Присоединяйся к нам
Платформа, где покупают и продают студенческие работы
Главная Каталог работ Курсовые Асаблівасці вывучэння лірыкі Рыгора Барадуліна ў сярэдняй школе

Асаблівасці вывучэння лірыкі Рыгора Барадуліна ў сярэдняй школе

Курсовые, Социально-гуманитарные, Белорусская литература, БГУ
23 страницы
20 источников
2020 год
19.99BYN
95.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Часть работы
Список литературы

УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ 1 ТВОРЧАСЦЬ РЫГОРА БАРАДУЛІНА Ў ШКОЛЬНЫМ КУРСЕ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ   6
1.1 Месца творчасці Рыгора Барадуліна ў школьнай праграме   6
РАЗДЗЕЛ 2 МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІРЫКІ ПАЭТА Ў СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ  10
2.1 Шляхі вывучэння біяграфіі паэта  10
2.2 Метады і прыёмы вывучэння творчай спадчыны Рыгора Барадуліна   13
РАЗДЗЕЛ 3 РАЗВІЦЦЁ ЦІКАВАСЦІ ДА ВЫВУЧЭННЯ ТВОРЧАСЦІ РЫГОРА БАРАДУЛІНА  17
3.1 Апісанне канстатуючага этапа  17
3.2 Фарміруючы этап  19
3.3 Кантрольны этап  19
ЗАКЛЮЧЭННЕ  21
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ  23

Правёўшы даследаванне асаблівасцей вывучэння лірыкі Рыгора Барадуліна ў сярэдняй школе, мы прыйшлі да высновы, што малодшыя падлеткі ўспрымаюць лірычныя творы Рыгора Барадуліна не ў поўным аб’ёме, іх яны ацэньваюць на падставе знешней прывабнасці апісваемых з’яў. Вучні могуць правільна вызначаць агульны настрой верша, але пранікнуць у яго ідэйную і філасофскую сутнасць яшчэ не здольныя. Па-за ўвагай вучняў часта застаюцца: гарманічнасць формы, багацце і разнастайнасць сродкаў мастацкага выяўлення. А таму настаўнік павінен абапірацца на жывую эмацыянальную ўражлівасць гэтага ўзросту, адводзячы асаблівае месца выразнаму чытанню як арганічнай частцы аналізу тэксту. Дарэчы, выразнаму чытанню неабходна ўдзяляць увагу ва ўсіх узроставых групах, але працаваць з розным аб’ёмам тэксту. Другое месца па эфектыўнасці ў 5-6 класах займае каментарый у час чытання. Напрыклад, перад знаёмствам з пейзажным творам варта абудзіць уласныя ўспаміны дзяцей, звязаныя з успрыманнем аналагічных карцін прыроды, прапанаваць вусна апісаць карціну, якая запомнілася. Калі гаварыць пра метад у цэлым, то перавага надаецца рэпрадуктыўнаму і эўрэстычнаму.
Успрыманне лірыкі ў 7-8 класах становіцца больш тонкім і глыбокім. Вучні пачынаюць праяўляюць увагу да перажыванняў лірычнага героя, але яшчэ саромеюцца выказваць свае пачуцці. Разам з тым школьнікі гэтага ўзросту любяць выступаць у ролі даследчыкаў. Настаўнік можа скарыстаць гэтае імкненне, прапаноўваючы вучням праблемныя пытанні і заданні, падаючы іх дэдуктыўным спосабам: ад агульнага – да назірання, ад прыватнага – да адкрыцця. У такім калектыўным пошуку вучням лягчэй вылучыць ідэйны змест твора. Выкарыстоўваючы пошукавыя задачы і праблемныя сітуацыі ў аналізе лірыкі, нельга забывацца пра эмацыянальны фон урока, пра неабходнасць стварэння патрэбнага настрою ў класе. Так, пасля чытання, калі вучні яшчэ знаходзяцца ва ўладзе эмоцый і інтуітыўна ўспрымаюць лірычны тэкст, пажадана зрабіць паўзу, і толькі пасля гэтага варта прыступаць да аналізу.
У 9-11 класах цікавасць да лірыкі праяўляецца на больш высокім узроўні. Старшакласнікі здольны свядома і глыбока пранікаць у глыбіні паэтыянага слова, але працаваць з імі цяжка, паколькі іх юнацкі максімалізм праяўляецца літаральна ва ўсім.  Настаўнік павінен ажыццяўляць вельмі далікатнае кіраўніцтва пры аналізе, праяўляць дыпламатычнасць.
Творчасць Рыгора Барадуліна ў школьным курсе беларускай літаратуры займае важнае месца і мае сваю адметнасць. У творцы – свой голас у паэзіі, сваё бачанне свету, свой паэтычны слоўнік. Ягоная творчасць адметная перш за ўсё народным светаадчуваннем, арганічным спалучэннем міфалагічнай і фальклорнай паэтыкі, ёмістай разняволенай моватворчасцю, эмацыянальна-стылявой разнастайнасцю.
У дадзенай працы мы не толькі вызначылі  месца творчасці Рыгора Барадуліна ў школьнай праграме, а і вырашылі рад пастаўленых  задач:
– аналізавалі творчасць Рыгора Барадуліна;
– зрабілі агляд яго твораў;
– вызначылі метады, шляхі і прыёмы вывучэння лірыкі паэта;
– вылучылі шляхі развіцця цікавасці да вывучэння творчасці Рыгора Барадуліна.
Даследаванне мастацкага свету барадулінскай творчасці дазваляе не толькі выявіць сутнасць ягонай паэзіі, але і асэнсаваць сучасную беларускую лірыку ўвогуле. Народнасць мыслення, ёмістая разняволеная словатворчасць, густая метафарычнасць, арганічнае спалучэнне фальклору і сучаснай рытмамелодыкі – рэдкасны дар барадулінскай творчасці, які выгадна вылучае яго сярод творцаў сучаснай беларускай паэзіі.
Васіль Быкаў пісаў: “Барадулiн – гэта чараўнiк. Найперш чараўнiк паэтычнай стыхii, якая жыве ў iм, мабыць, з дня яго нараджэння i якi сам жыве ў ёй, вольна i радасна, як жыве птушка ў палёце…” [20, с. 12].

1. Астраух, А. “Долі інакшай не трэба зямной…”: Нататкі пра паэзію Рыгора Барадуліна / А. Астраух // Роднае слова. – 2000. - №12. – С. 15 - 18.
2. Смыкоўская, В.І. “А песня не насіць ярма…”: Вывучэнне жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна / В.І.Смыкоўская // Роднае слова. – 1999. - №3. – С. 140 -  147.
3. Смыкоўская, В.І. “А песня не насіць ярма…”: Вывучэнне жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна / В.І.Смыкоўская // Роднае слова. – 1999. - №4. – С. 85 – 94.
4. Бечык, В. Свет жывы і блізкі. – Літ.-крытычныя артыкулы. – Мн.: Маст. літ., 1974. – С. 166.
5. Ипатова, О. Родного слова подмастерье // Дружба народов. – 1978. – № 11. – С. 248.
6. Тарасюк, Л. Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі. – Мн.: Універсітэцкае, 1985. – С. 109-110.
7. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова. Беларуская літаратура. – Мінск: Нац. Ін-т адукацыі, 2017. – С. 19 - 38.
8. Гарэлік, Л. Паўстагоддзя на ніве беларускай паэзіі: светлы геній Рыгора Барадуліна / Л.Гарэлік //Роднае слова. – 2010. - №2. – С. 5 – 8.
9. Барадулін, Р. Свята пчалы: Выбраныя вершы / Р.Барадулін. – Мн.: Маст. Літ.. 1975.
10. Гніламёдаў, У. Усё жывое: Развагі пра паэзію Р.Барадуліна / У.Гніламёдаў // Роднае слова. – 1999. - №4. – С.6 – 17.
11. Клышка, А.К. Лірычны твор на ўроку / А.К.Клышка // Вывучэнне літаратуры / Пад рэд. В.У.Івашына. – Мінск., 1980. – С.91 – 136.
12. Мішчунук, М.І. Вывучэнне лірычных твораў / М.І.Мішчунук //Методыка выкладання беларускай літаратуры / Пад рэд. В.Я.Ляшук. – Мінск., 1999. – С. 202 – 215.
13. Цітова, Л.К. “Слова – радасць, слова – чары…”: 6 клас: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / Л.К.Цітова. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. – 64 с.
14. Беларуская літаратура ў 11 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З. П. Мельнікава [і інш.] ; пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 192 с.
15. Фокин, Ю.Г. Теория и технология обучения: Деятельностный подход: Учеб. пособие. М.: Издат. центр «Академия», 2007. – 240 с.
16. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. / АН БССР, Ін-т мовазн. Імя Якуба Коласа; пад агул. Рэд. К.К.Атраховіча. – Мінск: БелСЭ, 1977 – 1984. – 5 т.
17. Жуковіч, М.В. Сучасная адукацыйная тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапам. Для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.В.Жуковіч. – Мінск: Аверсэв, 2015. – 252 с.
18. Герцык, А. Паэтычны свет Рыгора Барадуліна/ А. Герцык//Роднае слова. -2012. - №2 - С.68-72.
19. Гоўзіч, І.М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І.М. Гоўзіч, А.І. Лугоўскі, С.А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 169 с.
20. Гарэлік, Л.М. Зямля бацькоў дала мне права: Станаўленне творчай індывідуальнасці Рыгора Барадуліна. – Мн.: Навука і тэхніка, 1983. – 128 с.

Не нашeл, что искал?
Закажи оригинальную работу сейчас
Узнать стоимость
Оставить отзыв
Имя
Город
Рейтинг
Отзыв

Задать вопрос
Задать вопрос