Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Асаблівасці распрацоўкі і рэалізацыі інклюзіўных праэктаў у музейнай сфере

Асаблівасці распрацоўкі і рэалізацыі інклюзіўных праэктаў у музейнай сфере

Курсовые, Социально-гуманитарные, Культурные коммуникации, БГУКИ
44 страницы
32 источника
2021 год
29.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ І МЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ІНКЛЮЗІІ Ў МУЗЕІ 7
1.1 Паняцце і сутнасць інклюзіўнай адукацыі 7
1.2 Міжнародны вопыт інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў музейную прастору 14
РАЗДЗЕЛ 2 АРГАНІЗАЦЫЯ ІНКЛЮЗІЎНАГА АСЯРОДДЗЯ Ў МУЗЕЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 22
2.1 Айчынны вопыт арганізацыі інклюзіўнага асяроддзя ў музейнай прасторы 22
2.2 Меры па развіцці даступнасці музеяў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі 29
ЗАКЛЮЧЭННЕ 34
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС 36
ДАДАТАК А 42

На аснове праведзенага даследавання можна зрабіць наступныя высновы:
Асноўнымі крыніцамі інфармацыі па тэме курсавой работы з’яўляюцца заканадаўчыя дакументы, якія рэгулююць рэалізацыю сацыяльных правоў чалавека, станаўленне турыстычнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь, удасканаленне культурнай і мастацкай сферы ў Рэспубліцы Беларусь, развіццё адукацыі, пашырэнне міжнародных адносін у рамках гэтых напрамкаў. Таксама інфармацыю аб развіцці інклюзіі ў музейным асяроддзі можна знайсці на турыстычных і прававых парталах, сайтах музеяў, розных навуковых парталах.
Міжнародны вопыт інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў музейную прастору дастаткова шырокі. Музеі Францыі, Швецыі, Германіі і Расіі даўно выкарыстоўваюць інклюзію як сродак сацыялізацыі і адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У гэтым кірунку ў музеях праводзяцца не толькі экскурсіі з агучваем апісання карцін ці скульптур, але таксама спецыяльныя наведванні, падчас якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць пакратаць творы мастацтва, адчуць іх форму, а спецыяльная мова для сляпых і глухіх дазваляе ім прачытаць творы мастацтва самастойна.
Інклюзіўная адукацыя актыўна развіваецца ў Беларусі з 2008 года. Заканадаўчае забеспячэнне ажыццяўляецца Канстытуцыяй рэспублікі Беларусь і Законам “Аб адукацыі”. Першым крокам па рэалізацыі інклюзіўнай адукацыі ў краіне стала адкрыццё інтэграваных класаў на базе агульнаадукацыйных устаноў, у якіх могуць займацца дзеці з лягчэйшымі парушэннямі фізічнага здароўя. Гэтыя класы, аднак, не адмяняюць спецыяльнай адукацыі, але з’яўляюцца важнай ступенню ўключэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі у функцыянаванне сацыяльнага грамадства.
Айчынны вопыт арганізацыі інклюзіўнага асяроддзя ў музейнай прасторы вызначаецца найперш за ўсё стварэннем безбар’ернага асяроддзя для фізічнага наведвання людзей з асаблівасцямі развіцця музеяў краіны. Першым музеем у Беларусі, які апрабаваў увядзенне асаблівых умоў для інвалідаў, стаў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, на базе якога зараз ужо на рэгулярнай аснове праводзяцца экскурсіі і спецыяльныя фестывалі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У гэтым музеі таксама выстаўляюцца работы мастакоў-інвалідаў, што з’яўляецца добрым стымулам для пакуль яшчэ дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі развіваць свае творчыя здольнасці, праходзіць навучанне па спецыяльнасцях, якія будуць запатрабаваны ў музейнай справе (псіхалагічна людзям з абмежаванымі магчымасцямі прасцей размаўляць і разумець падобных да сябе людзей).
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны у новым будынку музея прадугледжаны адпаведныя ліфты, пад’ёмнікі, спускі, нахільныя лесвічныя канструкцыі і інш. У залах экспазіцыі адсутнічаюць парогі, што дазваляе інваліду-калясачніку без цяжкасцей азнаёміцца з гістарычнымі артэфактамі і прасачыць усю логіку падзей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь сумесна з кампаніяй JTI рэалізуецца сацыяльная праграма “Інклюзіўная Беларусь. Уключыся ў музей”, накіраваная на стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з парушэннямі зроку, а таксама наведвальнікаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. У экспазіцыю музея ўключаны копіі экспанатаў, якія падобныя да арыгіналаў па форме, вазе і фактуры, якія даступны да тактыльнага кантакту наведвальнікамі.
Праводзяцца фестывалі і выставы для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія курыруюць спецыялісты грамадскага аб’яднання Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, настаўнікі спецыялізаваных школ і служба сацыяльнай абароны.
Практычная значымасць. Матэрыялы курсавой работы могуць быць выкарыстаны пры арганізацыі турыстычных маршрутаў па Беларусі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі; разглядзе пытанняў бягучага стану інклюзіі ў музеях Беларусі і вызначэння напрамкаў далейшага яго развіцця; арганізацыі мерапрыемстваў па сацыялізацыі дзяцей-інвалідаў ва ўстановах адукацыі.

1. Акадэмія паслядыпломнай адукацыі: Кафедра дэфекталогіі Электронны рэсурс. Афіцыйны сайт Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. – Рэжым доступу: http://www.academy.edu.by/podrazdeleniy/57.html. Дата доступу: 05.11.2021.
2. Беларуска-шведскій праэкт «IncArtLab»: музейны перформанс як сродак інклюзіўнай камунікацыі Электронны рэсурс. – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. – Рэжым доступу: https://www.artmuseum.by/by/info/%D1%96nklyuz%D1%96%D1%9Enyiya-festyival%D1%96-%D1%9E-prastoryi-muzeya.html. Дата доступу: 12.10.2021.
3. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры: Кафедра лячэбнай фізічнай культуры і фізічнай культуры дашкольнікаў Электронны рэсурс. Афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. – Рэжым доступу: https://www.sportedu.by/kafedra-lechebnoj-fizicheskoj-kul-tury-fizicheskoj-kul-tury-doshkol-nikov/. Дата доступу: 05.11.2021.
4. Інклюзіўныя фестывалі ў прасторы музея Электронны рэсурс. – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. – Рэжым доступу: https://www.artmuseum.by/by/info/%D1%96nklyuz%D1%96%D1%9Enyiya-festyival%D1%96-%D1%9E-prastoryi-muzeya.html. Дата доступу: 12.10.2021.
5. Інстытут інклюзіўнай адукацыі Электронны рэсурс. Афіцыйны сайт Інстытута інклюзіўнай адукацыі. – Рэжым доступу: https://iio.bspu.by/institut/ob-institute-inklyuzivnogo-obrazovaniya. Дата доступу: 01.11.2021.
6. Літаратурны музей Багдановіча рэалізуе некалькі міжнародных праектаў Электронны рэсурс // БЕЛТА. – Рэжым доступу: https://blr.belta.by/culture/view/litaraturny-muzej-bagdanovicha-realizue-nekalki-mizhnarodnyh-praektau-98872-2021/. Дата доступу: 15.10.2021.
7. Музейнае безбар’ернае асяроддзе Электронны рэсурс. Афіцыйны партал Нацыянальнага агенцтва па турызме. – Рэжым доступу: https://www.belarustourism.by/news/muzeynaya-bezbarernaya-sreda/. Дата доступу: 12.10.2021.
8. Праэкт “ХХ стагоддзе на далонях”. Тактыльнае падарожжа ў свет скульптурнага партрэта Электронны рэсурс. – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. – Рэжым доступу: https://www.artmuseum.by/by/info/praekt-%E2%80%9Cxx-stagoddze-na-dalonyax%E2%80%9D.-taktyilnae-padarozhzha-%D1%9E-svet-skulpturnaga-partreta.html. Дата доступу: 12.10.2021.
9. Церахава, Н. Праблемы агульныя падыходы розныя / Н. Церахава. Выданне асветнікаў Рэспублікі Беларусь “Настаўніцкая газета” Электронны рэсурс. – 2015. – Рэжым доступу: https://nastgaz.by/prablemy-agulnyya-padyhody-roznyya/. – Дата доступу: 15.10.2021.
10. Ашаева, С.В. Формы работы в музее с людьми с ограниченными возможностями Электронный ресурс / С.В. Ашаева // Омский научный вестник. 2010. №4. – С. 219-222. Научная электронная библиотека «КиберЛенинка». – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/formy-raboty-v-muzee-s-lyudmi-s-ogranichennymi-vozmozhnostyami. Дата доступа: 12.10.2021.
11. Бугулова, И. Эрмитаж и ГМИИ им. Пушкина открыли крупные инклюзивные проекты Электронный ресурс / И. Бугулова. – «Российская газета». Столичный выпуск № 263(8614). – 2021. – Режим доступа: https://rg.ru/2021/11/16/reg-cfo/ermitazh-i-gmii-im-pushkina-otkryli-krupnye-inkliuzivnye-proekty.html. Дата доступа: 08.12.2021.
12. Булгакова, В.В. Теоретические и методологические аспекты социокультурной интеграции инвалидов в музейной среде Электронный ресурс / В.В. Булгакова // Вестник Кемеровского государственного университета культуры и искусств. 2015. №30. – С. 96-106. Научная электронная библиотека «КиберЛенинка». – Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/teoreticheskie-i-metodologicheskie-aspekty-sotsiokulturnoy-integratsii-invalidov-v-muzeynoy-srede. Дата доступа: 12.10.2021.
13. Государственная программа «Беларусь гостеприимная» на 2021–2025 годы Электронный ресурс. – Режим доступа: https://www.sportedu.by/wp-content/uploads/2017/11/Gosprogramma-Belarus-gostepriimnaya-na-2021-2025-gody.pdf. Дата доступа: 12.10.2021.
14. Дьяконов, В. Общая теория безбарьерности Электронный ресурс / В. Дьяконов. «Артгид». Интернет-ресурс, посвященный художественной жизни России. – 2016. – Режим доступа: https://artguide.com/posts/1121. Дата доступа: 08.12.2021.
15. Закон Республики Беларусь “О социальной защите инвалидов в Республике Беларусь” от 11 ноября 1991 г. № 1224-XІІ Электронный ресурс. Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь. – Режим доступа: https://mintrud.gov.by/system/extensions/spaw/uploads/files/ZAKON-RB-O-sotsialnoj-zaschite-invalidov-v-Respublike-Belarus.pdf. Дата доступа: 12.10.2021.
16. Здоровая инклюзия Электронный рэсурс. Государственное учреждение «Ивенецкий музей традиционной культуры». – Режим доступа: http://imtk.museum.by/node/56752. Дата доступа: 12.10.2021.
17. Игорь Петришенко: Вопрос обеспечения инклюзивности туруслуг приобретает все большую актуальность Электронный ресурс. Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь pravo.by. – Режим доступа: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno-politicheskie-i-v-oblasti-prava/2021/september/66048/. Дата доступа: 15.10.2021.
18. Инклюзия как бренд современного образования: коллективная монография Электронный ресурс / под редакцией Е.А. Шумиловой, Л.П. Кузмы. – Краснодар : ГБОУ ИРО Краснодарского края, 2021. – 164 с. – Режим доступа: http://iro23.ru/sites/default/files/method_k_kaf/inklyuziya.pdf. Дата доступа: 01.11.2021.
19. Кодекс Республики Беларусь об образовании от 13 января 2011 года Электронный ресурс. Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь pravo.by. Режим доступа: https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=hk1100243. Дата доступа: 12.10.2021.
20. Коноплич, Ж. Безбарьерная Беларусь: рассказываем о возможностях инклюзивного туризма для путешественников с инвалидностью Электронный ресурс / Ж. Коноплич // Газета для людей с инвалидностью «Вместе!». – Режим доступа: https://wmeste.by/bezbarernaya-belarus-rasskazyvaem-o-vozmozhnostyah-inklyuzivnogo-turizma-dlya-puteshestvennikov-s-invalidnostyu/. Дата доступа: 12.10.2021.
21. Концепция развития системы образования Республики Беларусь до 2030 года. Министерство образования Республики Беларусь. – Минск, 2021.
22. Маринова, И. Зачем незрячие ходят в музеи Электронный ресурс / И. Маринова. «Артгид». Интернет-ресурс, посвященный художественной жизни России. – 2020. – Режим доступа: https://artguide.com/practices/1962. Дата доступа: 08.12.2021.
23. Международный научно-практический семинар «Музей для всех». Инклюзивные культурные проекты: шведский опыт» Электронный ресурс. – Национальный Художественный музей Республики Беларусь. – Режим доступа: https://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2019/novosti-2016/fotootchyot-mezhdunarodnyj-nauchno-prakticheskij-seminar-muzej-dlya-vseh-inklyuzivnye-kulturnye-proekty-shvedskij-opyt.html. Дата доступа: 15.10.2021.
24. Национальная стратегия развития туризма в Республике Беларусь до 2035 года, утвержденная протокол заседания Межведомственного экспертнокоординационного совета по туризму при Совете Министров Республики Беларусь от 7 октября 2020 г. № 05/34пр Электронный ресурс. Режим доступа: https://www.belarustourism.by/news/ %D0%9D%D0%90%D0%A6%D0%98%D0%9E%D0%9D%D0%90%D0%9B%D0%AC%D0%9D%D0%90%D0%AF%20%D0%A1%D0%A2%D0%A0%D0%90%D0%A2%D0%95%D0%93%D0%98%D0%AF.pdf. Дата доступа: 12.10.2021.
25. Национальный художественный музей и BelonicaArt представляют новый проект. В залах постоянной экспозиции появилось выставочное пространство с картинами для тактильного изучения. Электронный ресурс. – Национальный Художественный музей Республики Беларусь. – Режим доступа: https://www.artmuseum.by/ru/info/inklyuzivnyie-proektyi/belonicaart.html. Дата доступа: 15.10.2021.
26. Открытый музей Электронный ресурс. «Артгид». Интернет-ресурс, посвященный художественной жизни России. – 2016. – Режим доступа: https://artguide.com/posts/1014. Дата доступа: 08.12.2021.
27. Отчет об ОРВ проекта Закона Республики Беларусь «О правах инвалидов и их социальной интеграции» за 2020 год Электронный ресурс. Приложение 1 ПРООН в Беларуси. Режим доступа: https://www.by.undp.org › belarus › docs › LED2020. Дата доступа: 02.11.2021.
28. Петришенко: порядка 90 музеев по стране полностью оборудованы элементами безбарьерной среды Электронны рэсурс // БЕЛТА. – Режим доступа: https://www.belta.by/society/view/petrishenko-porjadka-90-muzeev-po-strane-polnostjju-oborudovany-elementami-bezbarjernoj-sredy-458869-2021/. Дата доступа: 15.10.2021.
29. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 января 2021 г. № 53 «О Государственной программе «Культура Беларуси» на 2021–2025 годы» Электронный ресурс. – Режим доступа: https://pravo.by/upload/docs/op/C22100053_1612558800.pdf. Дата доступа: 15.10.2021.
30. Просто дети. Дополнительная информация для учителей к уроку об инклюзии Электронный ресурс. – Информацияонная кампания в поддержку детей с инвалидностью и их семей. ЮНИСЕФ. – Режим доступа: https://www.unicef.by/uploads/models/2020/12/dopolnitelnaya-informaciya-dlya-uchiteley.pdf. Дата доступа: 15.10.2021.
31. Тактильный проект «Искусство на кончиках пальцев». Электронный ресурс. – Национальный Художественный музей Республики Беларусь. – Режим доступа: https://www.artmuseum.by/ru/info/inklyuzivnyie-proektyi/taktilnyij-proekt-iskusstvo-na-konchikax-palczev.html. Дата доступа: 12.10.2021.
32. Храмова, С.В. Понятие и сущность инклюзивного образования Электронный ресурс / С.В. Храмова. Образовательная социальная сеть nsportal.ru. – Режим доступа: https://nsportal.ru/nachalnaya-shkola/psikhologiya/2017/10/08/ponyatie-i-sushchnost-inklyuzivnogo-obrazovaniya. Дата доступа: 15.10.2021.

Задать вопрос
Задать вопрос