УВОДЗІНЫ 5
ГЛАВА 1 РАСЛІНЫ Ў МІФАЛОГІІ 7
1.1 Расліны ў сусветнай міфалогіі 7
1.2 Расліны ў Беларускай міфалогіі 8
ГЛАВА 2 ВОБРАЗ РАСЛІН У ТВОРЧАСЦІ РАМАНТЫКАЎ 16
2.1 Вобраз раслін у творчасці Яна Чачота 16
2.2 Вобраз раслін у творчасці Адама Міцкевіча 18
2.3 Вобраз раслін у творчасці Яна Баршчэўскага 21
2.4 Вобраз раслін у творчасці Аляксандра Ходзькі 25
ЗАКЛЮЧЭННЕ 29
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 32
Фальклор — гэта «гісторыя» народаў. Ён існуе ва ўсіх краінах свету. У іх могуць быць розныя мовы, традыцыі, абрады. Але адзінае, што іх аб’ядноўвае, гэта фальклор, а ў ім не апошняе месца займаюць расліны. Яны выкарыстоўваліся ў розных абрадах, з’яўляліся абярэгамі для хаты, лячылі людзей. Расліны шмат зрабілі добрага для чалавека. Да іх можна аднесці дрэва Кальпа-врыкша, якое знаходзіцца ў Індыі. Паводле легенды, трэба ўстаць пад галіны дрэва, і яно дасць усё, што ў яго папросяць. Але былі і тыя, якія прыносілі бяду, шкоду і нават смерць. Гэта, напрыклад, кветкі браткі, якія з’яўляюцца «кветкі для нябожчыкаў». У Англіі існавала прымета, што калі ірваць Браткі ў ясны дзень, то неўзабаве пойдзе дождж.
У беларускай міфалогіі больш распаўсюджанымі можна лічыць наступныя расліны: жыта (найважнейшая збожжавая культура беларусаў, значна міфалагізаваная ў народнай свядомасці), бяроза (дрэва-ахоўнік і медыятар паміж светам жывых і светам памерлых; сімвалізуе жаночы пачатак) і іншыя. Славяне шанавалі расліны і выкарыстоўвалі іх у абрадах, у жыццёвым побыце.
Раслінны свет вельмі разнастайны і таемны і прывабліваў не толькі простага чалавека, але і творчых асоб.
Вусная народная творчасць існуе амаль ва ўсёй сферы мастацтва, пачынаючы з літаратуры і закончваючы жывапісам. Менавіта ў ΧІΧ стагоддзя фальклор стаў больш распаўсюджаным. Гэта было звязана ў большай ступені з існаваннем таварыства Філаматаў і Філарэтаў, удзельнікамі якога былі Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Ян Баршчэўскі і Аляксандр Ходзька. Філаматы асаблівае значэнне надавалі вывучэнню роднага края, яго гісторыі.
У кожнага аўтара сваё бачанне свету, таму і расліны ў кожнага з іх набывалі рознае значэнне. Але, большасць з іх была звязана менавіта з фальклорам.
Кожная расліна можа мець некалькі значэнняў, а калі яна выкарыстана ў літаратуры, то гэты спіс можа павялічвацца. Так, напрыклад, у вершы Яна Чачота «Плакала бяроза ды гаварыла», бяроза перадае нам не вобраз жаночага хараства, а боль сялян, які знаходзіліся пад прыгнётам пана. Ян Чачот майстэрскі выкарыстаў вобраз грыба, каб павіншаваць свайго сябра. У паэме «Яжовыя імяніны», ён звярнуўся да вобраза лясічкі, каб пажадаць Юзафу Яжоўскаму ўсяго найлепшага.
Ян Баршчэўскі, як і Ян Чачот, прадставіў вобраз бярозы ў сваёй баладзе «Дзве бярозы», але ў ёй гэта дрэва сімвалізуе маладую дзяўчыну, якая страціла жыццё да шлюбу. Гэта дрэва з’яўлялася мастом паміж светам жывых і памерлых, і менавіта праз бярозку дзяўчынка змагла пагаварыць са сваім каханым. Менавіта гэта і даказвае тое, што значэнне раслін можа адрознівацца ў творчасці розных аўтараў.
Можна лічыць, што есць і дрэвы, якія маюць устойлівае значэнне. Дуб разглядаў у сваім творы «Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч. У ім дуб прадстае ў вобразе асілка, моцнага чалавека, якому амаль немагчыма нашкодзіць. І менавіта яго параўноўваюць з продкамі , таму што ен праносіць гісторыю праз стагоддзя. Дзякуючы літаратуры, спіс незвычайных раслін пашыраецца. Гэта звязана з тым, што ў творах пісьменнікаў з’яўляюцца новыя расліны, якія ў змесце твора набываюць пэўнае значэнне. Гэта можна назіраць на прыкладзе балады «Свіцязь» Адама Міцкевіча. У ёй узгадваецца расліна, якая яшчэ не з’яўлялася ў творах мастацкай літаратуры. Гэта расліна з’яўляецца памятнікам трагедыі народа цудоўнага горада Свіцязь. А называюць гэту расліну Цар-кветкай.
Пра забабоннасць славян і іх веру ў лёс нам расказвае Аляксандр Ходзька ў сваёй баладзе «Маліна». Пан, які загадаў сёстрам прынесці маліну, верыў, што маліна дапаможа яму знайсці жонку, з якой ён будзе шчаслівы ў шлюбе. Маліна, як лічылі продкі, заўсёды прыцягвала любоў і шчасце ў хату. Таму, менавіта маліны з’яўлялася выпрабаваннем для маладых дзяўчат.
Такім чынам, аналізуючы творчасць пісьменнікаў ΧІΧ стагоддзя, можна заўважыць, што амаль усе творы звязаны з гісторыяй роднага краю. У кожнага з мастакоў можа быць розны погляд на ту ці іншую тэму, але фальклорныя вобразы (у дадзеным выпадку, вобразы раслін) з’яўляюцца нязменнай часткай іх творчасці.
1. Казачэнка, К. М. Вобраз дуба ў фальклоры і літаратурных творах / К. М. Казачэнка; БГТУ. — Мінск, 2016. — 337 с.
2. Баўбліс [Электронны рэсурс]. ̶ Рэжым доступу: https://www.wikiwand.com/be/Дуб_Баўбліс/. ̶ Дата доступу: 03.10.2021.
3. Адам Міцкевіч [Электронны рэсурс]. ̶ Рэжым доступу: https://knihi.com/Adam_Mickievic/Pan_Tadevus_Bitel.html. Дата доступу: 03.10.2021.
4. ДЗЕДАВІЦА [Электронны рэсурс]. — Рэжім доступу:т http://wawkalaki. ucoz.ru/index/t_mifalogija/. Дата доступу: 03.10.2021.
5. Ян Баршчэўскі. Выбраныя творы : зб. / пад рэд. В. А. Жуковіч, І. У. Саламевіч. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 1997. — 400 с.
6. Санько, С. Белоруская міфологія: Энцыклапед. слоўнік / C. Cанько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мінск: Беларусь, 2004. — 592 с.
7. Шамякіна, Т. І. Міфалогія Беларусі /нарысы/ Шамякіна, Т. І. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. — 400 с.
8. Шамак, А. А. Міфалогія беларусаў : вучэб. дапам./ А. А. Шамак; БДПУ. — Мінск, 2005. ̶ 187 с.
9. Васілевіча, У. Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кніга 1 / У. Васілевіча. — Мінск, 1996. — 519 с.
10. Родныя вобразы [Электронны рэсурс]. – Рэжім доступу: http://rv-blr.com/dictionary/show/. – Дата доступу: 03.10.2021.
11. Філаматы і Філарэты : зб. / пад рэд. А. П. Рыбка. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998. — 400 с.
12. Бяспамятных, Н. Н. Міфалогія: Вучэбн дапаможнік.Ч. 2 / Н.Н. Бяспамятных. — Мазыр: Белый вецер, 1998. — 80 с.
13. Бяспамятных, Н. Н. Міфалогія: Вучэбн дапаможнік.Ч. 1 / Н. Н. Бяспамятных. — Мазыр: Белый вецер, 1998. — 80 с.
14. Фалькларыстычныя даследаванні: Канстэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. арт. Вып. 12 / пад нав. рэд. Т. В. Лук’янавай, С. В. Шамякінай; уклад. В. В. Прыемка; БДУ. — Мінск: Права і эканоміка, 2015. — 266 с.