УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ЖАНР ПРЫПАВЕСЦІ І ТВОРЧАСЦЬ ЯНКІ СІПАКОВА 7
1.1 Прыпавесць у мастацкай літаратуры: жанравы аспект 7
1.2 Прыпавесць у творчасці Я. Сіпакова 12
ГЛАВА 2 ЖАНРАВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПРЫПАВЕСЦІ ЯНКІ СІПАКОВА (КНІГА «ПАДАРЫ НАМ ДРЭВА») 15
2.1 Характарыстыка персанажаў, іх маральны выбар 15
2.2 Характар канфлікту ў творах 18
2.3 Асаблівасці паэтыкі прыпавесцей 20
ЗАКЛЮЧЭННЕ 25
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 27
Прыпавесці Я. Сіпакова — адметная з’ява ў беларускай літаратуры. Захоўваючы асноўныя адзнакі жанру, пісьменнік дадае ў іх свежыя фарбы, якія арганічна ўплецены ў тэкст і не парушаюць структурна-марфалагічнае адзінства твораў.
Прыпавесць — твор з разгорнутай алегарычна-сімвалічнай сістэмай. Я. Сіпакоў раскрывае для чытача складаныя алегорыі і вобразы-сімвалы. Канфлікт у прыпавесцях піьменніка амаль заўсёды завостраны, а сама прыпавесць прасякнута псіхалагізмам. Менавіта з падтэкставага гучання вынікае маральны выбар герояў, часцёй за ўсё ён прадугледжаны лёсам і незвычайнымі абставінамі. Героі прыпавесцей характарызуюцца ў асноўным праз дыялог, праз уласныя думкі і паводзіны. Характарыстыка герояў адбываецца на працягу ўсяго аповеду, яна ўдакладняецца, пашыраецца, ускладняецца.
Прыпавесці аўтара вылучаюцца выразнымі колеравымі, ідэйна-псіхалагічнымі кантрастамі. Параўнальны аналіз прыпавесцей Я. Сіпакова паміж сабой і з творамі іншых пісьменнікаў дазваляе гаварыць пра ключавыя пазіцыі канцэптаў «свой – чужы», «старое – новае» ў ідэйным ядры твораў і таксама пра іх актуальнасць для жанрe прыпавесці наогул. Наяўнасць у асобных прыпавесцях фальклорных элементаў сведчыць пра непарыўную сувязь і пераемнасць традыцый вуснага і пісьмовага слова.
Героі Я. Сіпакова часта аказваюцца ў сітуацыі выбару. Характар канфлікту датычыцца не толькі запатрабаванняў канкрэтнага чалавека, але і цэлай супольнасці людзей. Праблема выбару, кахання, немагчымасць пераадолення абставін, наканаванне лёсу, зварот да асабістых хваляванняў — асноўныя матывы канфлікту ў прыпавесцях. Дэманструюцца змены характараў, часам вельмі кантрасныя, таму можна адзначыць, што Я. Сіпакоў выкарыстоўвае канцэпты «дабро — зло», «пачатак — канец», «рэальнае — нерэальнае».
Увасабленне народнай філасофіі, жыццёвай мудрасці ў прыпавесці сведчыць пра высокую інтэлектуальнасць прыпавесці як жанру і як твора. Асаблівасці паэтыкі прыпавесці скіраваныя на роздум і маюць за мэту данесці да чытача ідэю, якая ў прыпавесці месціцца ў глыбіні. Усе без выключэння структурныя адзінкі працуюць на актывізацыю думкі чытача. У сучаснай прыпавесці няма павучальных настаўленняў. Яна не дае гатовага адказу, а прымушае разважаць на прапанаваную тэму.
Падводзячы вынікі, можна сказаць, што жанравая своеасаблівасць прыпавесці ў сучаснай літаратуры вызначана парадаксальнасцю, глыбокім псіхалагізмам, асаблівасцямі структуры і наяўнасцю некалькіх ідэйных узроўняў. Яна аднаўляецца ў лексіцы і стылістыцы, мае вялікае выхаваўчае значэнне. Такім чынам, прыпавесць застаецца значным жанрам у мастацкай сістэме сучаснай літаратуры.
1. Беларуская літаратурная спадчына : анталогія. У 2 кн. Кн. 2 / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 2011. — 901 с.
2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т.3. Кн. 1. / рэдкал. : М. А. Лазарук [і інш.]. — Мінск : РУП Беларус.навука, 2002. — 675 с.
3. Гніламёдаў, У. В. Ад даўніны да сучаснасці / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Маст. літ., 2001. — С. 171—173.
4. Гоўзіч, І. М. Жанрава-стылявыя пошукі прозы Янкі Сіпакова ў святле праблемы традыцыйнага і наватарскага : зборнік матэрыялаў Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (Мазыр, 23–24 красавіка, 1998 г.). — Мазыр : Мазырскі ДПІ, 1998. — С. 1—5.
5. Дубашынскі, Р. Ю. Прыпавесць у сучаснай беларускай прозе / Р. Ю. Дубашынскі. — Мінск : Беларус. навука, 2011. — С. 71—92.
6. Дубашынскі, Р. Ю. / Ідэйнае ядро і паэтыка прыпавесцей Я. Сіпакова / Р. Ю. Дубашынскі // Полымя — 2011. — № 9. — С. 128—130.
7. Запрудскі, I. М. / Новыя аспекты вывучэння творчасці Францішка Багушэвіча / І. М. Запрудскі // Роднае слова — 2001. — № 3. — С. 52—56.
8. Лазарук, М. А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў : дапам. для наст. / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. — Мінск : Нар. асвета, 1983. — 191 с.
9. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск : Беларус. навука, 2004. — 503 с.
10. Сіпакоў, Я. Д. Прытчы і метафары / Я. Д. Сіпакоў// Полымя. — 1995. — № 1. — С. 44—82.
11. Сіпакоў, Я. Д. Падары нам дрэва. Аповесць. Прытчы і метафары / Я. Д. Сіпакоў. — Мінск : Юнацтва, 1997. — 67 c.
12. Старычонак, В. Дз. Беларуская літаратура ад А да Я / В. Дз. Старычонак . — Мінск : Выш. школа, 1998. — 401 с.
13. Старычонак, В. Дз. Беларуская літаратура дапаможнік для абітурыентаў / В. Дз. Старычонак. — 5-е выд., стэрэатыпнае. — Мінск : Выш. школа, 1997. — 289 с.
14. Уводзіны ў літаратуразнаўства : вучэб. дапам. : у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. — Ч. 1 : Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка. — Мінск : БДУ, 2009. — С. 149—151.
15. Хаўстовіч, М. В. Прытча ў творчасці Яна Баршчэўскага: працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта : навук. зб ; / пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Вып. 3. — Мінск, 2002. — С. 63—78.
16. Цыбакова, С. Б. Паэтыка прыпавесці ў творчасці Я. Сіпакова / Веснік Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. — 2013. — № 2. — С. 85—189.
17. Шамякіна, Т. І. На лініі перасячэння / Т. І. Шамякіна [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа : https://royallib.com/book/shamyakna_tatstsyana/na_ln_perasyachennya.html — Дата доступа: 16.12.2021.