ГЛАВА 2. МЕТАДЫЧНЫЯ ПРЫЁМЫ ВЫПРАЦОЎКІ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ РАЗДЗЕЛА “ГУКІ І ЛІТАРЫ” 14
2.1. Методыка вывучэння тэмы “Правапіс е, ё, я” 14
2.2. Вывучэнне падоўжаных зычных 17
2.3. Віды практыкаванняў па фарміраванні ў малодшых класах арфаграфічнага навыку 19
Вывады па другой главе 27
ЗАКЛЮЧЭННЕ 29
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 32
ДАДАТАК А 34
Вывады па другой главе
Фарміраванне навыкаў літаратурнага вымаўлення пачынаецца ў букварны перыяд 1 класа – з выдзялення і засваення гукаў – і працягваецца на ўроках граматыкі, правапісу, на ўроках чытання і іншых прадметаў.
Мэта вывучэння раздзелу «Гукі і літары» вырашае задачы ўдасканалення фанетычных і графічных уменняў і навыкаў вучняў. Пры вывучэнні раздзела даецца агульнае паняцце аб гукавым саставе слова, ролі галосных і зычных гукаў у слове, удасканальваюцца правапісныя ўменні, якія звязаны з напісаннем галосных у ненаціскным становішчы, абазначэннем цвёрдых і мяккіх, звонкіх і глухіх, падоўжаных зычных на пісьме. Фарміруецца ўменне правільна называць літары і карыстацца алфавітам, абазначаць гукі літарамі.
Задачы вывучэння разделу – развіццё фанематычнага слыху (уменне распазнаваць і выдзяляць асобныя гукі ў слове і складзе, вызначаць іх паслядоўнасць); фарміраванне правільнага вымаўлення гукаў роднай мовы, засваенне літар беларускага алфавіта і развіццё ўмення суадносіць іх з адпаведнымі гукамі; навучанне першапачатковаму чытанню і пісьму; – развіццё цікавасці да чытання як сродку пазнання, фарміраванне чытацкага кругагляду; развіццё звязнага вуснага маўлення; фарміраванне ўменняў вучэбнай дзейнасці.
Навучанне арфаграфіі нельга засноўваць толькі на завучванні правіл, бо гэта прыводзіць да развіцця механічнага навыку, адарванага ад мовы. Работу па развіцці арфаграфічнай пільнасці трэба будаваць на зрокавым, слыхавым, асацыятыўным, параўнальным успрыманні навучэнцаў, абавязкова ўлічваючы іх індывідуальныя асаблівасці, а таксама на аснове сістэмы комплекснага падыходу да работы над арфаграмай з улікам фанетычных, гістарычных, дыферэнцыруючых напісанняў.
Такім чынам, перада мной стаялі наступныя задачы:
1) дать матэр’ял так, каб дзеці змаглі навучыцца слыхавой пільнасці — слыхавому ўспрыманню; навучыцца зрокавай пільнасці — зрокавай увазе;
2) каб дзеці змаглі фарміраваць уменні бачыць агульныя і прыватныя прыметы, думаць, разважаць, даказваць, правільна пісаць тэксты пад дыктоўку і свайго сачынення;
3) каб маглі ствараць умовы для свядомага ўдзелу ў пазнавальнай дзейнасці, якая прыносіць радасць пераадолення, адкрыцця і дасягнення пастаўленай мэты.
Важным фактарам пры фарміраванні арфаграфічнай пільнасці з’яўляецца ўменне разумець правілы і карыстацца імі, таму пасіўная роля навучэнцаў на ўроку (настаўнік тлумачыць — навучэнцы слухаюць) не дазваляе авалодаць навыкамі правільнага пісьма. Вучні на ўроку павінны займацца актыўнай пазнавальнай дзейнасцю.
Зыходзячы з гэтага, пры вывучэнні раздзела “Гукі і літары” максімальную ўвагу неабходна звярнуць на выпрацоўку арфаэпічных навыкаў, паколькі праз апору на гукавы “вобраз” слова вучні засвойваюць арфаграмы, заснаваныя на фанетычным прынцыпе: правапіс о, э – а, правапіс е, ё – я, правапіс слоў з няпарнымі цвёрдымі зычнымі гукамі, правапіс слоў з падоўжанымі зычнымі гукамі. Для фарміравання арфаэпічных навыкаў мэтазгодна больш актыўна выкарыстоўваць спецыяльныя практыкаванні: чытанне чыстагаворак і скорагаворак, тэкстаў, фанетычна насычаных пэўнымі гукавымі камбінацыямі, завучванне на памяць і выразнае чытанне невялікіх вершаў, харавое чытанне вершаў.
1. Антановіч, Н. М. Крытэрыі адбору арфаграфічнага мінімуму па беларускай мове для ІІ–IV класаў школ з рускай мовай навучання / Н. М. Антановіч // Пачатковая школа. – 2012. – № 6. – С. 10–13.
2. Богоявленский, Д. Н. Психологические принципы усвоения орфографии, обучение орфографии / Д. Н. Богоявленский // Начальная школа. – 2003. – № 4. – С. 39–46.
3. Власенков, А. И. Методика обучения орфографии в школе / А. И. Власенков. – М. : «Русское слово», 2012. – 232 с.
4. Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для IІ клаcа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: adu.by. – Дата доступу: 20.01.2019.
5. Жедек, П. С. Пути совершенствования обучения орфографии / П. С. Жедек // Начальная школа. – 1990. – № 10. – С.24–26.
6. Зелянко, В. У. Асаблівасці беларускага правапісу як лінгвістычная аснова методыкі навучання арфаграфіі беларускай мовы / В. У. Зелянко // Вестник МГИРО. – 2014. – № 3 (18). – С. 3–7.
7. Львов, М. Р. Правописание в начальных классах / М. Р. Львов. – М. : Просвещение, 1990. – 361 с.
8. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. – Мінск, 2007.
9. Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://elib.bspu.by/bitstream/doc. – Дата доступу : 20.01.2019.
10. Приступа, Г. Н. Орфография и пунктуация в таблицах и заданиях : учеб. пособие / Г. Н. Приступа. – Мн.: «Высшая школа», 1979. – 120 с.
11. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мовы / В. У.Протчанка. – Мн., 2001. – С. 88 – 114.
12. Разумовская, М. М. Методика обучения орфографии в школе / М. М. Разумовская. – М .: Просвещение, 1992. – 197 с.
13. Савинова, З. А. Виды работ по формированию орфографической зоркости / З. А. Савинова // Начальная школа. – 2014. – №1. – С. 22.
14. Фролова, Л. А. Структура орфографической зоркости и уровня ее развития у младших школьников / Л. А. Фролова // Начальная школа. – 2001. – № 5. – С.41–47.
15. Швидун, В. Ю. Формирование орфографического навыка в начальных классах / В. Ю. Швидун // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2012. – № 6. – С. 56–62.
16. Шепель, О. В. Формирование орфографической грамотности младших школьников / О. В. Шепель [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://dspace.pnpu.edu.ua/bitstream/123456789/5132/1/Schepel.pdf. – Дата доступа: 28.01.2018.
17. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: Заданні і практыкаванні: Вуч. дапам. для філалаг. фак. ВНУ / В.А. Ляшчынская. - Мн.: Выш. школа, 1998. - 191 с.
18. Беларуская граматыка”. Электронны рэсурс. Рэжым доступу: https://belgramata.wordpress.com/падоўжаныя-зычныя/ Дата доступу: 16.05.2019.
19. Методика преподавания русского языка в школе: учебник для студентов высших пед. учеб. заведений / М.Т. Баранов [и др.]; под ред. М.Т. Баранова. – М.: Изд. центр «Академия», 2001. – 368 с.
20. Падгайскі, Л.П. Методыка беларускай мовы: граматыка і правапіс / Л.П. Падгайскі. – Мінск : Народная асвета, 1981. – 176 с.
21. Алферов, А.Д. Психология развития школьника / А.Д. Алфёров. — М.: Феникс, 2001. — 384 с.
22. Шаталов, В.Ф. Эксперимент продолжается / В.Ф. Шаталов. — М.: Педагогика, 1989. — 336 с.