Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Функцыі фразеалагізмаў у мастацкай прозе

Функцыі фразеалагізмаў у мастацкай прозе

Курсовые, Социально-гуманитарные, Белорусский язык, БГПУ им. М. Танка
26 страниц
24 источника
2019 год
27.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ    2
ГЛАВА 1Фразеалагічныя  адзінкі і іх  функцыянальныя  асаблівасці    4
1.1Фразеалагізмы  як адзінкі лексічнай сістэмы 4
1.2  Функцыі фразеалагізмаў  і асаблівасці іхстылевага выкарыстання   7
Вывад да 1 главы 10
ГЛАВА 2 Мастацкія функцыі фразеалагізмаў   15
2.1Фразеалагічныя адзінкі як  сродак стварэння мастацкай вобразнасці    15
2.2Намінатыўныя функцыі фразеалагізмаў мастацкай  прозы 21
2.3 Камунікатыўна-прагматычныя функцыі фразеалагічных адзінак мастацкай прозы 17
2.4 Кагнетыўныя функцыі фразеалагізмаў у  мастацкіхтворах 19
Вывад да 2 главы   22
ЗАКЛЮЧЭННЕ    28
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ   29

Фразеалагізмы як невычэрпная крыніца моўнага багацця валодаюць надзвычай яркай сэнсавай і стылістычнай выразнасцю. З іх дапамогай ствараюцца непаўторныя карціны жыцця і побыту людзей, трапныя характарыстыкі персанажаў, раскрываюцца іх самыя патаемныя пачуцці і мары. Фразеалагічныя адзінкі надаюць мове выразнасць, эмацыянальнасць, ёмістасць, у руках «мастакоў слова – пісьменнікаў і публіцыстаў – фразеалагізмы становяцца самым дзейсным моўным сродкам увасаблення мастацкага вобраза, іх выкарыстоўваюць з мэтай стварэння моўнай характарыстыкі героя, ажыўлення аўтарскай мовы і г.д.» [4].
 Фразеалагізмы шырока выкарыстоўваюцца пісьменнікамі як сродак дасягнення выразнасці мастацкага тэксту для больш дакладнага адлюстравання пэўнай з’явы, прадмета, персанажа. Правільна і да месца ўжыты фразеалагізм надае мове непаўторную своеасаблівасць, адметную выразнасць, трапнасць, вобразнасць. Існуе шмат стылістычных прыёмаў індывідуальна-аўтарскага ўжывання фразеалагізмаў. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў непасрэдна звязана з праблемай фразеалагічнай нормы, якая рэгулюе такія камунікатыўныя якасці, як правільнасць, лагічнасць, дакладнасць маўлення. Набыўшы новае гучанне ў мастацкім творы або ўжыты ў ім упершыню, фразеалагізмы з прычыны сваёй выключнай выразнасці і бляску запазычваюцца іншымі аўтарамі, уваходзяць у літаратурную і нацыянальную мову.
У многіх працах літаратуразнаўцы  сцвярджаецца, што вобразнасць – аснова фразеалагічных адзінак, што «фразеалагізмы належаць да яркіх сродкаў вобразнасці і выразнасці» [11], «фразеалагізмы – гэта вобразныя адзінкі мовы» [5], «рашаючым фактарам замацавання фразеалагізма заўсёды з’яўляецца яго вобразнасць» [10]; «адной з важнейшых асаблівасцей фразеалагічнай семантыкі з’яўляецца яе вобразнасць» [9].
У мастацкіх творах можна вылучыць шэраг найбольш пашыраных груп фразеалагізмаў, якія выконваюць функцыю вобразнага выказвання. Гэта фразеалагічныя адзінствы:
1) утвораныя з адпаведных свабодных словазлучэнняў метафарычным шляхам;
2) у аснове якіх – нерэальны вобраз, іншы раз пабудаваны на гіпербале ці літоце;
3) якія паходзяць з параўнальных зваротаў;
4) з кампанентам хоць, якія засноўваюцца на рэальным або нерэальным вобразе і маюць уступальна-загадную канструкцыю.
Фразеалагізмы, з’яўляючыся будаўнічым матэрыялам для сказаў, уступаюць у семантычную і сінтаксічную сувязь са словамі і гэтак жа, як і словы, абазначаюць, называюць тыя ці іншыя паняцці, г.зн. выконваюць намінатыўную функцыю ў мастацкім   тэксце.
Асноўнымі  паняццямі, якія  адлюстроўваюць  фразеалагізмы  ў прааналізаваных мастацкіх  творах, з’яўляюцца: чалавек, прадмет, з’ява, прымета, пачуцці. Фразеалагізмы не проста называюць пэўныя з’явы, прадметы, паняцці і г.д., а характарызуюць іх: хвалявацца, адчуваць трывогу, перажываць,  думаць, меркаваць, імкнуцца і г.д..
Камунікатыўна- прагматычная  функцыя  фразеалагічных  адзінак  у  празаічных  творах  раскрываецца  праз  індывідуалізацыю  маўлення герояў, якая  дапамагае  раскрыць  аўтару іх хваляванні, настрой і псіхалагічныя перажыванні, іх унутраны свет, характар і знешнасць, узаемаадносіны, іх становішча ў грамадстве, адносіны да падзей ці з’яў і  меркаванні аб іх.
Фразеалагізмы выконваюць у мове  надзвычай важную функцыю - кагнітыўную, іншымі словамі, служаць сродкам пазнання навакольнага свету. Працэс усведамлення сябе як асобы чалавек пачаў з адчуванняў, якія ўзнікаюць непасрэдна праз органы пачуццяў і часткі яго ўласнага цела. Выкарыстоўваючы назвы частак цела ў пераносным значэнні, людзі больш поўна перадаюць свае думкі і пачуцці.
Да саматычных кампанентаў фразеалагізмаў  у  творах  мастацкай  прозы намі аднесены найменні тыпу: рука, палец, ногі, вочы, сэрца, рот, вушы, язы, галава, ногі, якія  перадаюць  асноўны  спектр пачуццяў, чалавечых характараў: спрытна,  хітра   ашукваць, падманваць каго-небудзь;з вялікай  ахвотай,  жаданнем,  радасцю  (падтрымліваць  каго-небудзь); вельмі нядбала, без ахвоты і старання (працаваць,  рабіць  і  пад.); катэгарычна адмаўляцца ад  чаго-небудзь і г.д.
Такім чынам, саматычныя фразеалагізмы, выконваючы  кагнітыўную  функцыю ў мастацкім творы,  выступаюць як адметны моўны сродак, з дапамогай якога перадаецца не толькі цэлая гама пачуццяў, але і сутнасць чалавечых характараў.

1.Асабіна, С.В. Аказіянальныя стылістычныя функцыі фразеалагізмаў і прыказак у творах М.Лынькова // Весн. Гродз. дзярж. ун-та.Сер.3. Філалогія. Педагогіка. - 2007. - № 4. –С.43- 51.
2.Асабіна, С.В. Пра нематываваныя адхіленні ад фразеалагічнай нормы // Весн.ГрДУ.Сер.3. - 2009.- №1.- С.70 – 78.
3.Асабіна,С.В.Семантычныя змяненні фразеалагізмаў у творах М.Лынькова// Весн.Грду.Сер.3. – 2009.- №3. – С. 64- 70.
4. Аксамітаў, А. С. Беларуская фразеалогія / А. С. Аксамітаў. – Мінск: Выш. школа, 1978. – 224 с.
5.Берднік, С.К. Фразеалогія ў творах Якуба Коласа: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук. – Мінск,1985. – 21 с.
6. Даніловіч, М. А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў / М. А. Даніловіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 107 с.
7. Даніловіч, М. А. Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны / М. А. Даніловіч. – Гродна: ГрДУ, 2000. –с. 79
8.Даніловіч, М.А.Факультатыўнасць кампанентаў фразеалагізмаў // Пісьменнік – мова – стыль : мат. ІІ Міжнар. канф.: у 2-х т. – Мінск,2002.-Т.1.
9. Занкавец, А. Словаўтваральная актыўнасць саматызмаў беларускай і рускай моў / А. Занкавец // Роднае слова. – 2009. – № 9. – С. 46–49.
10. Коваль, У. І. Чым адгукаецца слова: фразеалогія ў павер’ях, абрадах і звычаях / У. І. Коваль. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 48 с.
11. Козырев, И. С. Формирование словарных составов русского и белорусского языков: соматическая лексика / И. С. Козырев. – Минск: Выш. школа, 1983. – 127 с.
12. Лепешаў, І. Я. З народнай фразеалогіі: дыферэнцыяльны слоўнік / І. Я. Лепешаў. – Мінск: Выш. школа, 1991. – 110 с.
13. Лепешаў, І. Я. У фразеалагічную скарбонку: даведнік / І. Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2004. – 155 с.
14. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. / І. Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 1993. – Т. 1: А–Л. – 1993. – 590 с.; Т. 2: М–Я. – 1993. – 607 с.
15.Лепешаў, І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І. Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 2004. – 448 с.
16.Лепешаў, І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: у 2 т. / І. Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 1: А–Л. – 2008. – 672 с.; Т. 2: М–Я. – 2008. – 704 с.
17.Ляшчынская, В. А. Саматычныя фразеалагізмы ў мове твораў Янкі Купалы і вобраз беларуса скрозь іх прызму / В. А. Ляшчынская // Фразеалагічныя адзінкі ў мове Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ, 2008. – С. 106–176.
18.Ляшчынская, В. А. Словы-саматызмы ў фразеалагізмах і чалавек / В. А. Ляшчынская // Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская. – Мінск: Беларус. навука, 2004. – С. 50–64.
19.Мяцельская, Е. С. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі / Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі. – Мінск: БДУ, 1972. – 320 с.
20.Юнаш, М. У. Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі): аўтарэф. дыс. канд. філал. навук: 10.02.01 / М. У. Юнаш. – Мінск, 2005. – 21 с.
21.Юрчанка, Г. Ф. “І коціцца і валіцца”: устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны / Г. Ф. Юрчанка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1972. – 288 с.
22.Юрчанка, Г. Ф. “Слова за слова”: устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны / Г. Ф. Юрчанка. – Мінск: Навука ітэхніка, 1977. – 272 с.
23.Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск: Нар. асвета, 1981. – 79 с.
24.Янкоўскі, Ф. М. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / Ф. М. Янкоўскі. – 3-е выд. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 491 с.

Похожие материалы
Фразеалагізмы ў мове публіцыстыкі Янкі Купалы
Курсовые, Социально-гуманитарные, Белорусский язык, БГУ
28.0 byn
110.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос