УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 КАРЦІНА СВЕТУ: ПАНЯЦЦЕ, СТРУКТУРА, ТЫПЫ 6
1.1 Паняцце “карціна свету” ў сістэме навуковых ведаў 6
1.2 Сутнасныя рысы мастацкай карціны свету 10
ГЛАВА 2 МАСТАЦКАЯ КАРЦІНА СВЕТУ Ў ПАЭЗІІ ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ 14
2.1 Лёс і доля Яўгеніі Пфляўмбаўм як асабовыя фактары фарміравання карціны свету 14
2.2 Пейзаж у мастацкай карціне свету Яўгеніі Пфляўмбаўм 19
2.3 Эмацыйны вопыт лірычнага героя ў карціне свету Яўгеніі Пфляўмбаўм 24
ЗАКЛЮЧЭННЕ 30
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 32
Праведзенае даследаванне дазволіла зрабіць наступныя агульныя вывады:
1. Карціна свету вызначае спецыфічны спосаб успрымання і інтэрпрэтацыі чалавекам падзей і з’яў; уяўляе сабой аснову светаўспрымання, абапіраючыся на які, чалавек дзейнічае ў свеце; карціна свету мае гістарычна абумоўлены характар, што прадугледжвае дынаміку карціны свету ўсіх яе суб’ектаў. Суб’ектам, або носьбітам, карціны свету з’яўляецца як асобны чалавек, так і пэўныя сацыяльныя ці этнанацыянальныя і інш. групы або супольнасці. Цэнтральнае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць карціны свету, — суб’ектыўнасць.
2. Карціна свету знаходзіць самыя разнастайныя праявы ў мастацтве, філасофіі і літаратуры. Мастацкая карціна свету, з аднаго боку, з’яўляецца праекцыяй прачытанага тэксту. З іншага боку — гэта праекцыя індывідуальнай карціны свету аўтара. У межах мастацкай карціны свету вылучаецца паэтычная карціну свету, а ў яе межах — індывідуальна-аўтарская карціна свету, якая мае суб’ектыўны характар, але застаецца часткай агульнамоўнай карціны. Мастацкая карціна свету двойчы апасродкавана — мовай і індывідуальна-аўтарскай карцінай свету. Усякі паэтычны тэкст валодае ўнікальнымі суб’ектыўнымі рысамі. Аўтар стварае альтэрнатыўную рэальнасць, якая пераважна з’яўляецца творчай рэфлексіяй на эмацыйны вопыт, звязаны з існаваннем у свеце, а таксама вынікам гэтай рэфлексіі, зафіксаванай у мове твора.
3. Жыццё Яўгеніі Пфляўмбаўм разгортвалася ў агульным рэчышчы лёсу яе сучаснікаў. Яе літаратурная дзейнасць звязана з Усебеларускім аб’яднаннем “Маладняк”. Я. Пфляўмбаўм атрымала выдатную адукацыю, актыўна ўдзельнічала ў літаратурна-грамадскім жыцці рэспублікі. Шчасліва пачыналася гісторыя яе кахання, якому быў наканаваны трагічны працяг. Яна была музай Максіма Лужаніна, не пакінула яго ў горы, ні ў роспачы. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла і працавала ва ўмовах тылу. У пасляваенны час абрала сабе долю “паэткі сумнай праўды”, шмат перакладала. На жаль, зробленыя ёю пераклады выходзілі ў свет не пад яе ўласным імем. Але талент паэтэсы ўсё ж знайшоў увасабленне ў зборніках вершаў, што з’явіліся нашмат пазней яе паэтычнага дэбюту — “Сувой жыцця” і “На захадзе сонца”.
4. Пейзаж у лірыцы разглядаецца як паўнаважкая эстэтычная катэгорыя і самастойны жанр; уваходзіць у вобразную сістэму твора, з’яўляецца самастойным эстэтыка-выяўленчым сродкам адлюстравання прыроды, рэчаіснасці, пачуццяў і поглядаў аўтара. Пейзажная палітра — неад’емная частка агульнанацыянальнай і індывідуальнай карціны свету. Частотна-колькасная перавага ў творах Я. Пфляўмбаўм належыць вобразам зімы і восені Духоўна значныя вобразы ў нацынальнай карціне свету — трава і кветкі. Значнае месца ў паэтычнай карціне свету Я. Пфляўмбаўм займае гарадскі, ці ўрбаністычны, пейзаж.
5. Лірычны герой рэпрэзентуе аўтарскую мастацкую карціну свету. Асноўны сродак рэпрэзентацыі — мастацкі вобраз. Сродкам стварэння вобразаў і эмацыйнага адчування з’яўляецца мова, якая адлюстроўвае індывідуальную карціну свету пісьменніка. У індывідуальна-аўтарскай і моўнай карціне свету зборніка “На захадзе сонца” пашыраны канцэпты каханне, родная мова. Часта сустракаецца матыў здрады. Але перавага элегічных настрояў не выключае аптымізму і сілы духу. Паэтка праз усё жыццё пранесла замілаванне народнага мастацтва, роднай прыроды. Найвышэйшай жыццёвай каштоўнасцю для яе з’яўляецца родная мова.
1. Маслова, Ж. Н. Когнитивная концепция поэтической картины мира : монография / Ж. Н. Маслова. — М. : ФЛИНТА, 2012. — 420 с.
2. Кузьмина, Н. А. К основаниям реконструкции индивидуальной поэтической картины мира (на материале творчества Ю. Левитанского). Язык. Человек. Картина мира. Лингвоантропологические и философские очерки (на материале русского языка). Ч. 1. / Н. А. Кузьмина. — Омск : Омский гос. ун-т, 2000. — 119-131 с.
3. Пфляўмбаўм Я. На захадзе сонца: вершы / Яўгенія Пфляўмбаўм. — Мінск : Маст. літ., 1992 — 109 с.
4. Пфляўмбаўм Яўгенія // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.
5. Звонак А. В. Гады незабыўныя // А. В. Звонак. Неспакойныя сэрцы. — Мінск, 1973. — С. 10.
6. Байкоў М. З. Бандарына, Н. Вішнеўская, Я. Пфляўмбаўм. Вершы. Выданне ЦБ Маладняка. Мінск, 1926. — 46 стар. — Маладняк, 1926, № 3. — С. 149.
7. Аксана Данільчык “Тры паэткі, тры лёсы: Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская” [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://conference.nlb.by/shljahami_maladnjakoucau/agenda/reports/Danilchyk.pdf — Дата доступа: 10.11.2021.
8. Куварина, Т. “Всегда же со мною твой образ...”: переписка Максима Лужанина и Евгении Пфляумбаум / Татьяна Куварина // Неман. — 2011. — №6. — 158-189 с.
9. Жукава Ю. А. “Мастацкая карціна свету ў разуменні літаратуразнаўцаў” [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/190208/1/. — Дата доступа: 10.11.2021.
10. Картина мира [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Картина_мира. — Дата доступа: 10.10.2021.
11. Картина мира и концепт как предмет изучения в когнитивной лингвистике [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www.plam.ru/ nauchlit/metaforicheskaja_hudozhestvennaja_kartina_mira /p3.php. — Дата доступа: 12.11.2021.
12. ИСКУССТВО И ХУДОЖЕСТВЕННАЯ КАРТИНА МИРА [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://studopedia.ru/20_64477_iskusstvo-i-hudozhestvennaya-kartina-mira.html — Дата доступа: 15.11.2021.
13. М. М. Лис // Книга — источник культуры. Проблемы и методы исследования: материалы Международной научной конференции (Минск, 25 — 27 ноября 2008 г.) / [редколлегия: Л. А. Авгуль и др.]. — Минск; Москва, 2008. — 180 —185 с.
14. Ганна Севярынец “КАХАННЕ ПА-ЗА ПАДРУЧНІКАМ. НЕВЯДОМАЯ ПАЭТКА, ЖОНКА ВЯДОМАГА ПАЭТА”) [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://www.velvet.by/shopwindow/stil-zhizni/obshchestvo/kakhanne-pa-za-padruchn-kam-nevyadomaya-paetka-zhonka-vyadomaga-p — Дата доступа: 02.10.2021.
15. Санько, С. Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралогіі / С. Санько. — Мінск: БГАКЦ, 1998. — 190 с.
16. Т. Шамякіна “Краявіды i літаратура” (1989) [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://pdf.kamunikat.org/18724-1.pdf — Дата доступа: 18.10.2021.
17. Крамской И.Н. “Письма, статьи”: В 2 т. М., 1965. Т. 1. — С. 126.
18. Лазарук M. A., Ленсў А. Я. “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў”. 2-е выд. Мн., 1996. — 113 с.
19. Бельскі А. І. Жывая мова краявідаў: Пейзаж у беларускай паэзіі. — Мн.: Бел. гум. аду Кац.-культ. цэнтр, 1997. — 136 с.
20. Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с.
21. Дзядова А.С. Філалагічны аналіз тэксту: метадычныя рэкамендацыі / А.С. Дзядова. — Віцебск : ВДУ імя П.М. Машэрава, 2017. — 44 с.
22. Гумилёв, Л. Н. Этногенез и биосфера земли / Л. Н. Гумилёв. — М. : Айрис-пресс, 2011. — 560 с.
23. Саюз беларусскіх пісьменнікаў, “Яўгенія Пфляўмбаўм” (1996) [Электронный ресурс]. — Режим доступа: https://zviazda.by/be/edition/litaratura-i-mastactva — Дата доступа: 14.10.2021.
24. Лісоўская, І. С. МАСТАЦКАЯ КАРЦІНА СВЕТУ ЯК СПОСАБ АДЛЮСТРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНА-МОЎНАЙ КАРЦІНЫ СВЕТУ / І. С. Лісоўская // Рэспубліканскія Купалаўскія чыганні : зб. навук. прац / P96 рэдкалегія : У.І.Каяла (адк. рэд.) [i інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007. — с. 298.