УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 АДАМ ГЛОБУС І РАЗВІЦЦЁ ЎРБАНІСТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ ПРОЗЕ 6
1.1 Урбаністычная тэма ў творах пісьменнікаў-класікаў 6
1.2 Урбаністычнасць у жыцці і светаўспрыманні Адама Глобуса 11
ГЛАВА 2 ТЭНДЭНЦЫІ МАСТАЦКАГА ЎРБАНІЗМУ Ў АПАВЯДАННЯХ АДАМА ГЛОБУСА 14
2.1 Успрыманне гарадской прасторы героямі твораў 14
2.2 Урбаністычны пейзаж у мастацкім асэнсаванні пісьменніка 19
ЗАКЛЮЧЭННЕ 21
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 23
Прааналізаваўшы развіццё ўрбаністычнага мыслення ў беларускай прозе і тэндэнцыі мастацкага ўрбанізму ў апавяданнях Адама Глобуса, можна зрабіць наступныя вывады:
З 80-90-х гг. ⅩⅩ ст. у беларускіх пісьменнікаў змяняюцца погляды на горад. Гарадскі пейзаж у творах пісьменнікаў-класікаў набывае прыкметную мастацкую шматпланавасць і вызначаецца разнастайнасцю эстэтычных характарыстак і прыкмет горада.
Адам Глобус з՚яўляецца гарадскім жыхаром, таму ўрбаністычная тэма стала асновай для напісання празаічнага зборніка «Адзінота на стадыёне», апавядання «Койданава» і зборніка дзіцячых казак «Крутагоркія казкі».
Успрыманне гарадской прасторы героямі твораў залежыць ад розных фактараў: у якіх абставінах жывуць галоўныя героі, ці ўтульна яны адчуваюць сябе ў гарадскім асяроддзі? Фінансавае становішча таксама аказвае ўплыў на адносіны герояў да горада.
Урбаністычны пейзаж у мастацкім асэнсаванні пісьменніка вызначаецца экспрэсіўнасцю, нюансіроўкай адценняў, эфектам руху святла і ценю, сімвалічнай нагружанасцю фарбаў.
Агульныя адметнасці сучаснай урбаністычнай лірыкі можна ўбачыць у празаічным зборніку «Мінск і яго ваколіцы».
Горад выступае натуральным асяродкам існавання лірычнага героя, таму мастацкія дэталі з’яўляюцца не толькі фонам, але і становяцца семіятычнымі (знакавымі) элементамі, апасродкавана адлюстроўваюць унутраны свет, псіхалогію персанажа.
Стыль аўтара ў апавяданнях паказвае прысутнасць вобраза чалавека, эмацыянальнасць характару і выяўленне пачуццяў.
Вобразна-выяўленчыя сродкі ў творах Адама Глобуса характарызуецца паслядоўным выкарыстаннем метаметафары, шматлікія прыклады можна знайсці ў празаічным зборніку «Адзінота на стадыёне».
Адам Глобус належыць да пакалення пісьменнікаў, якое нарадзілася сярод бетонных гмахаў і пакрытых асфальтам вуліц. У сваіх апавяданнях аўтар імкнецца ўвасобіць космас горада, апаэтызаваць яго культурныя традыцыі, раскрыць псіхалогію жыхароў.
Цяжкасці ў мастацкім асваенні гарадской прасторы сучаснымі творцамі абумоўлены найперш адсутнасцю (ці, дакладней, перарванасцю) нацыянальнай паэтычнай урбаністычнай традыцыі. Тым не менш аўтары канца ХХ — пачатку ХІХ ст. дэманструюць даволі цікавыя і арыгінальныя падыходы ў раскрыцці ўрбаністычнай тэмы.
1. Андраюк, С. А. Васіль Гігевіч / С. А. Андраюк Гісторыя беларускай літаратуры. — Мінск, 2015. — С. 806—835.
2. Бельскі, А. І. Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці / А. І. Бельскі. — Мінск, 2017. — С. 10—24.
3. Бельскі, А. І. Сучасная беларуская літаратура / А. І. Бельскі. — Мінск: Нар. асвета, 1997. — С. 57—61.
4. Бельскі, А. І. Станаўленне ўрбаністычнага мыслення ў беларускай паэзіі / А. І. Бельскі // Роднае слова. — 2015. — № 3. — С. 17—33.
5. Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя. — Мінск, 1996. — С. 200—210.
6. Весялуха, М. І. Урбаністычныя матывы ў беларускай паэзіі 1930-х гг./ М. І. Весялуха // Роднае слова. — 2010. — № 2. — С. 24—30.
7. Верціхоўская, М. І. Сучасная беларуская проза /М. І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. — 2011. — № 7. — С. 22— 28.
8. Глобус А. Літары : проза /А. Глобус. — Мінск, 2006. — С. 636—648.
9. Глобус А. Апавяданні / А. Глобус // Полымя. — 2008. — № 9. — С. 52—60.
10. Глобус А. Адзінота на стадыёне: апавяданні / А. Глобус // Літ. і Мастацтва. — Мінск, 1989. —132 с.
11. Галубовіч, Л. М. Сыс і кулуары / Л. М. Галубовіч. — Мінск : Літ. і Мастацтва. — 2010. — С. 116.
12. Грымута, С. В. Горад у паэтычным адлюстраванні Максіма Багдановіча / С. В. Грымута // Беларуская мова і літаратура. — 2009. — № 5. — С. 54—59.
13. Гісторыя беларускай літаратуры / У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук — Мінск : Беларуская навука, 2002. — С. 26—30, 326—357.
14. Кісліцына, Г. М. Вобраз чалавека ў сучаснай беларускай прозе / Г. М. Кісліцына. — Мінск : Літ. і Мастацтва. — 2010. С. 221—248.
15. Лайкоў, Я. Сучасная літаратура / Я. Лайкоў // Літ. і мастацтва. —2019. — № 7. — С. 7.
16. Рублеўская Л. За мастом майго дзяцінства / Л. Рублеўская. — Мінск : Літ. і мастацтва, 2011. — С. 135—140.
17. Стральцоў, М. Л. Ад маладзіка да поўні: апавяданні, аповесці / Міхась Стральцоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. — С. 78—88.
18. Самасюк, А. У. Творчыя заданні па сучаснай літаратуры / А. У. Самасюк // Беларуская мова і літаратура. —2018, — № 10. С. 41—44.
19. Смірноў, А. Развіццё жанру антыўтопіі ў беларускай літаратуры // Роднае слова. — 2008. — № 11. — С. 30—33.
20. Беларуская літаратурная спадчына : анталогія. У 2 кн. Кн. 2 / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 2011. — 901 с.