УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА 1. ЖЫЦЦЕВЫ ШЛЯХ М. ШАГАЛА 4
ГЛАВА 2. ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА М. ШАГАЛА 8
ЗАКЛЮЧЭННЕ 14
ЛІТАРАТУРА 16
Таким чынам, творчасць нашага славутага земляка Марка Шагала (1887 – 1985) найперш вядомая як творчасць геніяльнага жывапісца. Хаця ён займаўся і графікай, і сцэнаграфіяй. Яшчэ легендарны творца пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і эсэ на ідыш. Марк
На працягу доўгага творчага жыцця М. Шагал звяртаўся да розных відаў выяўленчага і прыкладнога мастацтва, але на першым месцы ў яго заўсёды быў жывапіс. У ім знайшлі сваё ўвасабленне нацыянальныя звычаі, роднасныя сувязі, віцебскія краявіды.
Ва ўсёй каларытнасці жывуць на палотнах М. Шагала рамеснікі і гандляры, мяснікі і рабіны, местачковыя скрыпачы і блазны, а таксама сяляне, жывёлы, цэрквы і дамы Віцебска, і, перш-на-перш, бацькоўскі дом ("Віцебск", "Стары Віцебск", "Сіні дом у Віцебску", "Анёл над Віцебскам", "Я і мая вёска"). Шмат работ мастака прысвечана тэмам прыроды і кахання ("Над горадам", "Бэла і Іда", "Бэла ў белым каўнерыку", "Шпацыр", "Блакітныя закаханыя", "Ружовыя закаханыя", "Зялёныя закаханыя").
Не абыдзена ў творчасці мастака і біблейская тэма ("Белае распяцце", "Падзенне анёла", 17 палотнаў пад агульнай назвай "Біблейскае пасланне"). Творы М. Шагала вылучаюцца жывапісным тэмпераментам, эмацыянальнасцю, пластычнай выразнасцю, сакавітым колерам і мяккім лірызмам. Свае сюжэты мастак трактуе ў гратэскна-сімвалічным і іранічна-фантастычным духу.
З жывапісам цесна звязана і графіка мастака. Асноўныя тэмы яго графічных работ - адвечныя моманты чалавечага і прыроднага існавання ("Адам і Ева", "Мацярынства", "Каін і Авель"), родны горад (серыя літаграфій "Успаміны аб Віцебску"), тэатр і цырк.
Вялікую частку графічных работ мастака складаюць ілюстрацыі да "Мёртвых душ" М. Гогаля, "Баек" Ж. Лафантэна, казак "Тысяча і адна ноч" і іншых выданняў. Вядомыя і працы Марка Шагала ў кніжнай графіцы.
У сусветным мастацтве М. Шагал вядомы і як скульптар, керамік, майстар мазаік і габеленаў, але перш за ўсё як майстар вітража.
Свае вітражныя работы ён ствараў не толькі для французскіх сабораў, але і для храмаў Рэймса, Цюрыха, Майнца, будынкаў ААН у Нью-Йорку, сінагогі Медыцынскага цэнтра ў Іерусаліме, гатычнага сабора ў Мецы.
Звычайна пра мастака гавораць, што размаўляе ён на палатне, але М. Шагал быў мастаком і ў слове. Пакінутыя ім дзённікі, лісты і вершы складаюць дастаткова вялікую літаратурную спадчыну, якая таксама дае ключ да разумення творчай манеры і творчай індывідуальнасці мастака.
«У мастацтве, як у жыцці, усё магчыма, калі ў аснове ляжыць любоў», – гаварыў Марк Шагал. Ён быў мастаком-гуманістам, які не толькі любіў жыццё ва ўсіх яго праявах, але і трансфармаваў гэтую любоў у свае творы, яркімі фарбамі ўслаўляючы любоў як чароўны дар.
8 лютага 2012 года на лонданскім аўкцыёне Christie’s за 650 000 долараў Белгазпрамбанкам у рамках карпаратыўнай праграмы «Мастакі Парыжскай школы — выхадцы Беларусі» была выкуплена карціна «Закаханыя» (1981).
Карціна стала адзінай жывапіснай працай на Радзіме мастака, да гэтага творчасць Марка Шагала ў Беларусі была прадстаўлена толькі некалькімі літаграфіямі ў Віцебску.
1. Апчинская, Н. Марк Шагал. Портрет художника / Н. Апчинская. — М.: Наука, 1995. – 547 с.
2. Апчинская, Н.В. Театр Марка Шагала: конец 1910-х — 1960-е гг / Н.В. Апчинская. — Витебск: ВГТУ, 2014. — 22 с
3. Круглов, В.Ф. Марк Шагал / В.Ф. Круглов, Е.Н. Петрова. — СПб.: Государственный Русский музей, Palace Editions, 2015. — 168 с.
4. Мак-Нил, Д. По следам ангела: воспоминания сына Марка Шагала / Д. Мак-Нил. — М.: Текст, 2015. – 215 с.
5. Мальцев, В. Марк Шагал — художник театра: Витебск—Москва: 1918—1922 / В. Мальцев. // Шагаловский сборник. — Вып. 2. Материалы VI—IX Шагаловских чтений в Витебске (1996—1999). — Витебск, 2004. — С. 37-45.
6. Мухин, А. С. Витражи Марка Шагала в Реймсском соборе / А.С. Мухин. // Изобразительное искусство, архитектура и искусствоведение русского зарубежья. — СПб., 2008. — С. 144—148.
7. Хаггард, В. Моя жизнь с Шагалом. Семь лет изобилия / В. Хаггард. — М.: Текст, 2007. – 287 с.
8. Хмельницкая, Л. В. Марк Шагал и Витебск / Л.В. Хмельницкая. Минск, 2013. – 32 с.
9. Хмельницкая, Л. Музей Марка Шагала в Витебске. / Л. Хмельницкая. – Мн.: Амалфея, 2014. – 87 с.
10. Шагал, М. Белла. Горящие огни / М. Шагал. — М.: Текст, 2001. – 187 с.
11. Шагал, М. Моя жизнь / М. Шагал. СПб., 2013. – 219 с.
12. Шатских, А. C. Марк Шагал. Творящая ностальгия / А.С. Шатских. // Наше наследие. - 1995. - №2. – С. 12-16.
13. Шишанов, В. А. «Двойной портрет с бокалом вина» — в поисках источников сюжета картины Марка Шагала / В.А. Шишанов. // Марк Шагал и Петербург. К 125-летию со дня рождения художника / Науч. ред. и сост. : О. Л. Лейкинд, Д. Я. Северюхин. — СПб.: Издательство «Европейский Дом», 2013. — С. 167—176.
14. Шишанов, В. А. «Если уж быть министром…» / В.А. Шишанов. // Бюллетень Музея Марка Шагала. – 2013. - № 2(10). — С. 9-11.
15. Шишанов, В. А. «Наконец появился царь…» / В.А. Шишанов. // Шагаловский международный ежегодник, 2008: сб. статей; под ред. А. М. Подлипского. — Витебск: Витеб. обл. тип., 2010. — С. 69-73.
16. Шишанов, В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941 / В.А. Шишанов. — Мн.: Медисонт, 2007. — 144 с.
17. Шишанов, В. А. Несколько строк из жизни Марка Шагала / В.А. Шишанов. // Мишпоха. 2010. - № 26. — С. 46-50.