бядуля – апавядальнік. Тэматыка твораў, майстэрства пісьменніка ў стварэнні характараў (ап. “Летапісцы”, “Умарыўся”, “Бондар” і інш.)
70. Ранняя творчасць Змітрака Бядулі: жарнава-стылевая адметнасць (аналіз абразкоў і вершаў ў прозе на выбар).

Агіяграфія — від царкоўнай літаратуры пра жыццё, подзвігі і пакуты кананізаваных духоўных або свецкіх асоб. Галіна царкоўна-рэлігійнай літаратуры, якую складаюць жыццяпісы святых — жыціі. Арыгінальныя беларускія агіяграфічныя творы вядомы з канца XII—XIII ст. — «Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Жыціе Кірылы Тураўскага», «Жыціе Аўраамія Смаленскага», «Слова пра манаха Марціна», «Аповесць пра Меркурыя Смаленскага». Іх аўтары строга не прытрымліваліся візантыйскіх схем, звярталіся да гістарычных фактаў, уключалі эмацыянальна-псіхалагічныя маналогі, бытавыя замалёўкі. З XV—XVI ст. ствараюцца пашыраныя (мінеі-чэцці) і кароткія жыціі (пралогі), а таксама пацерыкі (жыціі пра жыццё манахаў). Пералічаныя тэксты з'яўляюцца найбольш паказальнымі ў агіяграфіі XI—XIV ст. і належаць да асноўных тыпаў: жыцій пакутніцкіх, княжацкіх і падзвіжніцкіх. Першы ўсходнеславянскі твор гэтага жанру з'явіўся ў сярэдзіне XI ст. -«Сказанне пра Барыса і Глеба», складзенае на аснове летапісных звестак і «Чытання... аб Барысе і Глебе» Нестара.
Жыцці былі складзеныя па пэўнай схеме, канону. Калі прааналізаваць канон, дык варта адзначыць, што ён забяспечвае не толькі аднатыпнасць і рэгламентаванасць будовы (узровень структуры ці кампазіцыі), але і адбор фактычнага матэрыялу (тэматыка), а ў залежнасці ад тэматыкі - характарыстыку героя і манеру апавядання (стыль).
Жыціі бытавалі як у сістэме спецыяльных агіяграфічных зборнікаў (мінеі, пралогі, альбо сінаксары, пацерыкі), так і асобна, у зборніках змешанага характару. Захаваліся, напрыклад, Супрасльскі (XI ст.) і Успенскі (XII ст.) рукапісы, старажытнарускія зборнікі жыцій тыпу «Чэцці мінеі» на стараславянскай мове, у якіх творы размешчаны па месяцах года ў адпаведнасці з датамі ўшанавання таго ці іншага святога. На Русі чыталіся таксама Егіпецкі і Сінайскі пацерыкі, перакладзеныя з грэка-візантыйскіх крыніц зборнікі займальных і павучальных навел і анекдотаў з жыцця манахаў. Скарочаныя тэксты жыцій змяшчаліся ў пралогах. У розных зборніках перапісваліся жыціі Аляксея, Антонія Вялікага, Васіля Новага, Фёдара Страцілата, Андрэя Юродзівага, Фёдара Студзіта і шмат якіх іншых святых хрысціянскай царквы.

Собственная разработка

Похожие материалы
Белорусская литература, 50 вопросов
Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГУКИ
16.0 byn
48.0 byn
Белорусская и зарубежная детская литература, 50 вопросов
Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГПУ
16.0 byn
48.0 byn
История белорусской литературы, 20 вопросов
Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГПУ
7.0 byn
21.0 byn
Белорусская детская литература, 32 вопроса
Ответы на билеты, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГПУ
11.0 byn
33.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос