Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Складаныя сінтаксічныя канструкцыі у творчасці Францішка Багушэвіча

Складаныя сінтаксічныя канструкцыі у творчасці Францішка Багушэвіча

Курсовые, Социально-гуманитарные, Современный белорусский литературный язык, БарГУ
48 страниц
25 источников
2021 год
29.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ  3
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ СКЛАДАНЫХ СІНТАКСІЧНЫХ КАНСТРУКЦЫЙ У СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЕ 5
1.1 Асноўныя віды сінтаксічных канструкцый у сучаснай беларускай літаратурнай мове 5
1.2 Разнастайнасць будовы складаных сінтаксічных канструкцый 10
ГЛАВА 2 МОЎНАЯ РЭАЛІЗАЦЫЯ СКЛАДАНЫХ СІНТАКСІЧНЫХ КАНСТРУКЦЫІ У ЛІРЫЦЫ ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА 15
2.1 Складаныя сінтаксічныя канструкцыі з бязлучнікавай і парадкавальнай сувяззю 15
2.2 Складаныя сінтаксічныя канструкцыі са злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю 19
ЗАКЛЮЧЭННЕ 25
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 26
ДАДАТАК 30

Прааналізаваўшы асноўныя віды сінтаксічных канструкцый у сучаснай беларускай літаратурнай мове, мы можам зрабіць высновы аб тым, што. сінтаксічная канструкцыя – гэта сінтаксічнае цэлае, у якім моўныя адзінкі (словы, словазлучэнні, сказы) аб’ядноўваюцца паводле сваіх граматычных уласцівасцей: канструкцыя словазлучэння, канструкцыя простага сказа, канструкцыя складанага сказа і інш. Разгледзелі прэдыкатыўныя часткі складанага сказа.
Прадставілі разнастайнасць будовы складаных сінтаксічных канструкцый і вызначылі, што адрозніваюць наступныя разнавіднасці камбінавання сувязяў: спалучэнне злучальнай і бяззлучнікавай, спалучэнне злучальнай і падпарадкавальнай, спалучэнне бяззлучнікавай і падпарадкавальнай, спалучэнне злучальнай, падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззі.
Вызначылі, што Францішак Багушэвіч выкарыстоўваў складаную сінтаксічную канструкцыю з бязлучнікавай і парадкавальнай сувяззю для таго, каб спалучыць і аднародныя члены сказа, і раўнапраўныя па сэнсе часткі складаназлучанага сказа, якія паказваюць, што дзеянні (падзеі, з’явы) адбываюцца адначасова або паслядоўна – адно за другім. А таксама звязаць аднародныя члены і раўнапраўныя па сэнсе часткі складаназлучанага сказа з супраціўным значэннем.
Вызначылі ролю, асаблівасці выкарыстання складаных сінтаксічных канструкцый са злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю. Францішак Багушэвіч выкарыстаў складаную сінтаксічную канструкцыю для таго, каб звязаць такія часткі складаназалежнага сказа, якія з прычыны паказваюць на час, прычыну, мэту і ўмову таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы; звязаць такія часткі складаназалежнага сказа, якія шляхам параўнання характарызуюць тое, пра што паведамляецца ў галоўнай частцы; звязаць такія часткі складаназалежнага сказа, дзе тлумачыцца, раскрываецца сэнс якога-небудзь члена галоўнай часткі.
Такім чынам у структуру складанага сказа з рознымі відамі сувязі ўваходзяць як мінімум тры прэдыкатыўныя часткі, аб’яднаныя пры дапамозе злучнікавай і бяззлучнікавай сувязі. У такіх сказах дзве прэдыкатыўныя часткі, найбольш цесна звязаныя паміж сабой па сэнсу і граматычна, утвараюць складаную састаўную частку, якая ўзаемадзейнічае з простай часткай.
У выніку можна вызначыць, што пісьменнік ўвабраў ў сябе стыхіі ўсяго нацыянальнага, пачынаючы ад лексічных адзінак і канчаючы структурай фразы. Значная рыса Багушэвіча — пранікненне ў глыбіню слова, раскрыццё яго гістарычных і сэнсавых адценняў. Францішак Багушэвіч выкарыстоўвае складаныя сінтаксічныя канструкцый для таго, каб удакладніць свае думкі, якія ён перадае у сваіх творах; стварыць паслядоўнасць ці адначасовасць дзеяння, выразіць супраціўнае значэнне для большай афарбоўкі твора. Каб зрабіць свой твор больш яскравым і паглыбленным, ён стаў выкарыстоўваць розныя віды складаных сінтаксічных канструкцый і гэта было характаралагічнай дэталлю пры абмалёўцы пэўных з'яў рэчаіснасці, прадметаў, а таксама пры стварэнні вобразаў.

1. Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя :вучэб. дапам. / Л. І. Бурак. — Мінск: Універсітэцкае, 1987. С. 290-291.
2. Адамовіч, Я. М. Беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя // Пад. рэд. Я. М. Адамовіча.—Мінск., 1986 — С. 85-103.
3. Лясовіч, С. М. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 07-01 «Англійская мова. Беларуская мова і літаратура» / Склад. і агул. рэд. С. М. Лясовіч. – Наваполацк: УА «ПДУ», 2008. – 254 с.
4. Адамовіч, Я. М. Беларуская мова. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс: Падручнік / Я. М. Адамовіч, Н.І. Бурака, Л.М, Грыгор’ева і інш.; Пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. – 3-е выд., стэр. – Мінск.: Выш. шк., 2001. – 222 с.
5. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы : падруч. Для студэнтаў філал. Спецыяльнасцей устаноў вышейшай адукацыі / М. С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. — Мінск. : Ааверсэв, 2006. — 286 с.
6. Грыгор’ева, Л. М. Беларуская мова: У 2ч. Ч.2. Сінтаксіс // Пад. агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. 3-е выд. — Мінск., 2001 — С.68-82.
7. Сямешка Л. І. Курс беларускай мовы: Падручнiк / Л. I. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. - Мінск : Унiверсiтэцкае, 1996. - 654 с.
8. Рамза Т.Р. Сінтаксіс [Электронны рэсурс]: Тэарэтычны курс: Вучэбны дапаможнік. — Электрон. тэкст. дан. (850 кб). — Мн.: “Электронная кніга БДУ”, 2003.
9. Маршэўская, В. В. Сучаская беларуская мова. Сінтаксіс: вучэб. дапам. / В.В. Маршэўская. – Гродна : ГрДУ,2015. – 279 с.
10. Леановіч, Р. С. Беларуская мова: сінтаксіс словазлучэння і простага сказа: Вучэб. дапам. / Р. С.Леановіч. – Гродна: ГрДУ, 2002. – 118 с.
11. Францішак Багушэвіч. Творы: паэзія, апавяданьні, пераклады, публіцыстыка, лісты, дадатак. / Укладаньне, прадмова Яэп Янушкевіч; каментары Уладзімер Содаль, Язэп Янушкевіч; мастачка Галіна Хінка-Янушкевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. — С. 146, 230, 265, 285. — 309 с.
12. Содаль У. Багушэвіч Францішак Бэнэдыкт Казіміравіч // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мінск, 1993. С. 276.
13. Кісялёў Г. Багушэвіч Францішак // Беларускія пісьменьнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 Т. Т. 1. — Мінск., 1992. С. 184.
14. Францішак Багушэвіч. Выбраныя творы / Уступны артыкул Я. Шарахоўскага. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. — 134 с.
15. Францішак Багушэвіч. Выбраныя творы / Прадмова М. Клімковіча. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1946. — 84 с.
16. Францішак Багушэвіч. Выбраныя творы / Уступны артыкул М. Ларчанкі. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1940. — 104 с.
17. Францішак Багушэвіч. Вершы / Прадмова В. Чарняўскай. — Менск: Мастацкая літаратура, 1976. — 143 с.
18. Dudka białaruskaja Macieja Buraczka» = Dudka białaruskaja Macieja Buraczka. Kraków. Drukawau swaim kosztam Wł. L. Anczyc i Ska. 1891, 73 s. / Л. Я. Прагін і Г. С. Шупенька. — Факсімільнае выданьне. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 76 с.
19. «Смык беларускі Сымона Рэўкі з-пад Барысава» (Ф. Багушэвіча). — Вільня: Друкарня «Друк», б/г. — 35 с.
20. «Дудка беларуская Мацея Бурачка» (Ф. Багушэвіча). — Вільня: Выд. У. Знамяроўскага, 1921. — 61 с.
21. Францішак Багушэвіч. Творы. Паэзія. Апавяданні. Публіцыстыка. Для сярэд. і ст. шк. узросту / Уклад і прадмова Язэпа Янушкевіча; каментары: Уладзімер Содаль, Яэп Янушкевіч. Маст. Л. А. Стрыжак. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. — 205 с.
22. Францішак Багушэвіч. Творы. Паэзія. Апавяданні. Публіцыстыка. Для сярэд. і ст. шк. узросту / Уклад і прадмова Язэпа Янушкевіча; каментары: Уладзімер Содаль, Язэп Янушкевіч. — 2-е выд.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. — 206 с.
23. Францішак Багушэвіч. Творы: вершы / Прадмова: «Чароўная дудка».. — Менск: Мастацкая літаратура, 2009. — 150 с.
24. Вершы Францішка Багушэвіча [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: https://bel.sputnik.by/20190321/Dze-chort-ne-mozha-tam-babu-pashle-vershy-Frantsshka-Bagushevcha-1040555960.html. — Дата доступу: 11.12.2021.
25. Францішак Багушэвіч. Родныя вобразы [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://rv-blr.com/verse/show/all/28. — Дата доступу: 20.11.2021.

Задать вопрос
Задать вопрос