ЎВЯДЗЕННЕ 3
1 АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI 4
2 ЯН ЧАЧОТ – АДЗIH ФАЛЬКЛАРЫСТАЎ 19 СТАГОДДЗЯ 6
ЗАКЛЮЧЭННЕ 9
CПIС ЦЫТАВАНЫХ КРЫНIЦ 10
Зараджэнне беларускай фалькларыстыкі звязана з нацыянальна-вызваленчым рухам, з распаўсюджаннем ідэй асветніцтва, рамантызму. Увогуле першую палову XIX ст. можна назваць эпохай рамантычнага нарадазнаўства. Калі звярнуцца да характарыстыкі сацыяльна-палітычнай і нацыянальнай сітуацыі ў Еўропе ў канцы XVIII–XIX стст., то можна адзначыць, што менавіта ў гэты час пачынаецца перыяд славянскага адраджэння. У гэты час фарміраваліся славянскія нацыі, на палітычную арэну выступалі дэмакратычныя сілы, народжаныя ў абставінах барацьбы супраць феадальнага і нацыянальнага прыгнёту, узрастала нацыянальная самасвядомасць славянскіх народаў і звязаная з ёю цікавасць да свайго мінулага.
Адначасова з пад’ёмам нацыянальных культур, ростам нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму да новага жыцця адраджаецца і ідэя славянскай еднасці, на аснове якой і развіваецца славяназнаўчая навука. Вывучэннем фальклору Беларусі, збіраннем і даследаваннем беларускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў у першай палове ХІХ ст. займаліся людзі, якія адносілі сябе або да рускай, або да польскай навукі. Але і тыя, і другія былі дзеячамі мясцовага паходжання, якія прайшлі польскую ці рускую школу выхавання.
Да ліку такіх дзеячоў гэтага часу можна аднесці такіх беларускапольскіх фалькларыстў, як Зарыян Даленга-Хадакоўскі, Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, Ян Баршчэўскі і інш. Іх працы былі надзвычай сур’ёзнымі, але па сутнасці іх справу можна назваць аматарскай, ішла яна ад чыста асабістага захаплення краязнаўствам, жыццём і побытам беларускага селяніна.
1. Баршчэўскі, А. Ян Чачот як чалавек ідаследчык : [у ? кн.] / А. Баршчэўскі // Беларусіка. – Мн. : ННАЦ, 1998.– Кн. 10. Ян Чачот, ІгнатДамейка – сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча. – С. 30–138.
2. Беларускі фальклор: хрэстаматыя / склад.: К.П. Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск, 1996
3. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў : у 2 т. / навук. рэд. У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. – Мн. : Бел. навука, 2007. – Т. 2. : Новая літаратура : другая палова ХVІІІ–ХІХ стагоддзе.– 582 с.
4. Даленга-Хадакоўскі, З. Выбранае / З. ДаленгаХадакоўскі.– Мн. : Кнігазбор, 2007.– 448 с.
5. Кохан, Т. Фальклорная аснова вобразаў птушак у паэзіі Яна Чачота / Т. Кохан // Фальклор і сучасная культура : [у ? ч.] / рэдкал.: І. С. Роўда [і інш.] – Мн. : Выд. цэнтрБДУ, 2011.– Ч. 1. – С. 153–154.
6. Штэйнер, І. Ф. Польскамоўная літаратура Беларусі / І. Ф. Штэйнер. – Гомель : ГДУ, 2004. – 183 с.
7. Чачот, Я. Выбраныя творы / Я. Чачот ; уклад. К. Цвірка – Мн. : Беларус. кнігазбор, 1996. – 374 с.
8. Яскевич, А. С. Становление белорусской художественной традиции / А. С. Яскевич. – Минск : Наука и техника, 1987. – 232 с.