Уводзіны 3
Частка 1. Праяўленне візуалізацыі ў журналістыцы 4
Частка 2. Роля візуалізацыі ў маладзёжных СМІ 9
Частка 3. Прыклады візуалізацыі ў беларускіх маладзёжных СМІ 12
Заключэнне 15
Спіс літаратуры 17
Дадатак 19
Прымяненне візуальных тэхналогій – гэта, безумоўна, крок наперад. Візуалізацыя значна не толькі прафесійна, але і сацыяльна. Выкарыстанне такога кантэнта эканоміць час спажыўцоў, сістэматызуе інфармацыю і датуп-на яе даносіць, зручна і лёгка успрымаецца.
Пераход на анлайн-медыя – гэта, зразумела, цяжка. Таму што спе-цыфіка друка вельмі адрозніваецца ад інтэрнэт-платформаў. Многім «акулам пяра» прыходзілася ламаць сябе дзеля таго, каб стаць «акулай клавіятуры». Здаецца, гэта ў іх атрымалася: шмат друкаваных СМІ ўжо прадстаўлены ў інтэрнэце і паслядоўна ідуць у накірунку візуалізацыі.
Інтэрнэт-выданні ад пачатку эксперыментуюць і рызыкуюць. Адсюль і вынікі: дзесць разавыя, але рэгулярныя прыклады выкарыстання візуальнага кантэнта.
Так, хтосьці знаходзіцца на пачатковых этапах, другія – паспяхова ўкараняюць свае веды. Сучасная беларуская прэса знаходзіцца на шляху да візуальнага перыяда ў развіцці СМІ, але мы па праву можам ганарыцца ця-перашнімі дасягненнямі.
Спецыфіка візуальнай журналістыкі мае на ўвазе цеснае ўзаемадзеянне журналіста, рэдактара і дызайнера. У ідэале ёю можа займацца адзін ча-лавек, які сумяшчае здольнасці журналіста і мастака, але на айчынным медыярынку такіх спецыялістаў пакуль адзінкі. Перыядычныя выданні, ра-дыё, тэлебачанне і Інтэрнэт-СМІ ўвесь час спаборнічаюць за«месца пад сон-цам», ніхто не хоча губляць сваю аўдыторыю, якая стварае ім рэпутацыю, рэйтынг на інфармацыйнай прасторы. Візуальны кантэнт можа быць не толькі часткай публікацыі і паказваць наглядна тое, пра што гаворыцца ў тэксце, а таксама служыць самастойным інфармацыйнай нагодай, якую мож-на не суправаджаць паўнавартасным тэкстам, а абысціся каментарыям пад малюнак. Такі выгляд пададзенай інфармацыі лічыцца важнай функцыяй да-кументавання: рэпартажныя здымкі перш за ўсё цэняць за тое, што яны з'яўляюцца бясспрэчнымі доказамі таго, што адбывалася на самой справе з тымі, хто існуе на дадзены момант.
Інструменты візуальнай журналістыкі становяцца ўсё больш перада-вымі, магчымасці растуць. Нейкі час гэта былі 3D-праграмы і геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы, зараз мы бачым мноства новых інструментаў, у прыватнасці, якія дазваляюць апрацоўваць і прадстаўляць вялікія аб'ёмы дадзеных унікальнымі спосабамі. З'явіліся шматлікія стандарты і тэхналогіі, таму некаторы час сыдзе на тое, каб вызначыць і прыняць лепшыя і най-больш універсальныя. Зараз свет перажывае сапраўдны бум візуальнай ін-фармацыі. Усё вымяраецца і вылічаецца, неапрацаваны матэрыял становіцца даступным ўсё большай колькасці людзей. Гэта натуральна, што мы спрабу-ем надаць яму сэнс, арганізуючы яго, рэдагуючы, прадстаўляючы наглядна. Добрая інфаграфіка дазваляе хутчэй зразумець ідэі і трэнды, схаваныя за дадзенымі. Яна як бы ўключае святло, каб зрабіць складанае відавочным.
Візуалізацыя з'яўляецца сродкам міжкультурнай камунікацыі, значэнне і функцыі якой трансфармуюцца. Стратэгія журналісцкай дзейнасці накіра-вана на задавальненне патрэбаў чытачоў – атрымліваць інфармацыю ў зручнай і зразумелай форме. Задача журналіста – трансфармаваць інфарма-цыю так, каб яна была не толькі зразумелай, але і зацікавіла чытача. Сучас-ная журналістыка ў спосабах прадстаўлення дадзеных аб'ядноўвае напрацо-ўкі сацыяльнай камунікацыі, мастацтва, псіхалогіі, статыстыкі, найноўшых медыя і тэхналогій. Сродкамі інтэрпрэтацыі інфармацыі становяцца візуаль-ныя формы рознай сэнсавай нагрузкі, якія відавочна або вобразна пера-даюць змест публікацыі: графічныя знакі, інфаграфіка, фатаграфія, ты-паграфікі, малюнкі. Сімвалы, як форма візуалізацыі, становяцца ідэнтыфіка-тарамі часопіса, яго структурных частак. Малюнкі канкрэтызуюць, ак-цэнтуюць аўтарскае бачанне праблемы. Інфаграфіка комплексна і наглядна дэманструе складаныя для разумення дадзеныя, у асноўным лічбавыя. Фо-таздымкі даюць магчымасць стаць саўдзельнікам падзеі, зрабіць уласныя высновы з убачанага. Шрыфт сваім малюнкам, прасторавымі характарысты-камі рыхтуе чытача да ўспрымання тэксту. Увесь комплекс візуальных фор-маў складае адзінае кампазіцыйнае цэлае.
Малюнак мае мноства плюсаў, але некаторыя даследчыкі вылучаюць праблемы развіцця візуальнага кантэнту ў журналістыцы. Напрыклад, Яна Уладзіміраўна Лайкова склала пералік праблемнага развіцця інфаграфікі: «Пры сучасным тэмпе росту і хуткасці перадачы інфармацыі інфаграфіка з'яўляецца адным з найбольш запатрабаваных спосабаў візуалізацыі. Яна стала элементам мультымедыйнага мовы СМІ, дзякуючы магчымасці сістэматызацыі, ўвядзення алгарытму і схемы прачытання вялікай колькасці дадзеных, якія хутка і эфектыўна ўспрымаюцца чытачом ці гледачом».
Ёсць сацыяльны аспект – паняцце сумесных намаганняў, калі людзі разам расследуюць або параўноўваюць свае трактоўкі гісторый. Або пры-ватныя асобы публікуюць свае думкі ў блогах. Кожны становіцца жур-налістам.
Яшчэ адна тэндэнцыя – прыярытэт мабільнасці. Усё больш і больш людзей атрымліваюць навіны ў першую чаргу на мабільныя прылады. Вы-творцам навін прыходзіцца задумацца над тым, як спрацуе ў такіх умовах інтэрактыўны кантэнт. СМІ выкарыстоўваюць дызайн, які дазваляе сайту прыстасоўвацца да той прылады, з якой вы працуеце. Мабільныя прылады таксама спрыяюць выкарыстанню вялікага аб'ёму колькасных дадзеных у паўсядзённым жыцці, напрыклад, прыстасаванні, якія адсочваюць вашыя спартыўныя дасягненні. Калі б і журналісты маглі так збіраць інфармацыю, можна было б стварыць прыстасавнне для яе аналізу ў навінавым кантэксце. Не сакрэт, што журналістыка перажывае зрух: мы больш не валодаем СМІ, імі валодае карыстальнік.
Якасныя змены сучаснай медыясферы Рэспублікі Беларусь прывялі да з'яўлення новых фарматаў трансляцыі кантэнту. У той жа час далёка не ва ўсіх рэдакцыях друкаваных СМІ ёсць паспяховая стратэгія функцыянавання ў інтэрнэце. Патэнцыял новых камунікацыйных платформаў выкарыстоўва-ецца не заўсёды эфектыўна. Прычынамі гэтай сітуацыі з'яўляецца як нежад-анне кіраўнікоў шэрагу рэдакцый мяняць напрацаваныя дзесяцігоддзямі творчыя метады і прыёмы, так і адсутнасць кадраў, падрыхтаваных для пра-цы ў інтэрнэт-СМІ. Тым не менш, з часам журналісты прыйдуць да неабход-насці адаптацыі сваіх рэсурсаў да новых рэалій. І чым раней гэта здарыцца, тым вышэй будуць іх шанцы атрымаць лаяльнасць чытачоў і павялічыць аўдыторыю.
1. Андерсон, К. Визуальная журналистика – не только для «больших людей» [Электронный ресурс]. URL: http://www.kbridge.org/ru/visual-journalism-is-not-just-for-the-big-boys/ (дата зваротка: 13.04.2017).
2. Битков, Л.А. Социальные сети: между массовой коммуникацией и межличностным общением / Л.А. Битков // Вестник Челябинского государственного университета. – 2012. – № 28 (282). – С. 36–38.
3. Визуальная журналистика [Электронный ресурс]. URL: http://oblako-media.ru/novosti/vizualnaya-zhurnalistika/ (дата обращения: 13.04.2017).
4. Волков В. Александр Градюшко: В интернете пользователь сам управ-ляет информационными потоками [Электронный ресурс]. URL: https://digital.report/internete-polzovatel/
5. Градюшко, А.А. Визуализация как новый творческий метод веб-журналистики Беларуси // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. – 2015. – № 1(88). – С. 84-88.
6. Градюшко, А.А. Современная веб-журналистика Беларуси / А.А. Градюшко. – Минск : БГУ, 2013. – 179 с.
7. Градюшко, А.А. Современные средства визуализации контента в белорусских интернет-СМИ // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - Мінск : БДУ. - 2015. - № 1. - С. 49-52
8. Градюшко, А.А. Творческие методы и приемы современной веб-журналистики Беларуси // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - Мінск : БДУ. - 2014. - № 1. - С. 69-73.
9. Нефедьева, К.В. Инфографика – визуализация данных в аналитической деятельности // Труды Санкт-Петербургского государственного университета культуры и искусств. 2013. Т. 127. С. 89–93.
10. Никулова, Г.А. Средства визуальной коммуникации – инфографика и метадизайн // Образовательные технологии и общество. 2010. Т. 13, № 2. С. 369–387.
11. Симакова, С.И. Влияние новых технологий на визуальный контент журналистских материалов // Вестник Челяб. гос. ун-та. Сер. Филология. Искусствоведение. 2015. № 5 (360). С. 163–169.
12. Симакова, С.И. Инфографика: визуализация цифрового контента // Вестник Волж. ун-та им. В. Н. Татищева. 2012. № 3. С. 219–226.
13. Симакова, С.И. Инфографика как средство визуализации экономической информации в СМИ // Вестник Челяб. гос. ун-та. Сер. Филология. 2014. С. 77–83.
14. Симакова, С.И. Развитие визуальной журналистики // Журналистика цифровой эпохи: как меняется профессия : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Екатеринбург, 14–15 апреля 2016 года. — Екатеринбург, 2016. — С. 125-129.
15. Стральцоў, Б.В. Асноўныя творчыя метады у журналістыцы / Б.В. Стральцоў. – Мн. : БДУ, 2000. – 71 с.
16. Швед, О.В. Инфографика как средство визуальной коммуникации [Электронный ресурс]. URL: http://scaspee.com/6/post/2013/10/infographics-as-means-of-visual-communication-shved-o-v.html (дата зваротка: 12.04.2017).
17. Google: исследование привычек и поведения российской молодежи он-лайн [Электронный ресурс]. URL:https://adindex.ru/news/resear-ches/2017/03/10/158475.phtml (дата зваротка 13.04.2017)