Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Методыка правядзення дыктантаў розных відаў на ўроках беларускай мовы ў 7 – 8 класах

Методыка правядзення дыктантаў розных відаў на ўроках беларускай мовы ў 7 – 8 класах

Курсовые, Социально-гуманитарные, Методыка выкладання беларускай мовы, БарГУ
53 страницы
21 источник
2021 год
29.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 АСАБЛІВАСЦІ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ КАНТРОЛЮ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 7
1.1 Асноўныя формы і метады кантролю вучэбных дасягненняў на ўроках беларускай мовы 7
1.2 Дыктант як форма кантролю і арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове 11
ГЛАВА 2 CІСТЭМА ПРАВЯДЗЕННЯ ДЫКТАНТАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў 7 – 8 КЛАСАХ 15
2.1 Характарыстыка асноўных відаў дыктантаў, якія выкарыстоўваюцца ў 7 — 8 класах 15
2.2 Арганізацыя навучальнага працэсу з выкарыстаннем розных відаў дыктантаў на ўроках беларускай мовы ў 7 — 8 класах 22
ЗАКЛЮЧЭННЕ 30
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 33
ДАДАТКІ 36

Дыктант — практыкаванне, якое дапамагае выпрацоўваць і правяраць уменне правільна пісаць словы на вывучаныя арфаграфічныя тэмы і ставіць знакі прыпынку ў адпаведнасці з вывучанымі пунктуацыйнымі правіламі. У той жа час правядзенне розных відаў дыктантаў, вядомых у метадычнай навуцы, садзейнічае развіццю маўленчых уменняў вучняў.
Дыктант — гэта адзін з відаў пісьмовых работ для замацавання і праверкі ведаў, трэніроўкі навыкаў навучэнцаў; найбольшае распаўсюджванне атрымаў пры навучанні арфаграфіі і пунктуацыі.
Наша даследаванне было накіравана на выяўленне ўзроўню арфаграфичнай и граматычнай пісьменнасці вучняў 7 — 8 класаў па беларускай мове, апрабацыю метадаў навучання і выяўленне эфектыўнасці дадзенай працы пры выкарыстанні розных відаў навучальных дыктантаў.
Спачатку свайго даследавання мы, пазнаёміліся з навуковай і метадычнай літаратурай, раскрылі сутнасць кантролю вучэбнай дзейнасці на ўроку беларускай мовы ў 7 — 8 класах, вызначылі ключавыя словы.
Кантроль — дзеянне, у рамках якога выяўляюцца і ацэньваюцца вынікі дзейнасці, аналізуюцца прычыны, якія абумовілі іх дасягненне, і вызначаюцца наступныя карэкціруючыя дзеянні.
Метад кантролю — гэта спосаб, з дапамогай якога вызначаецца выніковасць вучэбнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў і педагагічнай дзейнасці настаўніка.
Прыйшлі да высновы, што кантроль за вучэбнай дзейнасцю забяспечвае знешнюю зваротную сувязь, якая з’яўляецца асновай для ўнясення неабходных карэктываў у працэс навучання, дазваляе настаўніку прывесці ў сістэму засвоены вучнямі матэрыял, выявіць поспехі і недахопы ведаў, уменняў, навыкаў.
Кантрольны і слоўнікавы дыктанты выступаюць як формы кантролю. Навучальныя дыктанты (тлумачальны, папераджальны, творчы, графічны, вольны, слоўнікавы) дазваляюць правесці тэматычнае паўтарэнне за кароткі час, замацаваць уменне карыстацца правіламі з улікам асаблівасцей іх засваення — цяжкасцей знаходжання арфаграмы або пунктаграмы, супярэчнасцей правілаў і выключэнняў з іх. Таксама з’яўляецца адной з найбольш папулярных форм праверкі ведаў вучняў і ўменняў прымяняць іх на практыцы. Пры дапамозе дыктанта настаўнік можа вызначыць якасць ведаў вучняў па беларускай мове за перыяд навучання тэмы, раздзела, класа і адкарэкціраваць прабелы ў ведах вучняў па беларускай мове.
Выяўлены і раскрыты асноўныя віды дыктантаў. Найбольш распаўсюджанымі з іх з’яўляюцца наступныя: кантрольны (праверачны), тлумачальны, папераджальны, выбарачны, вольны, творчы (у розных яго варыянтах), слоўнікавы.
Згодна з традыцыйнай класіфікацыяй дыктанты падзяляюцца:
— паводле мэты правядзення: кантрольныя, навучальныя, праверачны;
— паводле часу тлумачэння матэрыялу (папераджальныя, тлумачальныя, каменціраваныя (вучні даюць каментарый у працэсе пісьма);
— паводле спосабу адлюстравання матэрыялу: без змянення матэрыялу (поўныя, слоўнікавыя); са змяненнем матэрыялу (выбарачныя, вольныя, творчыя) і графічным абазначэннем матэрыялу (графічныя).
У метадычнай навуцы існуе цэлая сістэма дыктантаў, якая накіравана не толькі на выпрацоўку арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў вучняў, але і развіццё іх маўленчых уменняў, пры гэтым настаўніку неабходна выразна ўсведамляць і бачыць месца кожнага дыктанта ў сістэме, разумець ролю, якую ён выконвае, ведаць, калі больш мэтазгодна прымяняць той ці іншы від дыктанта, каб вучань ішоў ад ведання правіла да выпрацоўкі ўменняў яго прымяняць у новых умовах і далей да да аўтаматычнага фарміравання навыку правільнага напісання.
Распрацаваны і апрабаваны метадычныя падходы да арганізацыі і правядзення розных відаў навучальных дыктантаў з мэтай фарміравання арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў вучняў. Праведзенае эксперыментальнае даследаванне паказала, што пры правядзенні розных відаў навучальных дыктантаў у вучняў павысіліся пісьмовыя навыкі.
Паспяховае фарміраванне ўменняў і навыкаў арфаграфічнай пісьменнасці ў вучняў магчыма пры правядзенні розных відаў дыктантаў. У сувязі з гэтым мы праводзілі аналіз методыкі правядзення дыктантаў.
Вынікі паўторнай дыягностыкі сведчаць аб узрослым узроўні сфармірованасці ўменняў і навыкаў беларускай мовы. Гэта сведчыць аб тым, што спецыяльна арганізаваная педагогам праца забяспечвае станоўчую дынаміку развіцця арфаграфічных уменняў і навыкаў вучняў. Мы прыйшлі да высновы, што даследчая дзейнасць забяспечвае ўмовы для развіцця каштоўнасных, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, з’яўляецца сродкам актывізацыі пазнавальнай актыўнасці, развіцця цікавасці да вывучаемага прадмета, дазваляе фарміраваць навуку правільнага напісання.
Такім чынам, дыктант ўвайшоў у практыку школы і выкарыстоўваецца пераважна для фарміравання арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў, з'яўляючыся адным з эфектыўных відаў практыкаванняў, дазваляе фарміраваць арфаграфiчныя i пунктуацыйныя навыкі вучняў.

1. Босы, І.Ч. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў праз дыферэнцыяцыю навучання / І.Ч. Босы // Беларуская мова і літаратура — 2007. — № 4
2. Быкова, Г.И., Разговор о наболевшем: виды контроля на уроках русского языка / Быкова Г.И., // Молодой ученый. — 2015. — №23. [Электронный ресурс]. Режим доступа: razgovor-o-nabolevshem-vidy-kontrolya-na-urokah-russkogo-yazyka.pdf — Дата доступа. 22.10.2021.
3. Валочка, Г. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, С. А. Язерская. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. — 256 с.
4. Валочка Г.М., Зелянко В.У. Вывучаем беларускі правапіс. 5 — 9 кл.: вучэб. — метад. Комплекс / Г. М. Валочка, В.У. Зелянко— Мінск: Нац. Ін–т адукацыі, 2010. — 176 с. — (Беларуская мова. Факультатыўныя заняткі)
5. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Пастанова Міністерства образованія Республікі Беларусь 27.07.2017 № 91
6. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для VІІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Пастанова Міністерства образованія Республікі Беларусь 27.07.2017 № 91
7. Дыктант як від практыкавання: навучальны тлумачальны дыктант /Репозіторій БГПУ [Электронный ресурс]. — Режим доступа: Тлумачальны%20дыктант.pdf . – Дата доступа. 23.10.2021.
8. Калечыц, А.І. Зборнік дыктантаў па беларускай моме для самападрыхтоўкі / Калечыц А.І., Пекач А.К., Старасценка Т.Я. — Репозіторій БГПУ, 2014. — 154 с.
9. Ладыженская, Т.А. Диктант с продолжением / Т.А. Ладыженская // Рус. Яз. В шк. — 1978. — № 5
10. Литневская, Е.И. Методика преподавания русского языка в средней школе / Е.И. Литневская, В.А. Багрянцева, — М.: Академ. Проект, 2006. — 588 с.
11. Львов, М.Р. Словарь — справочнік по методіке преподаванія русского языка. — М., 1990. — 154 с.
12. Мартынкевіч, С.В. Дыктант ў сістэме камунікатыўных практыкаванняў / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура — 2007. — № 7
13. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філал. спеыяльнасцей вышэйшых устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйш. адукацыі / М.Г. Яленскі [і інш.] ; пад рэд. М.Г.Яленскага. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. — 448 с.
14. Методика преподавания русского языка в школе: учебник для студентов высших пед. учеб. заведений / М.Т. Баранов [и др.]; под ред. М.Т. Баранова. — М. : Изд. центр «Академия», 2001. — 368 с.
15. Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся по учебным предметам на II, III ступеняхобщего среднего образования / Приказ Мииістерства образования республики Беларусь от 29.05.2009 № 674 (ред. От 29.09.2010 № 635)
16. Образцова, Т. И. Контроль на уроках русского языка / Т. И. Образцова. — Текст: непосредственный // Педагогическое мастерство: материалы III Междунар. науч. конф. (г. Москва, июнь 2013 г.). URL: https://moluch.ru/conf/ped/archive/71/3979/ (дата обращения: 18.11.2021).
17. Сластенин, В.А. Педагогіка: Учебное пособие для студентов высших педагогических учебных заведений / Сластенин, В.А., Исаев, Е. М. — Масква: Выдавецкі цэнтр «Академия», 2002.
18. Федоренко Л.П. Типология методов обучения русскому языку в средней школе // Русский язык в школе. — 1985. — № 1. — С. 27 — 32) і дыктант — практыкаванне (гл.: Методика преподавания русского языка в национальной средней школе. –—Л. : Просвещение, 1981. — С. 287)
19. Цыбульская, С.І. Настольная кніга настаўніка беларускай мовы і літаратуры: метадычныя рэкамендацыі і нарматыўныя патрабаванні / С.І. Цыбульская. — 2-е выд., перапрац. — Мн.: Сэр—Вит, 2009. — 288 с.
20. Ягленскі, М.Г. Выкладанне беларускай мовы ў школе / М.Г. Яглінскі, Л.С. Васюковіч, І.М. Саматыя, — Мн. : Нар. Асвета, 1994. — 239 с.
21. Якубук, Н.Р. Дыктант у систэме камуникатыщных практыкаванняў / Якубук, Н.Р. // Зборнік навуковых артыкулаў маладых вучоных-філолагаў, — Брэст БрДУ імя А.С. Пушкіна УДК 81 (082) ББК 81 я 43 — 106 с.

Похожие материалы
Выкарыстанне Дальтан-тэхналогіі на ўроках беларускай мовы ў сярэдняй школе
Курсовые, Социально-гуманитарные, Методика преподавания белорусского языка и литературы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Фарміраванне арфаграфічных навыкаў вучняў на ўроках беларускай мовы ў VI класе
Курсовые, Социально-гуманитарные, Методыка выкладання беларускай мовы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Вывучэнне пытанняў ў стылістыкі на ўроках беларускай мовы ў 6 класе
Курсовые, Социально-гуманитарные, Методика преподавания белорусского языка и литературы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Метады і прыёмы работы над арфаграфічнымі памылкамі на на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах
Курсовые, Социально-гуманитарные, Методыка выкладання беларускай мовы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Метады і прыёмы вывучэння слоўнікавых слоў на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах
Курсовые, Социально-гуманитарные, Методыка выкладання беларускай мовы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Выкарыстанне заданняў творчага характару ўроках беларускай мовы ў сярэдняй школе
Курсовые, Социально-гуманитарные, Методика преподавания белорусского языка и литературы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос