Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Курсовые Гульнёвыя тэхналогіі як сродак фарміравання літаратурнай кампетэнцыі вучняў VII класа

Гульнёвыя тэхналогіі як сродак фарміравання літаратурнай кампетэнцыі вучняў VII класа

Курсовые, Социально-гуманитарные, Методика преподавания белорусской литературы, БарГУ
63 страницы
23 источника
2021 год
29.99BYN
110.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ГУЛЬНЁВЫХ ТЭХНАЛОГІЙ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРЫ 6
1.1 Навукова-педагагічныя асновы гульнёвых метадаў навучання на ўроках літаратуры 6
1.2 Праблема фарміравання літаратурнай кампетэнцыі вучняў VII класа 11
ГЛАВА 2 РЭАЛІЗАЦЫЯ ВОПЫТНА-ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ РАБОТЫ ПА ВЫКАРЫСТАННЮ ГУЛЬНЁВЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ПРАЦЭСЕ ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРЫ 17
2.1 Гульнёвыя тэхналогіі ў працэсе вывучэння беларускай літаратуры: стан школьнай практыкі 17
2.2 Выкарыстанне гульнёвых метадаў як сродка літаратурнага развіцця вучняў VII класа 22
2.3 Вынікі эксперыментальнай работы 24
ЗАКЛЮЧЭННЕ 28
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 30
ДАДАТКІ 33

Пры правядзенні даследавання намі былі пастаўлены задачы, якія ў ходзе выканання работы вырашаны. Першай задачай было разгледзець навукова-педагагічныя асновы гульнёвых метадаў навучання на ўроках літаратуры. Мы вырашылі гэтую задачу, вывучыўшы педагагічную літаратуру. Гульня — гэта від дзейнасці ва ўмовах сітуацый, накіраваных на аднаўленне і засваенне грамадскага досведу, у якім складваецца і ўдасканальваецца самакіраванне паводзінамі.
Гульнёвая тэхналогія — гэта састаўная частка педагагічнай тэхналогіі, адна з унікальных форм навучання, якая дазваляе зрабіць цікавай і займальнай працу вучняў не толькі на творча-пошукавым узроўні, але і ў перыяд паўсядзённага вывучэння школьных прадметаў.
Вучэбная гульня — гэта адметны від дзейнасці, накіраваны на засваенне пэўных ведаў, уменняў і навыкаў, з’яўляецца сродкам навучання, асноўны педагагічны сэнс і прызначэнне якога — стварыць умовы для самаразвіцця асобы навучэнцаў.
Другой задачай даследавання было дыягнаставаць праблемы фарміравання літаратурнай кампетэнцыі ў вучняў VII класа. Для выканання гэтай задачы мы правялі эксперыментальную працу, у ходзе якой вызначалі, што на ўроках беларускай літаратуры з выкарыстаннем гульнёвых тэхналогій вучні больш матываваныя і зацікаўленыя атрыманнем вышэйшых адзнак.
Трэцяй задачай было вызначыць выкарыстанне гульнёвых тэхналогій у працэсе вывучэння беларускай літаратуры. Мы прыйшлі да высновы, што дакладна большая актыўнасць вучняў дае падставу меркаваць, што гульнёвыя тэхналогіі неабходны на ўроках літаратуры для больш глыбокага засваення матэрыялу, якаснага выканання розных заданняў.
Такім чынам, мы пераканаліся, што ў працэсе гульнёвай дзейнасці вучэбны матэрыял успрымаецца навучэнцамі лепш, чым без выкарыстання гульні. Гэтая тэхналогія дазваляе павысіць эфектыўнасць навучання. Грунтуючыся на вопыце выкарыстання гульні ў навучанні, можна сказаць, што рэалізацыя сістэмна-дзейнаснага падыходу на ўроках беларускай літаратуры забяспечваецца напаўненнем урока спецыфічным зместам, выбарам формаў, метадаў і сродкаў, адэкватных пастаўленым задачам.
Чацвёртая задача — разгледзець гульнёвыя тэхналогіі як сродак літаратурнага развіцця вучняў VII класа — выканана ў ходзе эксперыментальнай работы. Большая актыўнасць вучняў і дакладна большы іх удзел на ўроках даюць падставу для ўпэўненасці ў тым, што гульнёвыя тэхналогіі неабходны на ўроках літаратуры для паўнавартаснага фарміравання літаратурнай кампетэнцыі навучэнцаў.
Пятая задача — падвесці вынікі эксперыментальнай работы. Падчас педагагічнай (пераддыпломнай) практыкі мы прыйшлі да высновы, што правядзенне гульнёвых заданняў на ўроках літаратуры дало станоўчы вынік: зацікаўленасць і паспяховасць вучняў сярэдніх класаў павысілася, пра што сведчыць параўнальны аналіз вынікаў канстатуючага і кантрольнага этапаў эксперыменту.
Такім чынам, вынікі праведзенай эксперыментальнай працы даказалі эфектыўнасць гульнёвых тэхналогій на ўроках беларускай літаратуры ў VII класе.

1. Асмус, В. Ф. Чтение как труд и творчество. Вопросы теории и истории эстетики / В. Ф. Асмус. – СПб. : Ленанд, 2015. – 654 с.
2. Беларускай мова і літаратура. 7 кл.: прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі / Г. М. Валочка, С. А. Язерская, Т. У. Логінава. – Мінск : НІА : Аверсэв, 2011. – 46 с.
3. Выготский, Л. С. Воображение и творчество в детском возрасте / Л. С. Выготский. – СПб. : СОЮЗ, 2007. – 334 с.
4. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В. У. Бухавец [і інш.] ; пад агул. рэд. С. І. Цыбульскай. – Мінск : Сэр-Вит, 2006. – 207 с.
5. Гоўзіч, І. М. Методыка выкладання беларускай літаратуры : дапаможнік / І. М. Гоўдзіч, А. І. Лугоўскі, С. А. Сычова. – Мінск : БДПУ, 2012. – 230 с.
6. Дыбина, О. В. Игровые технологии ознакомления дошкольников с предметным миром : практико-ориентированная монография / О. В. Дыбина. – М. : Педагогическое общество России, 2008. – 128 с.
7. Дьяченко, О. М. Воображение школьника / О. М. Дьяченко. – М. : Знание, 1986. – 144 с.
8. Ермакова, Е. С. Генезис гибкости мыслительной деятельности в детском возрасте / Е. С. Ермакова // Психологический журнал. – 1997. – № 3. – С. 18.
9. Жуковіч, М. В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры : дапам. для наст. агульнаадукацыйных устаноў / М. В. Жуковіч. – Мінск : Бяроза, 2007. – 89 с.
10. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» [Электронный ресурс] : постановление Министерства образования Респ. Беларусь, 25 мая 2009 г., № 675 // Эталон. Законодательство Республики Беларусь / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2019. – Режим доступа: https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2021-2022-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie-2021-2022.html. – Дата доступа: 26. 11. 2021
11. Канцэпцыя рэфармавання літаратурнай адукацыі / пад навук. рэд. М. А. Лазарука, В. У. Івашына. – Мінск :НІА, 1996. – 27 с.
12. Кременцов, Л. П. Теория литературы. Чтение как творчество. [Электронный ресурс] / Л. П. Кременцов. – Режим доступа: www.litres.ru/leonid-kremencov/teoriya-literatury-chtenie-kak-tvorches-tvo-uchebnoe-posobie/-. – Дата доступа: 17.11.2021.
13. Кукушкин, В. С. Педагогические технологии : учеб. пособие для студентов пед. специальностей / В. С. Кукушкин. – Ростов н/Д : Март, 2002. – 336 с.
14. Лазарук, М. А. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 304 с.
15. Лазарук,М. А. Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі / М. А. Лазарук. – Мінск : Нар. асвета, 1994. – 200 с.
16. Лугоўскі, А. І. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. / А. І. Лугоўскі. – 3-е выд., перапрац. – Мінск : БДПУ, 2007. – 74 с.
17. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. / Л. В. Асташонак [і інш.]. – Мінск : Асар, 2002. – 416 с.
18. Муравьева, И. И. Кроссенс технологии на уроках в начальной школе (мастер-класс) [Электронный ресурс] / И. И. Муравьева. – Режим доступа: https://videouroki.net/razrabotki/krossens-tekhnologii-na-urokakh-v-nachalnoy-shkole-master-klass.html. – Дата доступа: 29.11.2021.
19. Образовательный стандарт базового образования [Электронный ресурс] : постановление Министерства образования Республики Беларусь : 26 декабря 2018 г., № 125 : соглас. Советом Министров 4 августа 2018 г. : в ред. Закона Респ. Беларусь от 26 декабря 2018 г. – Режим доступа: https://adu.by/images/2019/01/obr-standarty-ob-sred-obrazovaniya.pdf. – Дата доступа: 29.11.2021.
20. Русова, Н. Ю. Грамотность и компетентность как параметры качества образования : научно-метод. пособие / Н. Ю. Русова. – Нижний Новгород : Нижегородский гос. пед. ун-т, 2009. – 253 с.
21. Руцкая, А. В. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. / А. В. Руцкая. М. В. Грынько. – Мінск : Изд-во Гревцова, 2010. – 181 с.
22. Рыбникова, М. А. Очерки по методике преподавания литературного чтения / М. А. Рыбникова. – 4-е изд., испр. – М. : Просвещение, 1985. – 288 с.
23. Учебная программа по учебному предмету «Белорусская литература» для VII класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания [Электронный ресурс] : постановление Министерства образования Респ. Беларусь, 27 июля 2017г., № 91 // ЭТАЛОН. Законодательство Республики Беларусь / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2017. – Режим доступа: https://adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess-2021-2022-uchebnyj-god/obshchee-srednee-obrazovanie-2021-2022/304-uchebnye-predmety-v-xi-klassy-2020-2021/3802-belaruskaya-l-taratura.html. – Дата доступа: 25.11.2021

Задать вопрос
Задать вопрос