УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА 1 ЗНАЧНАСЦЬ ПУБЛІКАЦЫІ ДЗЯНІСА ЛІСЕЙЧЫКАВА “ШТОДЗЁННАЕ ЖЫЦЦЁ ЎНІЯЦКАГА ПАРАФІЯЛЬНАГА СВЯТАРА БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ЗЯМЕЛЬ 1720-1839 ГГ” 4
ГЛАВА 2 КАРОТКІ ЗМЕСТ ПУБЛІКАЦЫІ ДЗЯНІСА ЛІСЕЙЧЫКАВА “ШТОДЗЁННАЕ ЖЫЦЦЁ ЎНІЯЦКАГА ПАРАФІЯЛЬНАГА СВЯТАРА БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ЗЯМЕЛЬ 1720-1839 ГГ” 6
ЗАКЛЮЧЭННЕ 9
СПІСАК ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 10
Такім чынам, гэтая праца з’яўляецца вельмі важнай і актуальнай, таму што ў наш час зразумець сучасную рэлігійную сітуацыю без глыбокага асэнсавання папярэдніх перыядаў немагчыма, як немагчыма і даследаванне палітычных, культурных і грамадскіх працэсаў, што адбываюцца на тэрыторыі Беларусі, без уліку ролі розных канфесій. Паколькі царква, у тым ліку ўніяцкая, адыгрывала адметную ролю ў гісторыі Беларусі, даследаванне штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара з’яўляецца актуальнай навуковай праблемай. Цікава, что праца Д. Лісейчыкава напісаная ў новым для беларускай гістарыяграфіі жанры гісторыі штодзённасці, які ў сусветнай гістарычнай навуцы выкарыстоўваецца з 60-х гадоў ХХ стагоддзя.
Першы раздзел сваёй працы Д. Лісейчыкаў прысвячае аналізу гістарыяграфіі і крыніц штодзённага жыцця ўніяцкіх святароў у XVIII-XIX стагоддзях. Другі раздзел працы даследчык прысвячае сямейнаму выхаванню, адукацыі і кар’еры святара. Трэці раздзел працы Д. Лісейчыкаў прысвячае стану святарскай гаспадаркі. Чацьвёрты раздзел працы мае назву “Працоўныя абавязкі”, да якіх аўтар залічвае душпастырскую дзейнасць, утрыманне бібліятэк, нагляд за могілкамі, рэгістрацыю забабонаў і цудаў. У гэтым раздзеле Д.Лісейчыкаў таксама паказвае, як на працягу даследуемага перыяду ў грамадстве змяняліся ўяўленні аб вобразе “добрага святара”. Апошні, пяты раздзел працы, Д.Лісейчыкаў прысвячае вольнаму часу ўніяцкіх святароў.
Пазнавальна, што на падставе шырокага кола крыніц з архівасховішчаў Мінска, Гродна і Вільні пададзена рэканструкцыя штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. Праца з'яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным даследаваннем, напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі штодзённасці. Кніга адрасавана гісторыкам, архівістам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі.
1 Лісейчыкаў, Д.В.Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг. / Д.В. Лісейчыкаў. – Мінск: «Медысонт», 2011 – 198 с.