Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Дипломы Тып працоўнага эмігранта ў сістэме персанажаў рамана Уладзіміра Гніламёдава «Уліс з Прускі»

Тып працоўнага эмігранта ў сістэме персанажаў рамана Уладзіміра Гніламёдава «Уліс з Прускі»

Дипломы, Социально-гуманитарные, Филология, БарГУ
50 страниц
30 источников
2021 год
39.99BYN
390.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ПРАЦОЎНАЯ ЭМІГРАЦЫЯ ЯК САЦЫЯЛЬНЫ І НАВУКОВЫ ФЕНОМЕН 7
1.1. Эміграцыя як міждысцыплінарнае паняцце 7
1.2. Эканамічныя і сацыяльныя прычыны эміграцыі беларусаў на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў 9
1.2.1 Працоўная эміграцыя беларусаў у навуковым асэнсаванні Аркадзя Смоліча 13
ГЛАВА 2 ТЫП ПРАЦОЎНАГА ЭМІГРАНТА ЯК ЭЛЕМЕНТ СІСТЭМЫ ПЕРСАНАЖАЎ РАМАНА У. ГНІЛАМЁДАВА «УЛІС З ПРУСКІ» 18
2.1. Раман У. Гніламёдава «Уліс з Прускі» ў дыялогу культур 18
2.2. Сістэма персанажаў як іерархічная структура 24
2.3. Персанажная сфера рамана У. Гніламёдава «Уліс з Прускі» 30
2.4 Працоўны эмігрант у рамане У. Гніламёдава «Уліс з Прускі» як мастацкі характар і тып 39
ЗАКЛЮЧЭННЕ 46
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 48

Такім чынам, праведзенае даследаванне дазволіла зрабіць наступныя агульныя вывады:
1. Паняцце «эміграцыя» абазначае складаны гістарычны працэс перасялення людзей на іншую тэрыторыю. Эміграцыя рэалізуецца не толькі ў прасторавых адносінах, але і ў часе. Яна мае на мэце пастаяннае, доўгатэрміновае або часовае пражыванне ў іншай краіне. Эміграцыя як з’ява сусветнага мастацтва рэпрэзентуе або сапраўдны стан выгнання, або метафарычны стан жыцця па-за прывілеямі, спакусамі і ўплывамі пэўнай культуры (т. зв. унутраная эміграцыя).
2. У ХІХ стагоддзі самым сацыяльна неабароненым саслоўем з’яўлялася вясковае насельніцтва. Яно не мела права свабодна пакінуць сельскую грамаду, падпарадкоўвалася саслоўнаму кіраўніцтву, падвяргалася публічнаму фізічнаму пакаранню, плаціла непасільныя падаткі і павіннасці. Усё гэта перашкаджала прагрэсіўнаму развіццю грамадства і выклікала вялікую плынь эміграцыі беларусаў за мяжу. Аркадзю Смолічу, аўтару першай «Географіі Беларусі», належыць прыярытэт у навуковым асэнсаванні беларускай працоўнай эміграцыі пачатку ХХ стагоддзя. У. Гніламёдаў у рамане «Уліс з Прускі» асэнсаваў гэтую з’яву ў мастацкіх вобразах.
3. Раман «Уліс з Прускі» валодае рысамі інтэртэкстуальнасці, але не з’яўляецца літаратурным рымейкам ці новай інтэрпрэтацыяй класічнага ўзору, а ўяўляе сабой абсалютна самастойны твор, хоць у назве і адбілася постмадэрнісцкая тэндэнцыя «пераасэнсавання вечных сюжэтаў». Гэты твор увайшоў ў гісторыю беларускай літаратуры як актуальная крыніца для вывучэння нацыянальнага характару і псіхалогіі беларускага сялянства пачатку ХХ стагоддзя. Матыў працоўнай эміграцыі беларусаў не толькі рэалізуецца ў рамане як адбітак тагачаснай сацыяльнай рэчаіснасцірэальнасці, але і выяўляе пачуццёвы бок патрыятычнай ідэі.
4. У творы з разгорнутым сюжэтам заўсёды прадстаўлена сістэма персанажаў, сярод якіх мы вылучаем галоўных, другарадных і эпізадычных. Галоўныя героі, як правіла, рэпрэзентуюць найбольш тыповыя, істотныя рысы людзей пэўнай культурна-гістарычнай эпохі. Дзякуючы другарадным персанажам больш рэльефна і яскрава вымалёўваецца канцэпцыя характару галоўных герояў. Эпізадычныя персанажы неабходныя для стварэння фону, на якім адбываюцца падзеі. Яны звычайна не ўплываюць на развіццё дзеяння, а толькі дапаўняюць яго. У сістэму персанажаў могуць быць уведзены таксама антаганісты, антыподы, двайнікі, рэзанёры, збіральныя героі.
5. У рамане У. Гніламёдава «Уліс з Прускі» з дапамогай разнастайных мастацкіх прыёмаў створана разгалінаваная сістэма перса нажаў. Яна рэпрэзентуе як сацыяльную карціну тагачаснага грамадства, ва ўмовах якога разгортваецца мастацкая біяграфія галоўнага героя, так і разнастайнасць тыпаў нацыянальнага характару беларусаў, дапамагае лепш зразумець заканамернасці развіцця нацыянальнай гісторыі і ацаніць перспектывы далейшага развіцця беларускага грамадства.
6. Галоўны герой рамана «Уліс з Прускі» Лявон Кужаль – беларускі селянін, якога жыццёвыя абставіны вымушаюць пакінуць родны кут і выправіцца ў далёкую Амерыку дзеля таго, каб зарабіць сродкі для існавання сям’і, вядзення гаспадаркі, каб выбавіцца з даўгоў і набыць самастойнасць. Надаўшы асобе Лявона Кужаля шэраг індывідуальных рыс, У. Гніламёдаў разам з тым узбуйніў гэты вобраз-характар да маштабу нацыянальнага архетыпа, які стаіць упоравень з героямі беларускай класічнай літаратуры.

1. Чытанне на восень – Уладзімір Гніламёдаў. «Уліс з Прускі» [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://www.ranak.me/2018/09/19/cytanne-na-vosen-uladzimir-gnilamedau-ulis-z-pruski/. – Дата доступу: 11.03.2021.
2. Шаладонаў І. М. Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (Да 80-годдзя з дня нараджэння)/ І. М. Шаладонаў / Весці. – 2018. – №1. – С. 121 – 124.
3. Гарадніцкі Я. А. Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння)/ Я. А. Гарадніцкі / Весці. – 2013. – №1. – С. 117 – 120.
4. Мельнікава, З. Канцэпцыя нацыянальнага быцця і характару беларуса ў рамане Уладзіміра Гніламёдава «Уліс з Прускі» і тэорыя мультыкультуралізму/З. Мельнікава / Жырандоля. – 2016. – №8. – С. 139 – 146.
5. Бугаева, Л. Мифология эмиграции: геополитика и поэтика / Л. Бугаева // Энциклопедия культур [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://ec-dejavu.ru/e/Emigration.html. – Дата доступа: 22. 11. 2019.
6. Бугаёў Дз. Максім Гарэцкі / Дзмітрый Бугаёў. – 2-е выд., выпр., дап. – Мінск: Бел. навука, 2003. – 239 с.
7. Уральский, С. Эмиграция или иммиграция? Разберемся с определениями / С. Уральский // Международный Консультационный Центр РИА Интерпресс [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.emigrate.ru/fxs/imm_emi/index.shtml. – Дата доступа: 18.11.2019.
8. Брыгадзін П. І. Гісторыя беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX – XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, П. І. Зялінскі і інш. – Мн.:РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.
9. Смоліч А. Геаграфія Беларусі / Паслясл. А. Ліса./ А. Смоліч – 4-е выданне. – Мн.: Беларусь, 1993. – 382с.
10. Аркадзь Смоліч, Гаўрыла Гарэцкі і Мікалай Азбукін – пачынальнікі грамадскай геаграфіі ў Беларусі / І. Запрудскі// Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць: матэрыялы ХХVIII Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 18 чэрвеня 2020 г. / Дзярж. музей гісторыі беларус. літ., Рэсп. фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі; рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск: РІВШ, 2020. – С. 61–70.
11. Да праблемы інтэртэкстуальнасцi [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://www.elibrary.ru/item.asp?id=35442382. – Дата доступу: 12.03.2021.
12. Уліс [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://ru.wikipedia.org/wiki/ – Дата доступу: 12.03.2021.
13. Одиссей (улисс) [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.antmir.ru/html/o/odissey-uliss.html– Дата доступу: 14.03.2021.
14. Манн, Ю. В. Мировая художественная культура. ХХ век./ Ю. В. Манн, В. А. Зайцев, О. В. Стукалова, Е. П. Олесина. Литература. – СПБ.: Питер, 2008. – 464 с.
15. Цвейг, С. Заметки по поводу «Улисса» / С. Цвейг // Иностранная литература. –1999. – №8. – С. 226.
16. Гніламёдаў, У. В. Уліс з Прускі : раман / Уладзімір Гніламёдаў. – Мінск : Маст. літ. , 2006. – 382 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя).
17. Шамякіна, Т.І. Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць / Т.І. Шамякіна // Веснік БДУ. – Сер. 4. – 2009. – № 1. – С. 10–19.
18. Студзенка В. С. Беларускі эпас трэцяга тысячагоддзя / Т. Студзенка // Беларуская думка. – 2011. – №2. – С. 86–92.
19. Дроздова, З. В. Время толстых романов / З. В. Дроздова // Нёман. – 2010. – №8. – С. 198-208.
20. Архетып [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://ru.wikipedia.org/wiki/ – Дата доступу: 27.04.2021.
21. Литературный персонаж. Система персонажей в произведении [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://referatwork.ru/literature_lections/section-6. html – Дата доступа:25.03.2021.
22. Літаратура ў сістэме культуры [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://thelib.info/kultura/936052-litaratura-sisteme-kultury/ – Дата доступу: 27.04.2021.
23. Рагойша В. П. / Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. 1. Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка / В.П. Рагойша, М. П. Кенька, Т. А. Марозава; пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск : БДУ, 2011. – 247 с.
24. Белая, А. I. Беларуская проза першай трэці ХХ стагоддзя: станаўленне сістэмы персанажаў, тыпы і эвалюцыя мастацкіх характараў: манаграфія / А. І. Белая; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Баранавіцкі дзярж. ун-т. – Баранавічы: БарДУ, 2018. – 352 с. 100 экз.
25. Мастацкае асэнсаванне гістарычнага лёсу беларуса ў раманах У. Гніламёдава / В. І. Русілка // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце: матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, 21 – 22 кастрычніка 2010 года / [рэдкалегія: Г. А. Арцямёнак, В. І. Русілка (адказныя рэдактары) і інш.]. – Віцебск, 2010. – С. 208 – 211.
26. Утрапёны [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://be.wiktionary.org – Дата доступа: 17.05.2021.
27. Антаганіст і пратаганіст хто гэта [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://be.info-4all.ru/obrazovanie – Дата доступа: 18.05.2021.
28. Вялікі слоўнік беларускай мовы : арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка / Ф. А. Піскуноў. – Мінск : Тэхналогія, 2012. – 1208 с.
29. Даль, В. И. Толковый словарь живого великорусского языка. [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://fs-kob.org.ua/KOB/Literatura/Tolkovyy_slovar_Dalya/Tom_IV(P-Izhytsa_1882).pdf. – Дата доступа: 18.04. 2021.
30. Достоевский, Ф. М. Книга первая. История одной семейки. / Ф. М. Достоевский, Братья Карамазовы. [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://lib.eparhia-saratov.ru/books/05d/dostoevski/karamazovi/karamazovi.pdf. – Дата доступа: 18.04.2021.

Задать вопрос
Задать вопрос