Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Контрольные Методика преподавания белорусской литературы, 3 урока

Методика преподавания белорусской литературы, 3 урока

Контрольные, Социально-гуманитарные, Методика преподавания белорусской литературы, БГПУ им. Танка
14 страниц
2020 год
14.99BYN
30.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично

Урок па беларускай літаратуры ў 10 класе

Тэма: «У чым сэнс жыцця чалавека?» Жыццёвыя шляхі герояў рамана I. Мележа “Людзі на балоце”)
Мэта: развіваць здольнасці да крытычнага мыслення, фарміравання асабістых думак, умення адстойваць свой пункт погляду, павагу да іншых меркаванняў; садзейнічаць фарміраванню жыццёвага светаадчування; выхоўваць маральныя якасці ў вучняў.
Тэхналогія: развіццё крытычнага мыслення пры дапамозе чытання і пісьма.
Афармленне і абсталяванне: раман І. Мележа “Людзі на балоце”, кластэр, фішбон, інструкцыя па стварэнні сінквейна, сінквейн (узор), інструкцыя па напісанні эсэ, інструкцыя па працы ў групах, верш “Яшчэ не скончана дарога...” А. Пысіна, верш “О дай мне, доля...” К.Цвіркі.

Эпіграфы:
1)Жыццё не ў тым, каб жыць, а ў тым, каб адчуваць, што сапраўды жывеш.
В. Ключэўскі
2) Чалавек жыве на зямлі не дзеля таго, каб стаць багатым, а дзеля таго, каб стаць шчаслівым.
Стэндаль
3) Так, пэўна, трэба. І трэба жыць, як ёсць. Як доля наканавала. Жыць.
Васіль Дзяцел
Пытанні (на дошцы):
1. Чым з’яўляецца зямля для мележаўскага героя і, у прыватнасці, для “людзей на балоце”?
2. Чым абумоўлена супярэчлівасць характару Васіля Дзятла?
3. Трагедыя Ганны Чарнушкі: бяда ці віна?
4. Хто такія Глушакі: ворагі калектывізацыі ці гаспадары, працаўнікі, людзі, якія аказаліся ў экстрэмальнай сітуацыі?
5. Сэнс назвы рамана “Людзі на балоце”: склад душы, светапогляд або сацыяльныя ўмовы?

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе

Тэма: Я. Коласа “Хмарка”
Мэта: дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест казкі “Хмаркі”; данесці да іх нацыянальны каларыт невялікіх пазнавальна-мастацкіх твораў, думку аб нераздзельнасці чалавек з усім, што існуе на свеце; убачыць мастацкую своеасаблівасць літаратурнай казкі ў параўнанні з народнай; выхоўваць у вучняў пачуццё любові да свайго краю.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, мультымедыйная прэзентацыя, карткі-заданні
Тэхналогія: прыёмы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення.
Эпіграф
Не шукай ты шчасця, долі
На чужым далёкім полі.
Янка Купала

Урок па беларускай літаратуры ў 6 класе

Тэма: Алесь Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць…”
Мэты: даць пачатковае ўяўленне пра літаратурную песню; выклікаць у вучняў эмацыянальны водгук на адну з песенных візітак Беларусі, створаную на верш А.Ставера; абудзіць у дзяцей патрыятычныя пачуцці, прааналізаваць аўтарскія перажыванні; разумець функцыянальную ролю тропаў у мастацкім тэксце.
Абсталяванне: падручнікі, тэлевізар, нотбук, аўдыязапіс песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”, карткі з заданнямі, выстава дзіцячых малюнкаў.

V. Падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія.

Прыём “Красэнс”. Складанне галаваломкі на тэму “Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі..” (Дзецям раздаюцца паштоўкі з часткамі мазаікі. Яны выбіраюць патрэбныя часткі і размяшчаюць іх у пэўным парадку, каб атрымаўся лагічны ланцужок.)
– выстаўленне адзнак вучням кожнай групы.

VI. Дамашняе заданне, інструктаж.
– пытанні да твора, с. 146
– скласці выказванне на тэму “Мая Айчына – поле, нівы..”

Задать вопрос
Задать вопрос