Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Культуралагічны падыход пры вывучэнні творчасці Георгія Марчука ў 11 класе

Культуралагічны падыход пры вывучэнні творчасці Георгія Марчука ў 11 класе

Курсовые, Социально-гуманитарные, Методыка выкладання беларускай літаратуры, БарГУ
47 страниц
14 источников
2021 год
29.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 КУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ ПАДЫХОД ДА ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРЫ Ў СТАРШЫХ КЛАСАХ 7
1.1 Сутнасць культуралагічнага падыходу да вывучэння літаратуры 7
1.2 Вывучэнне творчасці Георгія Марчука ў школе ў святле заяўленай праблемы 11
ГЛАВА 2 МЕТОДЫКА РЭАЛІЗАЦЫІ КУЛЬТУРАЛАГІЧНАГА ПАДЫХОДУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ТВОРЧАСЦІ ГЕОРГІЯ МАРЧУКА 17
2.1 Асаблівасці ўспрымання і асэнсавання культуралагічных сувязей у творчасці пісьменніка сучаснымі старшакласнікамі (канстатуючы эксперымент) 17
2.2 Культуралагічны аспект у вывучэнні творчасці Георгія Марчука ў XI класе (навучальны эксперымент) 21
2.3 Вынікі навучальнага эксперыменту 26
ЗАКЛЮЧЭННЕ 29
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 33
ДАДАТКІ 35

Для цэласнага ўспрымання навучэнцамі літаратурнага твора важна выкарыстоўваць культуралагічны падыход, які дазваляе разнастаіць працу на ўроку і зрабіць успрыманне і разуменне старшакласнікамі зместу мастацкага тэксту больш даступным.
У працэсе культуралагічнага падыходу да вывучэння літаратурнага тэксту ўсталёўваецца сувязь паміж гістарычнымі эпохамі, тыпам культуры, спосабамі мыслення і асаблівасцямі ўспрымання свету людзьмі. Тлумачэнне тэксту ўяўляе сабой пранікненне ў яго мастацкі космас, які ўтвараюць розныя структуры — ад паняццяў і вобразаў да матываў, сюжэтаў, пластоў культуры. Так, у масавай практыцы ідэі культуралагічнага падыходу ў выкладанні літаратуры становяцца ўсё больш актуальнымі і перспектыўнымі. Настаўнік пачынае ўсведамляць, што беларускую літаратуру неабходна вывучаць не толькі ў кантэксце сусветнай літаратуры, але і культуры ў цэлым. З гэтай мэтай трэба ўдасканальваць праграмы і падручнікі, а галоўнае — саму метадычную сістэму вывучэння славеснасці. У некаторых выпадках выпадках выкладчыкі літаратуры не цалкам ясна ўсведамляюць, што маецца на ўвазе пад культуралагічным падыходам у выкладанні іх прадмета, адчуваюць цяжкасці ў ходзе інтэрпрэтацыі тэксту як тэксту культуры. Культуралагічны падыход да вывучэння літаратуры непарыўна звязаны з ідэямі інтэграцыі, якія ляжаць у аснове сістэмна-цэласнага падыходу ў сучаснай навуцы.
Праблема выкарыстання культуралагічнага падыходу ў навучанні літаратуры з’яўляецца актуальнай у тэарэтычным і практычным плане як адлюстраванне патрабаванняў сучаснага сацыякультурнага развіцця вучняў. Неабходна разумець тое, што эфектыўнасць працэсу фарміравання культурнай асобы можа быць дасягнута ў выніку непасрэднага вывучэння твораў літаратуры. У сувязі з гэтым, у працэсе навучання старшакласнікаў эфектыўным з’яўляецца выкарыстанне культуралагічнага падыходу.
Зыходзячы з праведзенай работы, варта адзначыць, што культуралагічны падыход мае важнае значэнне пры навучанні школьнікаў. Ён прадугледжвае выхаванне культурнай і адукаванай асобы, якая валодае асноўнымі элементамі мастацка-эстэтычнай культуры, культуры працы, адпачынку, паводзін, сямейных адносін і да т.п. Культуралагічны падыход развівае асобу, яе кругагляд, выяўляючы творчыя магчымасці навучэнца.
Укараненне культуралагічнага падыходу актуальна на ўроках беларускай літаратуры. На занятках літаратуры з выкарыстаннем культуралагічнага падыходу прасочваецца сувязь з жывапісам, музыкай, мастацтвам, рускай літаратурай і інш., дзякуючы чаму можна сканцэнтраваць увагу вучняў на неаднабаковасці і разнастайнасці літаратуры як вучэбнага прадмета. Культуралагічны падыход далучае старшакласнікаў да побыту і народнай творчасці, гісторыі нашай краіны.
Перад правядзеннем навучальнага эксперыменту была разглежана і прааналізавана метадычная аснова па правядзенні ўрокаў літаратуры ў школе з выкарыстаннем культуралагічнага падыходу, а таксама прачытана літаратура пра сам культуралагічны падыход. Пры распрацоўцы плана-канспекта ўрока ўлічваліся псіхалагічныя і індывідуальныя асаблівасцяў навучэнцаў з мэтай вызначэння ходу працы і правядзення эксперыменту.
У працэсе работы быў вырашаны шэраг задач:
1. Разгледжана ключавое паняцце «культуралагічны падыход» і яго сувязь з вывучэннем літаратуры; пацверджана, што літаратура мае міжпрадметныя сувязі з іншымі дысцыплінамі, з якімі яе пажадана разглядаць у межах гэтай узаемасувязі.
2. Прасочаны адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял твораў Г. Марчука ў школьным навучанні.
3. Прааналізаваны асаблівасці ўспрымання і асэнсавання культуралагічных сувязей у творчасці пісьменніка сучаснымі старшакласнікамі; сфармулявана неабходнасць уключэння культуралагічнага кампанента ў сістэму навучання літаратуры.
4. Зроблена спроба распрацоўкі эфектыўных метадаў і прыёмаў вывучэння твораў Г. Марчука з пазіцый культуралагічнага падыходу.
5. Прааналізаваны вынікі педагагічнага эксперыменту.
Падчас вытворчай (пераддыпломнай) практыкі атрымалася выкарыстаць культуралагічны падыход на ўроках беларускай літаратуры ў XI класе. Варта адзначыць, што навучэнцам спадабаўся дадзены падыход у навучанні, але для яго ажыццяўлення ў поўнай меры неабходна вялікая колькасць часу.
Вылучаецца шэраг станоўчых момантаў пры выкарыстанні на ўроку культуралагічнага падыходу:
— пошукавая пастаноўка навучальных задач, якая патрабуе не простага ўспрымання вучэбнага матэрыялу, а актыўнай разумовай дзейнасці навучэнцаў;
— «накіроўваючая» роля настаўніка на ўроку;
— сістэматычны кантроль за развіццём навыкаў;
— самастойная праца шляхам выканання тэставых заданняў;
— пашырэнне кругагляду вучняў, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці асобы.
Была праведзена апрабацыя дадзенай працы падчас пераддыпломнай практыкі.
Праведзеная практычная дзейнасць выявіла наступныя перспектыўныя напрамкі працы:
а) фарміраваць заяўленую сучаснымі адукацыйнымі стандартамі культуралагічную кампетэнцыю школьнікаў;
б) развіваць моўную асобу навучэнца;
в) ажыццяўляць інтэграцыю ў выкладанні школьных дысцыплін, што асабліва важна з пункту гледжання разглядаемай праблемы;
г) рэалізаваць на практыцы культуралагічны падыход да выкладання беларускай літратуры.
У завяршэнні курсавой працы можна заявіць, што пастаўленыя мэты былі выкананы. Атрымалася вывучыць і выкарыстаць культуралагічны падыход у навучанні беларускай літаратуры пры правядзенні ўрока ў XI класе на тэму «Георгій Марчук. Давыд-гарадоцкія каноны». Гэты падыход з’яўляецца дзейсным, так як выхоўвае ў навучэнцаў розныя якасці асобы. Таксама варта адзначыць, што дадзены падыход зацікавіў навучэнцаў, абудзіў у іх цікавасць да новых ведаў.

1. Вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». [Электронны рэсурс] / https://www.adu.by. — Дата доступа: 03.08.2021.
2. Агульначалавечы пафас творчасці Георгія Марчука. [Электронны рэсурс] / http://twidler.ru. — Дата доступа: 14.10.2021.
3. Што такое культуралагічны падыход. [Электронны рэсурс] / https://tostpost.com. — Дата доступа: 03.08.2021.
4. Зелянко В. У. Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове / В. У. Зелянко [Электронны рэсурс] / https://elib.bspu.by. — Дата доступа: 03.08.2021.
5. Кахноўская, А. В. Падыходы да арганізацыі этнакультурнага выхавання дзяцей ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі / А. В. Кахноўская [Электронны рэсурс] / https://elib.bspu.by. — Дата доступа: 03.08.2021.
6. Пучынская, Т. М. Вывучэнне творчасці Івана Навуменкі ў школе: культуралагічны аспект // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры : матэрыялы Міжнар. навук. чытанняў, прысвеч. памяці нар. пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі, Гомель, 2-3 кастр. 2018 г. — С. 142—144.
7. Качкан, Т. І. Сістэма педагагічнай дзейнасці / Т. І. Качкан [Электронны рэсурс] / http://www.podolcy-sc.guo.by. — Дата доступа: 03.08.2021.
8. Канцэпцыя вучэбнага прадмета беларуская літаратура. [Электронны рэсурс] / http://berezino.edu.by. — Дата доступа: 14.10.2021.
9. Пучынская Т. М. Вывучэнне творчасці Міхася Стральцова ў школе: культуралагічны аспект / Т. М. Пучынская // Куляшоўскія чытанні : сб. науч. ст. по материалам Междунар. науч.-практич. конф., 18-19 апр. 2019 / под ред. Т. В. Мосейчук. — Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2020. — С. 235—239.
10. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання [Электронны рэсурс] / https://www.adu.by. — Дата доступа: 14.10.2021.
11. 1 студзеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Васільевіча Марчука (1947), празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) [Электронны рэсурс] / http://kb.brl.by. — Дата доступа: 14.10.2021.
12. Белая, А. І. Вывучэнне творчасці Георгія Марчука ў школе / А. І. Белая // Беларус. мова i лiт. — 2009. — № 2. — С. 26—32.
13. Афарыстычныя выслоўі ў навелах Георгія Марчука «Давыд-гарадоцкія каноны» [Электронны рэсурс] / http://krinica.minsk.edu.by. — Дата доступа: 14.10.2021.
14. Марчук, Г. Кветкі правінцыі: раман, навелы, афарызмы / Г. Марчук. — Мінск : Маст. літ., 2004. — 416 с. — (Беларуская проза XX стагоддзя).

Задать вопрос
Задать вопрос