УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ВЫВУЧЭННЕ ЛІТАРАТУРНЫХ КАЗАК У ШКОЛЕ: ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧЫ І МЕТАДЫЧНЫ АСПЕКТ 8
1.1. Літаратурная казка і жанравы аспект 8
1.2.Вывучэнне літаратурных казак у школе як метадычная праблема 13
ГЛАВА 2 МЕТОДЫКА ФАРМІРАВАННЯ Ў ВУЧНЯЎ ПАНЦЦЯ ПРА ЛІТАРАТУРНУЮ КАЗКУ 19
2.1. Метадычны вопыт аналізу твораў казачнага жанру ў срэдніх класах (канстатуючы эксперымент) 19
2.2. Змест працы па вывучэнні літаратурных казак У. Караткевіча ў VI класе (фарміруючы эксперымент) 21
2.3. Вынікі эксперыментальнага даследвання 27
ЗАКЛЮЧЭННЕ 30
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 33
ДАДАТКІ 35
У вусна-паэтычнай спадчыне народаў свету казкі з’яўляюцца тым жанрам, у развіцці якога ўнёс уклад кожны народ зямлі. Гэта тлумачыцца перш за ўсё важнай роляй казак у жыцці людзей на розных ступенях развіцця грамадства.
Фальклор увогуле і казкі ў прыватнасці дапамагалі людзям замацоўваць свой працоўны вопыт, перадаваць яго з пакалення ў пакаленне праз стагоддзі.
Значэнне казак цяжка параацаніць, але перад намі перш за ўсё — з’явы мастацтва, функцыі якога шматбаковыя.
Казкі нясуць слухачам эстэтычнае задавальненне, забаўляюць іх. Яны пераносць чалавека ў чароўны свет. Казкі разам з іншымі творамі народнай паэзіі адкрывалі чалавеку незнаёмы і цудоўны свет [10].
Важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларускага народа належыць апавядальным жанрам — казкам. Тэрмін «народная казка» аб’ядноўвае розныя па форме і зместу апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і непераможных асілкаў, пра кемлівых сялян і ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну і языкатую жонку.
Літаратурныя казкі бываюць трох тыпаў: поўнасцб супадаюць з народнай казкай, часткова супадаюць і поўнасцю адрозніваюцца.
Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны са шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды, а ў класавым грамадстве — за роўнасць, сацыяльную справядлівасць.
Казкі задавальнюць эстэтычныя запатрабаванні народа і ў той жа час з’ўляюцца важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.
Казачны эпас з даўніх часоў прыцягвае да сябе ўвагу пісьменнікаў і вучоных як крыніца народнай мудрасці і хараства [16].
Літаратурная казка — любімы жанр мастацкіх твораў. Дзецям яна падабаецца за жывасць апавядання, яркасць вобразаў, выразнасць, за прастату зместу і за багатую каляровую народную мову. Казкі вучаць працавітасці, справядлівасці, асуждаюць насправядлівасць, прывіваюць агульначалавечыя каштоўнасці і таму, што заўсёды перамагае дабро над злом [1].
На ўроках літаратуры па вывучэнні казак праводзяцца гутаркі, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, складанне плана, чытанне па асобах, расказванне казкі, інсценіраванне, складанне казкі па аналогіі.
Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў.
Чытанне і аналіз народных і літаратурных казак адбываецца ў адпаведнасці з этапамі работы з мастацкім творам: цэласнае ўспрыманне (першы сінтэз) — аналіз — другі сінтэз (абагульненне). Пры пабудове ўрокаў па вывучэнні казак перш за ўсё ўлічваецца спецыфіка зместу і характар матэрыялу, асаблівасць успрымання твора вучнямі з улікам іх узроставых магчымасцей і дыдактычная мэта.
Падчас правядзення эксперыменту для падрыхтоўкі вучняў да ўспрымання казкі прымяняліся наступныя формы арганізацыі працы ў залежнасці ад этапу ўрока. Прыёмы работы на падрыхтоўчым этапе ўроку:
1. Гутарка настаўніка з дзецьмі. Настаўнік актуалізуе веды дзяцей, звяртаючыся да іх вопыту.
2. Аповед настаўніка мэтазгодны тады, калі тэма чытання невядома дзецям.
3. Слоўнікавая праца — від дзейнасці, які абавязкова прысутнічае на ўроках літаратурнага чытання. У структуры уроку слоўнікавай працы даводзіцца месца як на падрыхтоўчым этапе, так і на этапе аналізу казкі.
На падрыхтоўчым этапе можна выкарыстаць дадатковыя сродкі:
1. Дэманстрацыя рэпрадукцый карцін, слайдаў, фотаздымкаў.
2. Праслухоўванне музычных твораў ці ўрыўкаў з іх.
На этапе аналізу твора самым эфектыўным прыёмам з’яўляецца гутарка з вучнямі, пастаноўка пытанняў настаўнікам. Гутарка пасля ўспрымання твора замацоўвае ўражанні дзяцей ад прачытання твора.
На этапе абагульнення выкарыстоўваліся такія прыёмы працы, як гутарка, заключнае слова настаўніка. Можна выкарастаць такі прыём, як суаднсенне ідэі казкі з прыказкамі і прымаўкамі.
Для развіцця вобразнага ўяўлення мэтазгодна выкарыстаць такія творчыя віды работ, як слоўнае і графічнае маляванне, аналіз і ілюстрацыі, складанне плана тэксту, інсцэніраванне.
Такім чынам, калі ўмела спалучаць разнастайныя прыёмы на ўроку літаратуры, улічваць змест матэрыялу і асаблівасці вучняў, то на занятках не ўзнікне ніякіх цяжкасцей і ўрок прайдзе ў станоўчай атмасферы.
1. Аналіз мастацкага твора на ўроках літаратуры [Электронны рэсурс] / Инфоурок: библиотека материалов. — Рэжым доступу: https://infourok.ru/analіz-mastackaga-tvora-na-ўrokah-lіtaratury-4242284.html — Дата доступу: 21.11.2021.
2. Анікін, В. П. Руская народная казка / В. П. Анікін. — М.: Эксмо, 1998. — 296 с.
3. Асаблівасці чытання казак, апавяданняў [Электронны рэсурс] / Студопедия. — Рэжым доступу: https://studopedia.ru/14_109728_asablivastsi-chitannya-kazak-apavyadannyau.html — Дата доступу: 23.11.2021.
4. Асташонак, Л. В. Методыка выкладання беларускай литаратуры / Л. В. Асташонак. — Мінск: ВП Экаперспектыва, 1999. — 445 с.
5. Бытавыя казкі [Электронны рэсурс] / allbest: выбери лучшее. — Рэжым доступу: https://revolution.allbest.ru/culture/00560446_0.html#text — Дата доступу: 17.11.2021.
6. Гусеў, В. Е. Праблемы фалькларыстыкі / В. Е. Гусеў // Советская этнография. — 1989. — № 4. — С. 181-193.
7. Кабашнікаў, К. П. Беларуская вусна-паэтычная творчасць : падруч. / К.П. Кабашнікаў. — Мінск : Лексіс, 2000. — 512 с.
8. Катараў, І. В. Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа : хрэст. / І. В. Катараў. — Мінск : Выш. Школа, 1988. — 327 с.
9. Кучко, Д. В. Асаблівасці чытання і аналізу казак на ўроках беларускай літаратуры [Электронны рэсурс] / Альтэрнант-2014. — Рэжым доступу: https://conf.grsu.by/alternant2014/index-113.htm — Дата доступу: 17.11.2021.
10. Методыка чытання і вывучэння казак на ўроках беларускай літаратуры [Электронны рэсурс] / Студопедия. — Рэжым доступу: https://studopedia/16_48246_metodika-chitannya-i-vivuchennya-kazak-na-urokah-belaruskai-litaraturi.html — Дата доступу: 10.11.2021.
11. Памяранцава, Э. В. Руская народная казка / Э. В. Памяранцава. — М.: Эксмо, 2001. — 147 с.
12. Пучынская, Т. М. Урок літаратуры і яго структура : метад. рэкамендацыі дл правядзення пед. практыкі са студэнтамі філалаг. спецыяльнасцей / Т. М. Пучынская. — Баранавічы : БарДУ, 2010. — 45 с.
13. Складальнікі ў катэгорыі «Беларускія народныя казачнікі» [Электронны рэсурс] / Wikipedia. — Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/Катэгорыя:Беларускія_народныя_казачнікі — Дата доступу: 26.10.2021.
14. Фядосік, А. С. Беларуская сацыяльная казка / А. С. Фядосік. — Мінск : Навука і тэхніка, 1995. — 160 с.
15. Чытанне і аналіз казак [Электронны рэсурс] / Xreferat. — Рэжым доступу: https://xreferat.com/chtenie-i-analiz-skazok.html. — Дата доступу: 18.11.2021.
16. Чытанне і аналіз казак на ўроках беларускай літаратуры [Электронны рэсурс] / Міні-бібліятэка беларускіх навуковых прац. — Рэжым доступу: https://urok.shkola.by/chitanne-i-analiz-kazak-na-urokah-belaruskai-litaraturi.html?page2 — Дата доступу: 18.11.2021.