УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1. ЗМЕСТ І ЗНАЧЭННЕ СТЫЛІСТЫКІ ДЛЯ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 6
1.1. Гісторыя ўзнікнення і станаўленне стылістыкі як навукі 6
1.2. Стылістыка і яе месца ў школьным курсе беларускай мовы 10
ГЛАВА 2. АСАБЛІВАСЦІ ВЫВУЧЭННЯ СТЫЛІСТЫКІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў 6 КЛАСЕ 16
2.1. Змест і структура матыдачнай працы на стылістыцы ў 6 класе 16
2.2. Прыёмы і метады вывучэння стылістыкі ў 6 класе 17
ЗАКЛЮЧЭННЕ 24
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 26
ДАДАТАК А 27
Стылістыка як навука сфарміравалася толькі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Развіццё стылістыскі звязана з Ф. Пракаповічам. У 20-30-я гады 20 стагоддзя адбыліся першыя распрацоўкі праблем стылістыкі, аднак яны пачалі вывучацца толькі ў пасляваенны перыяд. У нашы гады вылучаюцца чатыры асноўныя напрамкі: стылістыка моўных рэсурсаў, функцыянальная стылістыка, стылістыка мовы мастацкай літаратуры і стылістыка тэксту.
Як асобная лінгвістычная дысцпліна, стылістыка мае спецыфічныя паняцці і катэгорыі: стылістычная афарбоўка, стылістычная норма, стылёвая рыса і інш.
Вывучэнне стылістыкі ў школе ставіць галоўным чынам практычную мэту: павышэнне моўнай культуры школьнікаў. Стылістыка — гэта навука аб функцыянальных стылях мовы (маўлення) і заканамернасцях выкарыстання ў іх выяўленчых, экспрэсіўных сродкаў літаратурнай мовы. Стылістыка мае разнастайнасць напрамкаў і гэта сведчыць, што стылістыка — навука са складаным аб’ектам даследавання і дастаткова доўгай гісторыяй існавання.
Стылістычная (функцыянальна-маўленчая) афарбока моўнага сродку звязана з тым, што ён пераважна ўжываецца ў пэўным стылі. У сувязі з гэтым функцыянальныя сродкі падзяляюцца на кніжныя і гутарковыя. Кніжныя ў сваю чаргу класіфікуюцца паводле прыналежнасці да навуковага, афіцыйнага, публіцыстычнага і мастацкіх стыляў. Гутарковыя моўныя адзінкі пераважаюць у мове, якая выкарыстоўваецца для зносін у бытавой сферы.
Такім чынам, стылістыка у школе — гэта найперш адзін з аспектаў выкладання ўсіх раздзелаў і адзінкавыя ўрокі па азнаямленні са спецыяльнымі пытаннямі па стылістыцы. Задача ж стылістыкі прыцягнуць, засяродзіць увагу на стылях мовы і маўлення і паказаць асаблівасці ўжывання лексічных адзінак, словаўтваральных мадэлей, граматычных форм і канструкцый урозных стылях, развіваць моўную інтуіцыю вучняў праз усведамленне стылявой структуры кантэксту. Лінгвадыдактычныя асновы навучання стылістыцы, навуковыя асновы навучання стылістыцы ў методыцы складаюць прынцыпы, метады і прыёмы.
Асноўную ролю ў навуковых асновах навучання стылістыцы адыгрываюць прынцыпы, пад якімі патрэбна разумець тыя тэарэтычныя палажэнні, якім павінен кіравацца настаўнік пры выбары дыдактычнага матэрыялу, метадаў і прыёмаў арганізацыі навучання беларускай мове ўвогуле і стылістыцы ў прыватнасці.
Вучням ў 6 класе прадстаўляюць разнастайнасць практыкаванняў па вывучэнні стыляў, структура падручніка дае змястоўную інфармацыю і магчымасць самастойна скласці прыклады афіцыйнага і публіцыстычнага стылю.
У ходзе эксперыменту вынік паказвае, што вучні экспрыментальнага класу, у якім на ўроках беларускай мовы была арганізавана самастойная работа, засвоілі тэму «стылі маўлення» значна лепш. Такім чынам, па дадзеным тэсціравання можна сказаць, што арганізацыя самастойнай работы вучняў на ўроках беларускай мовы садзейнічала эфектыўнаму фарміраванню вызначаных праграмай ведаў, уменняў і навыкаў. А гэта значыць, што гіпотэза нашага даследавання сцвердзілася.
1. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы. — 3-е выд., дапрац. і дап.— Мн.: Нар. асвета, 1992.— 207 с.
2. Падручнік 6 клас беларуская мова Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, С. В. Мартынкевіч, С. М. Якуба, Т. І. Бажкова. — Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020. — 239 с.
3. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб.дапаможнік/ В. А. Ляшчынская, З.У. Шведава. — Мінск: РІВШ, 2007. – 252 с.
4. Лепешаў, І. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі: Практыкум: Вучэбны дапаможнік / І. Я. Лепешаў. — Мн.: Універсітэцкае, 1989. — 204 с.
5. Старасценка, Т. Я. Стылістыка беларускай мовы:вучэб.метад.дапам./Т. Я. Старасценка, В.В. Урбан, Ф.С. Шумчык. — 2-е вд. — Мінск: БДПУ, 2010. – 219 с.
6. Старасценка, Т. Навуковы стыль: тэма 2 / Т. Старасценка // Роднае слова. — 2008. №4. — С. 57-61.
7. Старасценка, Т. Публіцыстычны стыль: тэма 3 / Т. Старасценка // Роднае слова. – 2008. № 6. — С. 61-65.
8. Тамашэвіч, Т. І. Культура маўлення і стылістыка ў школьным і ўніверсітэцкім выкладанні /Т. І. Тамашэвіч // Беларуская мова і літаратура ў школе.— 1988. — №2. — 22 с.
9. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, «Вышэйшая школа», 1976. — 304 с.
10. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М. Я. Цікоцкі. — Мн.: Бел. навука, 2002. — 223 с.
11. Шкраба, І. Аб вывучэнні моўна-стылістычных асаблівасцей мастацкага твора. // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1900. — №10. — С. 53-60.