20 вопросов по Белорусской детской литературе
1 Праблемна-тэматычная, жанрава-стылявая шматстайнасць творчасці Міхася Чарота. Вобраз рэвалюцыі ў зборніку “Завіруха”. Аналіз вершаў "Молaдзь", "Маладому песняру", "Завіруха", "Песня свабоды", " Новы Алімп".
2 Паэма Міхася Чарота “Босыя на вогнішчы” як твор новай пралетарскай літаратуры.
3 Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры. Творчая асоба Андрэя Мрыя. “Малая проза” пісьменніка (аналіз апавяданняў “Камандзір”, “Калектыў Яўмена” і інш.).
4 Гратэскава-камічны свет персанажаў у рамане “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя.
5 Праблемна-тэматычная, жанрава-стылявая шматстайнасць творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Аналіз вершаў "Не трэба мне пяяць на Беларусі?", "Прыпыніла свой голас жалейка...", "Залатая, асенняя раніца", "О Беларусь, мая шыпшына", "Ніколі праўда не ўмірае", "Прамерыць гоні шмат разоў араты".
6. Гуманістычны пафас, навізна праблематыкі, мастацкія асаблівасці “малой прозы” Міхася Зарэцкага (апавяданні “У віры жыцця”, “Ворагі”, “Кветка пажоўклая” і інш.).
7. Вобраз жанчыны “новага часу” ў прозе Міхася Зарэцкага (на прыкладзе апавядання “Дзіўная”).
8 Падзеі калектывізацыі ў рамане “Вязьмо” Міхася Зарэцкага. Віна і бяда Сымона Карызны. Вобразы Пацяроба, Рачкоўскага, Зелянюка, іх роля ў творы. Сімвалічны змест назвы рамана.
9. Багацце і разнастайнасць чалавечых характараў у рамане “Вязьмо” Міхася Зарэцкага. Вобраз Галілея і яго ідэйна-кампазіцыйная роля. Галілей і Плакс як філосафы. Вобраз Якуба Лакоты-летуценніка.
10. Асаблівасці апавяданняў Кузьмы Чорнага “маладнякоўскага” і “узвышанскага” перыяду (аналіз апавяданняў “Радасць жанчыны”, “Маленькая жанчына”, “На пыльнай дарозе”, “Вераснёвыя ночы” і інш.).
11. Задума Кузьмы Чорнага стварыць цыкл эпічных твораў пра гістарычны шлях народа. Цікавасць празаіка да філасофскіх праблем. Сучаснае прачытанне рамана “Трэцяе пакаленне”.
12. Гісторыя напісання, кампазіцыя, праблематыка, вобразная сістэма рамана Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні”. Сімволіка ў творы.
13. “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага як філасофскі раман. Асэнсаванне сутнасці і вытокаў фашызму.
14. Кандрат Крапіва — байкапісец. Праблематыка, героі баек, традыцыі народнай смехавой культуры ў творах (аналіз 3-х баек на выбар).
15. Канкрэтна-гістарычная эпоха і носьбіты яе маралі ў камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім". Маштабнасць сатырычных характараў у творы. Сацыяльная абумоўленасць паводзін Тулягі. Станоўчыя героі п’есы.
16. Нетрадыцыйны паказ ваеннай рэчаіснасці ў сатырычнай камедыі "Мілы чалавек" Кандрата Крапівы. Праўдзівасць і жыццёвасць вобраза Жлукты-Чарскага. Мяшчанскае асяроддзе ў творы.
17. Філасофскі роздум Кандрата Крапівы над праблемамі быцця ў фантастычнай камедыі "Брама неўміручасці". Сатырычныя вобразы-тыпы (Дажывалаў, Караўкін, Торгала, Застрамілава, Банкір і інш.) як асуджэнне бездухоўнасці і прымітывізму. Функцыя станоўчых персанажаў у творы.
18. Ранні этап творчасці Петруся Броўкі (аналіз вершаў “Не буду я стаяць на раздарожжы”, “Садоўнік”і інш.).
19. “Ваенны” перыяд у творчасці Петруся Броўкі. Зварот паэта да фальклорных сродкаў (аналіз вершаў “Рана”, “Надзя-Надзейка”, “Кастусь Каліноўскі” і інш.).
20. Лірыка Петруся Броўкі 1950 – 1970-х гг. (аналіз вершаў “Пахне чабор”, “Як ліст дубовы”, “Калі надыдзе час спачыну” і інш.).
21. Давераснёўскі этап у творчасці Максіма Танка. Жанрава-тэматычная разнастайнасць паэтычных зборнікаў “На этапах”, “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай” (аналіз вершаў “Спатканне”, “Песня кулікоў”, “На пероне” і інш.).
22. Творчасць Максіма Танка перыяду Вялікай Айчыннай вайны (аналіз вершаў “Родная мова”, “Падымайся Беларусь!”, “Маці” і інш.).
23. Тэмы, матывы лірыкі Максіма Танка 1960 – 1970-х гг. (аналіз вершаў “Ave Maria”, “Готыка святой Анны”, “Жанчына”, “Рукі маці”, “Перапіска з зямлёй”, “Расшытае крыжыкамі”, “Мой каўчэг і інш.).
24. Шматстайнасць ліра-эпасу Максіма Танка. Аналіз героіка-рамантычнай паэмы “Нарач”.
25. Тэматыка і праблематыка ранніх твораў Івана Мележа (аналіз апавяданняў “У завіруху”, “У гарах дажджы”, “Спатканне за горадам”).
26. Задума цыкла “Палеская хроніка”. Асноўныя праблемы і канфлікты ў раманнай трылогіі Івана Мележа. Сімволіка загалоўкаў.
27. Характарыстыка вобразаў Васіля Дзятла і Міканора (па раманах Івана Мележа “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”).
28. Характарыстыка вобразаў Ганны Чарнушкі і Хадоські (па раманах Івана Мележа “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”).
29. Характарыстыка вобразаў Апейкі і Башлыкова (па раману Івана Мележа “Завеі, снежань”).
30. Брыль-апавядальнік. Узаемадзеянне лірычнага і эпічнага пачаткаў у творах. Аналіз апавяданняў “Марыля”, “Галя”, “Маці”, “Дваццаць”, “Як першы снег”.
31. Жанравая спецыфіка, мастацкія асаблівасці рамана Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”. Духоўная эвалюцыя Алеся Руневіча, шлях героя рамана Янкі Брыля на радзіму.
32. Паказ Янкам Брылём “хатняга фашызму”: вобразы немцаў у рамане “Птушкі і гнёзды”.
Ганна — дзяўчына вельмі прыгожая знешне, жыццядзейсная, дзёрзкая, няўрымслівая натура, якая нясе ў сабе, нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, душэўную і маральную прыгажосць, з'яўляецца сапраўды «найпрыгажэйшай кветкай Палесся», здольнай глыбока кахаць і пакутаваць. Ганна Чарнушка з дзяцінства зведала цану кавалку хлеба, зразумела, як цяжка жыць беднаму чалавеку. Гэта дзяўчына з залатымі, працавітымі руками У творы бачым яе ў асноўным за працай: на сенажаці, у полі, за малатарняй у Карчоў, у ягадах, у клопатах па гаспадарцы. Гераіня прываблівае нас не толькі сваёй знешняй прыгажосцю, але і ўнутранай, духоўнай. Пачуццё чалавечай годнасці, дзявочага гонару, самастойнасці і незалежнасці меркаванняў выяўляе яна ва ўзаемаадносінах з куранёўцамі. Каханне да Васіля стала для яе той вялікай радасцю, адчуваннем бясконцасці жыцця. Дабрыня, спачуванне, душэўная чысціня, умение разумець каханага, ахвяраваць усім для яго — усе гэтыя якасці ўласцівы Ганне. Хараство Ганны — у яе здольнасці адгукацца на чужую бяду, чужы боль, падтрымаць у цяжкую хвіліну. Дзяўчына вылучаецца пачуццём чалавечай годнасці. Яна заўсёды дбала пра тое, каб не прынізіць сябе, каб не згубіць сваю годнасць, пры неабходнасці умела пастаяць за сябе, не дацца у крыўду. Нездарма Яўхім называў Ганну «зрэбнай каралевай». Ганна вылучаецца сур'ёзным роздумам над жыццём. Яна чуйна адгукаецца на тое новае, што несла людзям савецкая ўлада. Дзяўчына ўсё імкнецца зразумець, асэнсаваць. Карыслівасць і разлік ніколі не кіруюць яе ўчынкамі. Не можа не захапляць Ганна сілай свайго кахання. Аўтар любуецца дасціпнасцю сваёй гераіні, не раз у рамане гучыць ухвала яе красамоўству. У голасе дзяўчыны пісьменнік вылучае безліч інтанацый, якія раскрываюць багатае ўнутранае жыццё, выяўляюць адносіны дзяўчыны да тых, з кім яна гаворыць.
Унутранае хараство, духоўнае багацце беларускай дзяўчыны ўслаўлена ў незабыўным і яркім вобразе «канапляначкі» Хадоські. Псіхалагічна тонка і пранізліва паказвае пісьменнік сілу, што здольна вылечыць параненую душу, здольна ўтрымаць, уратаваць чалавека ад таго, што паправіць ужо было б немагчыма. Сіла тая — любоў да жывога, да прыроды, дзяцей, вера, што жыве ў душы чалавека, з якім спрычынілася бяда. Любоў і вера ўратуе чалавека ад непапраўнага, а таксама падтрымка і любоў бліжняга. Гэтым вобразам пісьменнік дае нам урокі аптымізму і духоўнай прыгажосці, якая, як вядома, толькі і здольна ўратаваць свет. Аўтар, апісваючы яе замілаванасць кветкамі, мякка падкрэслівае, што дзяўчына перастала верыць людзям, пазбягае шумлівай кампаніі, вячорак, засяродзілася на сваім горы і адзіноце. Нельга не заўважыць і своеасаблівых узаемадачыненняў двух персанажаў, Хадоські і Ганны, пэўнай кантрастнасці іх характараў. На пачатку твора мы захапляемся іх шчырым сяброўствам, але з развіццём дзеяння дзяўчаты становяцца ўсё больш непадобныя адна на адну. Першая па натуры — пяшчотная, пакорлівая, ласкавая, другая — незалежная і ганарлівая, першая — пакутліва плыве па цячэнню, другая ўступае ў змаганне за права распараджацца сваім жыццём з гаротнай доляй, з неспрыяльнымі абставінамі.
Собственная разработка