УВОДЗІНЫ 5
ГЛАВА 1 Ф. БАГУШЭВІЧ — ЗАСНАВАЛЬНІК КРЫТЫЧНАГА РЭАЛІЗМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 7
1.1. Паэма «Кепска будзе»: традыцыйнае і новае прачытанне 7
1.2. Жыццёвы шлях Аліндаркі: ад пакутаў да абуджэння чалавечай 13
ГЛАВА 2 МЕСЦА М. ГАРЭЦКАГА Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 17
2.1. Гісторыя і народ у аповесці М. Гарэцкага «Ціхая плынь» 17
2.2. Жыццё і трагедыя Хомкі Шпака 21
ЗАКЛЮЧЭННЕ 26
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 28
Праведзенае даследаванне дазволіла зрабіць наступныя агульныя вывады:
1. Ф Багушэвіч апавядае прoстую, звычайную, але тыпoвую для жыцця ўсяе сялянскае Беларусі і трагічную па сваёй сутнасці гісторыю. Глыбокае раскрыццё характару ў яго жыццёвай, сацыяльнай абумоўленасці вызначыла і такую рысу крытычнага рэалізму, як глыбокі гістарызм і псіхалагізм. Чалавечы характар пачынае раскрывацца ў жыццёвай паўнаце і шматграннасці, у змяненні і развіцці. Традыцыйна гэтыя характарыстыкі надаюцца галоўнаму герою «Кепска будзе!». Заслуга пісьменніка ў тым, што ён стварыў тыповы вобраз селяніна-беларуса, паказаў яго не занядбаным мужыком, вечным няўдачнікам, а дасціпным, мудрым, іранічным, з трывалымі жыццёвымі каранямі і глыбокай філасофіяй. Новы погляд на паэму дазваляе суадносіць гістарычныя падзеі з гісторыяй жыцця сям’і галоўнага героя, што надае іх адлюстраванню абагульненую антрапаморфную форму.
2. Абодва аўтары, пісьменнікі-рэалісты, даследуюць сацыяльныя ўмовы фарміравання сваіх герояў, паказваюць, як у чалавечым характары адлюстроўваюцца сацыяльнае асяроддзе, нацыянальныя асаблівасці, нарэшце, духоўная атмасфера гістарычнай эпохі, у якую жыве герой. Абуджэнне пачуцця ўласнай годнасці — адзін з хвалюючых момантаў людской псіхалогіі. На вобразе героя Аліндаркі Ф. Багушэвіч раскрыў аб’ектыўны працэс народнага самапазнання, той працэс, у выніку якога людзі, што называлі сябе тутэйшымі, зразумелі, што яны — беларусы. М. Гарэцкі паказаў балючую праўду жыцця Беларусі: народ прызвычаіўся, жыве, покуль жывецца. Ён застыў у «ціхай плыні» існавання, а ў тых, хто жадаў парушыць яе, яшчэ не хапала сіл для барацьбы, але ў душы ўжо наспявала, няхай сабе кволае, як у Хомкі Шпака, але непрыманне.
3. Праз невыносныя ўмовы, у якіх вымушана існаваць звычайная беларуская сям’я, абодва пісьменнікі апавядаюць з бязлітаснай праўдзівасцю, паказваючы, як матэрыяльная беднасць, нястача спараджалі грамадскую пасіўнасць вяскоўцаў, абыякавасць да ўласнага лёсу, адчуванне безвыходнасці і песімізму або часам штурхалі на дзікунскія ўчынкі. Мастацкае значэнне твораў — у пэўнасці мастацкіх малюнкаў, натуральнасці беларускіх вобразаў, у магутнай сіле простага слова, псіхалагічнай правільнасці характарыстык і яскравасці асобных дэталяў, якія надаюць вобразам жыццёвасць.
4. Герояў праналізаваных намі твораў, хоць яны і належаць розным перыядам, аўтарам, жанрам, яднае тое, што яны сталі ахвярамі тагачаснага сацыяльнага ладу, бюракратычныя памылкі ў іх біяграфіях вызначылі трагедыю абодвух юнакоў. Гэта героі-тыпы, хоць і надзелены пэўнымі індывідуальнымі рысамі. Такіх гаротнікаў, як Аліндарка і Хомка, было шмат у кожнай тагачаснай беларускай вёсцы. Тыповасць іх лёсу стала вынікам абыякавасці «закона», які заўважыў Аліндарку тады, калі юнак вырас немаведама дзе і як, калі хлопца можна было пасылаць на смерць «за веру, цара і ацечаства». Гэты ж «закон» не заўважыў памылкі ў Хомкавых паперах, што абярнулася для яго заўчаснай бессэнсоўнай смерцю. Разам з тым абагульненае ў гэтых вобразах не толькі тыпова сацыяльнае, а і тыпова беларускае, тыпова нацыянальнае.
1. Альшэўская Г. Антрапаморфныя, зааморфныя і фітаморфныя рэпрэзентацыі вобраза Беларусі ў літаратуры [Тэкст] / Г. Альшэўская // Роднае слова. — 2019. — №8. — С. 15—18.
2. Багдановіч І. «Дар музыкі — то твой дар, Божа»: Да 170-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча / І. Багдановіч // Роднае слова. — 2010. —№3. — С. 4—7.
3. Багушэвіч Ф. Творы: Для сярэд. і ст. шк. Узросту / Ф. Багушэвіч; Уклад. і прадм. Я. Янушкевіча; Камент. У. Содаля, Я. Янушкевіча. — 2-е выд. — Мн.: Маст. літ., 2001. — 206 с.
4. Беларуская літаратура: вучэб. Дапам. / У. А. Навумовіч. — 2-е выд., дап. — Мінск: Выш. шк., 2013. — 476 с.
5. Гарэцкі М. Творы: Апавяданні, аповесці / Уклад. з тэксталаг. падрыхт. Т. Голуб; Прадм. М. Кенькі. — Мн.: Маст. літ.; 1995: — 446 с.
6. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2 т. / Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы — Мн.: Навука і тэхніка, 1969. — Т. 2 : Літаратура XIX — пачатку XX ст. / [рэдкалегія: В. В. Барысенка і інш.]. — Мінск, 1969. — 616 с.
7. Голуб Т. С. Гісторыя беларускае літаратуры / Уклад. і падрыхт. тэксту Т. С. Голуб. — Мн.: Маст. літ., 1992. — 479 с.
8. Губская В. Беларуская гісторыя ў аповесці Максіма Гарэцкага «Ціхая плынь» // Род. слова. — 2003. — №2. — С.82—83.
9. Кепска будзе [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://www.vodguki.ru/ — Дата доступу: 10.10.2021.
10. Кепска будзе [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://www.belsoch.by/ — Дата доступу: 10.10.2021.
11. Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. / Г.В.Кісялёў; Навук. Рэд. В.А.Чамярыцкі; НАН Беларусі. Ін-т літ-ры імя Я.Коласа. — 2-е выд. — Мн.: Бел. Навука, 2003. — 426 с.
12. Крот М. С. Жывыя старонкі мінулага: Вучэб.-метад. дапаможнік для насташніка. — Мн.: Нар. асвета, 1997. — 175 с.
13. Кулікоўская, Т.І. Паэма Ф. Багушэвіча «Кепска будзе»: (урок у 9-м класе) / Т.І. Кулікоўская // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». — 2015. — №1. — С. 30—32.
14. Лазарук М. В., Ленсу А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: Дапаможнік настаўнікаў. — Мн.: Нар. асвета, 1983. — с. 191.
15. Лойка А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. Ч. 1: Падруч. Для філал. Фак ВНУ. — 2-е выд., дапрац. І дап. — Мн.: Выш. шк, 1989. — С.261.
16. Ляшук, В. Я. Вывучэнне жыцця і творчасці Францішка Багушэвіча // Беларуская мова і літаратура. — Серыя «У дапамогу педагогу», — 2008. — №3. — С. 39—44.
17. Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Матэрыялы XIX Гарэцкіх чытанняў (Праблемы выдання спадчыны). Мінск, 18 лютага 2011 г. Калектыў аўтараў. — Мн.: — 2011. — 264 с.
18. Мушынскі М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М. Мушынскі ; навук. рэд. А. М. Макарэвіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларус. навука, 2013. — 543 с.
19. Мянькоў, Ю. У. Беларская мова і літаратура: Навукова-метадычны часопіс. — 2008. — № 8. — С. 52—55.
20. Рагуля А. Імгненні… — Мн.: Нар. асвета, 1990. — 192 с.
21. Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. Вып. 1./ Уклад. С47 У. Гілеп і інш; Рэдкал.: А. Грыцкевіч (гал. Рэд.) і інш. — Мн.: БФК, 2000. — 184 с.
22. Цімашкова, К. Псіхалагічнае даследаванне паводле аповесці Максіма Гарэцкага «Ціхая плынь» // Родн. слова. — 2000. — №10. — С.54—55.
23. Ціхая плынь [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://www.uznaem-kak.ru/ — Дата доступу: 15.11.2021.
24. Часнок, І. Наратыўная стратэгія ў аповесці «Ціхая плынь» Максіма Гарэцкага / Ірына Часнок // Роднае слова. — 2014. — №9. — С. 14—18.
25. Чыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. Гарэцкага / Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 166 с.
26. Шаладонаў І.М. Сімвалічны код, альбо Новае прачытанне паэмы «Кепска будзе» / Ігар Шаладонаў // Літаратура і мастацтва. — 2021. — №9 (6 сакавіка). — С. 5.