Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Мастацкая канцэпцыя асобы ў паэме Янкі Купалы “Яна і я”

Мастацкая канцэпцыя асобы ў паэме Янкі Купалы “Яна і я”

Курсовые, Социально-гуманитарные, История белорусской литературы, БарГУ
29 страниц
23 источника
2021 год
27.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 МАСТАЦКАЯ КАНЦЭПЦЫЯ АСОБЫ ЯК ІНСТРУМЕНТ ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧАГА АНАЛІЗУ 6
1.1. Мастацкая канцэпцыя асобы як тэарэтычнае паняцце 6
1.2. Сістэма поглядаў на чалавека і свет у паэме «Яна і я» 9
ГЛАВА 2 МАСТАЦКАЯ КАНЦЭПЦЫЯ АСОБЫ Ў ПАЭМЕ ЯНКІ КУПАЛЫ «ЯНА І Я» 14
2.1. Каханне і сям’я ў паэме Янкі Купалы «Яна і я» 14
2.2. Праца як аснова дабрабыту і крыніца эстэтычных пачуццяў у паэме «Яна і я» 19
2.3. Нацыянальныя традыцыі ў структуры свядомасці герояў паэмы «Яна і я» 21
ЗАКЛЮЧЭННЕ 26
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 28

Праведзенае даследаванне дазволіла зрабіць наступныя агульныя вывады:
1. Канцэпцыя — пэўны спосаб асэнсавання і вытлумачэння тых ці іншых прадметаў, з’яў, працэсаў; кіруючая ідэя іх сістэматычнага асвятлення, якая выступае зыходным спосабам афармлення, арганізацыі, разгортвання дысцыплінарных ведаў.
Мастацкая канцэпцыя асобы з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў і выступае не проста як сукупнасць поглядаў пісьменніка на чалавека і свет, а як вынік іх трансфармацыі ў паэтычныя вобразы; гэта сістэма адносін літаратурнага героя да асяроддзя і рэчаіснасці.
2. У паэме «Яна і я» Янка Купала ўпершыню раскрыў шырока свае вітальныя адносіны да жыцця, сваё захапленне жыццём, асноўным у ім — працай, каханнем, сямейнымі каштоўнасцямі, глыбокай духоўнасцю чалавека як творцы ўсіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей.
3. Сям’я — каштоўнасць, значнасць якой для чалавека цяжка пераацаніць. У мастацкіх творах сям’я ўвасабляе адзіны арганізм або паўстае сімвалічнай мадэллю грамадства, рэпрэзентуючы праблемы нацыянальнай ідэнтычнасці герояў, іх духоўнай актыўнасці, прагі самаажыццяўлення. Паэт ідэалізуе тып сям’і, які ўзнік на аснове народных уяўленняў аб прыгожым і быў замацаваны ў фальклоры. Каханне прыносіць з сабою адметны эмацыянальна-псіхалагічны арэол — прасвятляе свядомасць, напаўняе жыццё сэнсам, падштурхоўвае да дзеянняў. Такія духоўныя змены адбываюцца і з героямі купалаўскай паэмы.
4. У ладзе жыцця простага беларуса аўтар бачыць ідэал чалавечага існавання. Паэма «Яна і я» па-мастацку вобразна выяўляе агульначалавечую каштоўнасць сялянскай працы на зямлі. Хоць праца селяніна бывае цяжкой і непрывабнай, яна забяспечвае не толькі фізічнае яго існаванне, а і духоўнае. Твор раскрывае маральна-паэтычны свет зямного існавання чалавека, радасць гаспадара ад сумеснай працы са сваёй каханай. Аснову побыту беларуса спрадвеку вызначала трыяда трываласць — зручнасць — прыгажосць. А ўзоры вырабаў, хатніх рэчаў, зробленых уласнымі рукамі, уяўляюць сабой зашыфраваны аповед пра жыццё народа і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні. У канцэпцыі асобы селяніна-працаўніка прасочваецца вялікая павага да рэчаў, працы і творчасці, якія ўкладзены ў іх.
5. Адным са складнікаў мастацкай канцэпцыі герояў у паэме Янкі Купалы «Яна і я» з’яўляецца іх самасвядомасць і грамадская свядомасць. Адчуць сваю невыпадковасць у гэтым свеце ім дапамагае павага да традыцый, звычаяў продкаў, бацькоўскай навукі. Памяць і пераемнасць з’яўляюцца асновай адносін да памерлых. Шмат шчырых узнёслых словаў прысвечана сялянскай хаце, яе найбольш шанаваным аб’ектам. Ад засяроджанасці на ўласных пачуццях Яна і Ён паступова ўздымаюцца да асэнсавання разнастайнасці і непаўторнасці навакольнай прыроды, усяго багацця свету. Назіранне за з’явамі прыроды, штодзённая праца развіваюць у герояў паэмы ўменне сузіраць, імкненне знайсці адказы на «вечныя» пытанні.

1. Белая, А. І. Гіпатэтычныя імператывы ў сістэме катэгорый мастацкай канцэпцыі асобы / А. І. Белая // Роднае слова. — 2017. – № 1. — С. 17—18.
2. Белая, А. Мастацкая канцэпцыя асобы як інструмент і аб’ект навуковага даследавання / А. Белая // Беларуская проза першай трэці XX стагоддзя: станаўленне сістэмы персанажаў, тыпы і эвалюцыя мастацкіх характараў : манаграфія / А. І. Белая ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Баранавіцкі дзярж. ун-т.-Баранавічы : БарДУ, 2018. — 349 с.
3. Бабарэка, А. Збор твораў : у 2 т. / А. Бабарэка. — Вільня : Ін-т беларусістыкі, 2011. — Т.2 : Проза, паэзія, філасофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзённікі, лісты. — 726 с.
4. Вабішчэвіч, Т. І. Краса, каханне, творчасць: вымярэнні нацыянальнага быцця ў паэме Янкі Купалы «Яна і я» / Т. І. Вабішчэвіч // Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць: праблемы характаралогіі / В. П. Жураўлёў ; Нац. акад. навук Беларусі — Мінск : Беларус. навука, 2013. — 364 с.
5. Васючэнка, П. В. Ад тэксту да хранатопа : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. В. Васючэнка — Мінск : Галіяфы, 2009. — 200 с.
6. ВікіпедыЯ [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу:https://be.wikipedia.org/wiki/ — Дата доступу: 7.11.2021.
7. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 1 / Г 51 Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 147—148 с.
8. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў ; навук. рэд. В. П. Жураўлёў. – 2-е выд., дапрац. і дап. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 252 с.
9. Каваленка, В. Эпічная сіла паэтычнага слова / В. Каваленка // Купала Я. Паэмы. Драматычныя творы / Уклад. А. А. Сляпцовай; Паслясл. В. А. Каваленкі; Мал. В. П. Шаранговіча. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 484—493 с.
10. Калюга, Л. Творы : раман, аповесці, апавяданні, лісты / Л. Калюга ; уклад., прадм. Я. Лецкі ; камент. Н. В. Гаўрош, Т. М. Трыпуцінай. — Мінск : Маст. літ., 1992.—332 с.
11. Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы / Уклад. А. А. Сляпцовай; Паслясл. В. А. Каваленкі; Мал. В. П. Шаранговіча. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 494 с.
12. Ліпскі, У. С. Янкаў вянок : Дзецям пра Янку Купалу / Уладзімір Ліпскі; маст. А. Ф. Вашчанка. — Мінск : Маст. літ., 2009. — 222 с.
13. Лойка, А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. Ч. 2: Падруч. для філал. фак. ВНУ. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн.: Выш. шк., 1989. — 320 с.
14. Макарэвіч, А. М. Гісторыя беларускай літаратуры першай трэці XX ст., дапаможнік : у 2 ч. / А. М. Макарэвіч. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2013. — Ч. 1. — 256 с.
15. Марчанка, А. Сям’я як вышэйшая каштоўнасць у рамане А. Савіцкага «Пісьмо ў рай» / А. Марчанка // Міфалогія— фальклор — літаратура : праблемы паэтыкі : зб. навук. прац. Вып. 4 / склад. Т. І. Шамякіна ; пад агул. рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск : РІВШ, 2006. — С. 86—87.
16. Навуменка, І. Я. Янка Купала: Манагр.— 2-е выд., дап. — Мн.: Выш. школа, 1980.—205 с.
17. Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік / Вячаслаў Рагойша. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мн.: Бел. навука, 2004. — 576 с.
18. Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 495 с.
19. Успаміны пра Янку Купалу/[Склад. А. Кулакоўскі і Н. Цвірка].— Мн.: Маст. літ., 1982.— 271 с.
20. Юрэвіч, У. Янка Купала : Нарыс жыцця і творчасці. [Для сярэд. і ст. школ. узросту]. — Мн.: Нар. асвета, 1983.— 208 с.
21. Яна і я [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://wikizero.com/en/. — Дата доступу: 12.11.2021.
22. Ярашэвіч, Т. Мадэлі ідэальнага існавання ў паэме «Яна і я» Янкі Купалы / Т. Ярашэвіч //Роднае слова — 2012. — № 6. — С. 56—58.
23. Ярош, М. Р. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Я. Купалы / М. Р. Ярош; Прадмова В. П. Жураўлёва. — 2-е выд. — Мн.: Бел. Навука, 2003. — 341 с.

Задать вопрос
Задать вопрос