Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые 1 ГЛАВА Тэарэтычныя асновы фармавання акцэнталагичных уменняў на уроках беларускай мовы і літаратурнага чытання

1 ГЛАВА Тэарэтычныя асновы фармавання акцэнталагичных уменняў на уроках беларускай мовы і літаратурнага чытання

Курсовые, Социально-гуманитарные, Методика преподавания белорусского языка, МГУ им. Кулешова
19 страниц
22 источника
2020 год
29.99BYN
35.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ 2
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФАРМІРАВАННЯ АКЦЭНТАЛАГІЧНЫХ УМЕННЯЎ НА УРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ 4
1.1 Агульныя звесткі аб акцэнталагічных нормах 4
1.2 Фарміраванне акцэнталагічных і вымаўленчых нормаў у мове малодшыхшкольнікаў 8
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 13
ДАДАТКІ

Вучням пачатковых класаў асабліва падабаюцца ролевыя гульні, таму ўключэнне фрагментаў гульні «Вы дыктар на тэлебачанні», «Вы адзін з вядучых радыёстанцыі» з заданнямі прачытаць верш на беларускай мове, праспяваць беларускую песню, разыграць невялікую інсцэніроўку будзе стымулам да падрыхтоўкі вучнямі сваіх выступленняў дома. Асабліва паспяхова ідзе выкананне заданняў, калі настаўнік на ўроку выкарыстоўвае бутафорскія прадметы: для вядучага — імітаваны экран тэлевізара, для артыста — мікрафон. Прыхільна сустракаюць вучні заданні тыпу: вазьміце інтэрв’ю ў аднакласніка (часцей узор падае настаўнік); прынясі на ўрок беларускай мовы слова, значэнне якога даведаўся нядаўна; пералічыце словы, значэнне якіх вы хацелі б патлумачыць сваім блізкім, і інш. Імітацыйна-супастаўляльны метад асабліва карысны пры фарміраванні акцэнталагічных і інтанацыйных навыкаў [8, с. 117].
Найбольш эфектыўным пры фарміраванні акцэнтуацыйных навыкаў личацца такія прыёмы, як аналітычная гутарка, пошук акцэнтнай заканамернасці, супастаўленне, лексічная работа ў комплексе з лінгвістычным аналізам слова, узор вымаўлення і выпраўленне акцэнтуацыйных памылак. Урокі, на якіх націску ў словах будзе ўдзелена вялікая ўвага, прадугледжваюць і падбор матэрыялу, улік максімальнай ужывальнасці слова ў звязнай мове, аналіз, устанаўленне сувязі з вядомымі ўжо фактамі, супастаўленне акцэнтных з’яў у блізкароднасных мовах [15, с. 103].
Настаўніку важна навучыць школьнікаў адрозніваць вымаўленне беларускіх і рускіх слоў з розным націскам, але блізкім гукавым складам, напрыклад: вусы — усы, галаву — голову і інш.; дабіцца грунтоўнага засваення акцэнтуацыйнай нормы вымаўлення ўласнабеларускіх слоў праз пашырэнне актыўнага лексічнага запасу вучняў; паказаць ролю націску ў словах, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, як націск мяняе значэнне слова, напрыклад: па′ра — пара′, му′ка — мука′, па′лкі — палкі′ і інш. Выпрацоўка ў вучняў вымаўленчых навыкаў праходзіць часцей з выкарыстаннем такіх метадычных прыёмаў, як дэманстрацыя арфаэпічнага ўзору, выпраўленне моўных памылак, канстатацыя нормы, аналітычная гутарка, двухмоўнае супастаўленне і інш.

1.Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В. Абабурка. – Мінск.: Вышэйшая школа, 1994. -122 с.
2.Абабурка, М.В. Тэарэтычныя асновы беларускай лінгвістычнай тэксталогіі: дапаможнік / М.В. Абабурка. – Магілёў.: МДУ iмя А. А. Куляшова, 2003. - 116 с.
3.Анічэнка,У.В.Асновы культуры маўлення і стылістыкі/У.В. Анічэнка, У.Д. Еўтухоў, В.А. Ляшчынская. – Мінск.: Універсітэцкае,1992. -255 с.
4.Антонава, Н.У. Абноўлены змест навучання беларускай мове / Н. У. Антонава // Пачатк. навучанне: сям’я, дзіцячы сад, шк. – 2010. – № 8. – С. 64–69.
5.Антонава, Н. У. Урокі беларускай мовы ў 3 класе школ з рускай мовай навучання / Н. У. Антонава // Пачатк. навучанне: сям’я, дзіцячы сад, шк. – 2010. – № 9. – С. 28–30.
6.Арашонкава,Г.У.Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы/Г.У Арашонкава, В.П. Лемцюгова. – Мінск.: ПУП “РАДЫЕЛАплюс”, 2005. – 448 с.
7.Бірыла, М.В. Слоўнік націску ў беларускай мове / М.В. Бірыла. – Мінск.: Нар. Асвета, 1992.– 654 с.
8. Варановіч, З. Б. Методыка выкладання беларускай мовы / З. Б. Варановіч. – Мінск.: Універсітэцкае, 1995.- 248 с.
9.Генкин, В.М. Культура речи: пособие / В.М. Генкин. – Витебск.: Изд-во УО "ВГУ им. П.М.Машерова", 2006. – 94 с.
10.Головин, Б.Н. Основы культуры речи / Б.Н. Головин. – 2-е изд. М.: Высшая школа, 1988.— 94 с.
11.Каўрус, А.А. Культура слова / А.А. Каўрус. – Мінск.: Народная асвета, 1983. -324 с.
12. Лепешаў, І.Я.Сучасная беларуская літаратурная мова: Спрэчныя пытанні: дапаможнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна.: ГрДУ, 2002. - 207 с.
13. Ляшчынская, В.А. Аб засваенні акцэнталагічных норм беларускай мовы / В.А. Ляшчынская // Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: Кніга для настаўніка / пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск: Народная асвета, 1988. – С. 30-34.
14.Навасельцава, І.І. Беларуская мова і культура маўлення: практыкум / І. І. Навасельцава. – Мінск.: БДЭУ, 2005. –95 с.
15.Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М.В. Бірылы. – Мінск.: БелСЭ, 1987. – 902 с.
16. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы: практыкум / М. Г. Яленскі, У. П. Саўко, Л. С. Васюковіч. – Мінск.: Адукацыя і выхаванне, 2006.- 336 с.
17.Янкоўскі, Ф.М. Беларуская мова / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск.: Вышэйшая школа, 1978. - 336 с.
18.Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская мова» (I–XI класы) : зацв. пастановай М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, 29 мая 2009 г., № 32 // Пачатк. навучанне: сям’я, дзіцячы сад, шк. – 2010. – № 2. – С. 3–7.
19.Беларуская мова / Н. У. Антонава, Г. А. Галяш // Учебные программы для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения I–IV кл. / Нац. ин-т образования. – Минск, 2009. – С. 85–99.
20.Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: Вучэб. дапаможнік для фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання пед. ін-таў / Я.М. Івашуціч [і інш.]; пад рэд. А.П. Шанько. – Мінск: Выш. шк., 1986. – 408с.
21.Нетрадыцыйныя падыходы да навучання мове і чытанню малодшых школьнікаў / склад. Г.М. Канцавая, А.В. Сазановіч. Брэст, 2003.
22. Антонава, Н. У. Беларуская мова. Вусны курс. 1 клас агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. Урокі 1–22. [Электронны рэсурс] / Н. У. Антонава, Г. А. Галяш // Пачатк. навучанне: сям’я, дзіцячы сад, шк. Электрон. дадат. [Электронны рэсурс]. – Электрон. дан. і прагр. (3,61 Гб). – Мінск, 2010. – № 5. – 1 электрон. апт. дыск (DVD-ROM) : гук., каляр.

Похожие материалы
Вывучэнне мастацкага твора на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковай школе
Курсовые, Социально-гуманитарные, Педагогика, ГрГУ им. Янки Купалы
30.0 byn
110.0 byn
Арганізацыя кантролю ведаў, уменняў, навыкаў на ўроках беларускай мовы ў 5-7 класах
Курсовые, Социально-гуманитарные, Методыка выкладання беларускай мовы, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Нестандартныя формы правядзення ўрокаў беларускай мовы і чытання ў пачатковых класах
Курсовые, Лингвистические, Методика преподавания иностранного языка, МГУ им. Кулешова
30.0 byn
110.0 byn
Формирование читательской грамотности на уроках литературного чтения
Курсовые, Социально-гуманитарные, Педагогика, БГПУ
30.0 byn
110.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос