УВОДЗІНЫ 3
ГЛАВА 1 МОЎНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ТВОРАЎ Я. КОЛАСА: ТЭАРЫТЫЧНЫ АСПЕКТ 5
1.1 Даследаванне мовы твораў 5
1.2 Даследаваннi паэмы «Сымон-музыка» Якуба Коласа 8
1.3 Эпiтэты як сродак мастацкай выразнасцi 10
ГЛАВА 2 ЭПІТЭТ У КАНТЭКСЦЕ ПАЭМЫ «СЫМОН МУЗЫКА» ЯКУБА КОЛАСА: ЧАСЦІНАМОЎНАЕ ВЫРАЖЭННЕ, СТРУКТУРА І ЧАСТОТНАСЦЬ УЖЫВАННЯ 15
2.1 Эпiтэты паводле граматычнага выражэння 15
2.2 Эпiтэты паводле часцінамоўнага выражэння 17
2.3 Эпітэты паводле значэння 20
ЗАКЛЮЧЭННЕ 23
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 25
ДАДАТАК А 28
ДАДАТАК Б 29
ДАДАТАК В 30
Асноўнай стылістычнай функцыяй эпітэта з’яўляецца вобразнае адлюстраванне сучаснай рэчаіснасці. Праз эпітэт аўтар здольны перадаваць зрокавыя, слыхавыя ўяўленні, якія дапамагаюць чытачу наглядна ўявіць малюнкі навакольнага свету, адмоўных або станоўчых герояў, раскрыць думкі і перажыванні як самога аўтара, так і яго персанажаў. Важную ролю выконваюць эпітэты пры апісанні прыроды, сцвярджаючы ў пейзажных замалёўках паэта адзінства паміж станам навакольнай рэчаіснасці, думкамі паэта і створаных ім герояў.
Шматгранная літаратурна-мастацкая спадчына Якуба Коласа — гэта неад’емная частка духоўнага набытку беларусаў, невычэрпная крыніца мудрасці, хараства і прыгажосці. Вялікай горыччу і смуткам напоўнены радкі паэмы «Сымон-музыка», якія адлюстроўваюць блуканні хлопчыка ў пошуках лепшага жыцця; поўныя абурэння радкі пра паноў і іх адносіны да сялян. Яркія грані тонкай, чулай і далікатнай душы Якуба Коласа раскрываюцца ў яго ўзаемадачыненнях з прыродай, ва ўзаемаадносінах Сымона-музыкі з навакольным светам і каханай. Кожны такі штрых, кожная такая грань характару — выразная адзнака духоўнай шматмернасці, шматграннасці, неардынарнасці таленту Я. Коласа. Гарманічная ўзаемазвязанасць эмацыянальнага і рацыянальнага якраз і з’яўляецца для паэта той адметнай і пераканальнай прыкметай, што дазваляе меркаваць пра высокае прафесіяналізм майстэрства. Я. Колас піша шчыра, нясе да свайго чытача толькі сапраўднае, без падману і карысці. І стварыць гэты свет гукаў, фарбаў, радасці і смутку, захаплення і скрухі дапамагаюць шматлікія эпітэты.
Эпітэт як сродак мастацкага выразнасці ў паэме Я. Коласа «Сымон-музыка» знайшоў самыя разнастайныя формы выражэння. Ён з’яўляецца самым актыўным і пашыраным сярод іншых моўна-выяўленчых сродкаў. Умелае і ўважлівае выкарыстанне эпітэтаў абумоўліваецца светаўспрыманнем і індывідуальнасцю паэта як сапраўднага мастака слова. Выкарыстанне моўна-вобразных сродкаў матывуецца таксама дзейнасцю персанажаў і ўмовамі жыцця, таму Я. Колас пры стварэнні вобраза Сымона-музыкі і іншых герояў паэмы асэнсоўвае рэчаіснасць і перадае праз эпітэты пачуцці, інтарэсы, погляды, настрой. Такім чынам, эпітэты ў паэтычнай мове Якуба Коласа перадаюць малюнкі навакольнага свету, асабістыя ўражанні і перажыванні паэта, нясуць эмацыянальныя, ацэначныя, экспрэсіўныя, станоўчыя і адмоўныя характарыстыкі герояў. Але кожны эпітэт падаецца ў адзінай сістэме кантэксту і разам з іншымі моўна-вобразнымі сродкамі літаратурна-мастацкай мовы. Якуб Колас мае сваю сістэму выкарыстання эпітэтаў, адметную ад іншых паэтаў, аб гэтым сведчыць прааналізаваны матэрыял.
1. Андарала, Г.Ф. Сучасная беларуская мова. Лексіка / Г.Ф. Андарала. — Мінск: БДПУ, 2003. — 78 с.
2. Бабіч, Ю.М. Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа: Манаграфія / Ю.М. Бабіч. — Віцебск: Выдавецтва УА ВДУ імя П.М. Машэрава, 2002. — 127 с.
3. Багамолава, А. Стылістыка і культура беларускага маўлення / А. Багамолава, Г. Семянькова. — Мінск: Выдавецтва Граўцова, 2012. — 304 с.
4. Берднік, С. Жывое народнае слова ў творчасці Якуба Коласа / С. Берднік // Слова ў кантэксце часу: матэрыялы IV Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 90-годдзю з дня нараджэння д-ра філал. навук праф. А. І. Наркевіча. — Мінск: БДУ, 2019. — С. 137—140.
5. Валкалоўская, Я.І. Асаблівасці выкарыстання слоў са значэннем колеру ў паэмах Якуба Коласа «Новая зямля» / Я.І. Валкалоўская // Диалог языков и культур: сб. материалов I Междунар. VII Респ. студ. чтений. — Минск: БГМУ, 2018. — C. 26—28.
6. Гарадніцкі, Я.А. Паэтыка беларускай літаратуры ХХ ст. / Я.А. Гарадніцкі. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 332 с.
7. Дзянісаў, У.С. Эпітэт як моўна-стылістычны сродак у беларускай мастацкай прозе (марфалагічнае выражэнне і стылістычныя функцыі): аўтарэф. дыс… канд. філал. навук: 10.02.01 / У.С. Дзянісаў; ГДУ. — Гомель, 1998. — 19 с.
8. Жураўлёва, С.І. Стылістыка беларускай мовы ў табліцах і схемах: даведнік / С.І. Жураўлёва. — Мазыр: МДПУ імя І.П. Шамякіна, 2011. — 101 с.
9. Касцючык, В.М. Функцыянальная стылістыка беларускай мовы: практыкум / В.М. Касцючык. — Брэст: БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2020. — 163 с.
10. Клімянок, Ж. Адлюстраванне спалучальнасных уласцівасцей прыметнікаў смаку ў паэзіі Я. Коласа і Я. Купалы / Ж. Клімянок // Мова — літаратура — культура: VII Міжнар. навук. канф., прысвеч. 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. — С. 486—489.
11. Колас, Я. Сымон-музыка / Я. Колас // Збор твораў. 9 том. — Мінск: Беларуская навука, 2009. — С. 5—206.
12. Леванцэвіч, Л.В. Лінгвакультуралогія: метад. Рэкамендацыі / Л.В. Леванцэвіч, М.М. Аляхновіч; Брэсц. Дзярж. Ун-т імя А.С. Пушкіна. — Брэст: Выд-ва БрДУ, 2010. — 107 с.
13. Лобань, Н. Сродкі мастацкай выразнасці пры адлюстраванні свету дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка» (на прыкладзе вобраза Сымона) / Н. Лобань, С. Маразоўская // На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акад. М.В. Бірылы: матэрыялы Міжнароднай навук. канферэнцыі. — Мінск: БДПУ, 2013. — С. 162—166.
14. Любецкая, К.П. Стылістыка і культура беларускага маўлення / К.П. Любецкая. — Мінск: БДУ, 2008. — 82 с.
15. Марчанка, А.У. Колер як сродак стварання мастацкага вобраза: на прыкладзе твораў Якуба Коласа / А.У. Марчанка // Веснік БДУ. — 2009. — №1. — C. 43—46.
16. Марчанка, А.У. Шлях у сістэме вобразаў міфалагічнай прасторы паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» / А.У. Марчанка // Веснік БДУ. — 2011. — №1. — C. 43—46.
17. Маршэўская, Л.Р. Ад назвы твора да зместу: паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» / Л.Р. Маршэўская // Роднае слова. — 2004. — №11. — С. 34—38.
18. Назаранка, Ю.В. Мастацкі вобраз у выслоўнай спадчыне Якуба Коласа: лінгвістычны і рытарычны аспекты / Ю.В. Назаранка // «Мова — Літаратура — Культура». Матэрыялы VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Мінск: БДУ, 2010. — С. 308 — 310.
19. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту / М.Я. Цікоцкі. — Мінск: Беларуская навука, 2002. — 223 с.
20. Чувак, С. Якуб Колас як выказнік менталітэту беларускага селяніна / С. Чувак // Мова — літаратура — культура: VII Міжнар. навук. канф., прысвеч. 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. — С. 103—108.
21. Шумчык, Ф.С. Стылістыка беларускай мовы / Ф.С. Шумчык, Т.Я. Старасценка, В.В. Урбан. — Мінск: БГПУ. — 212 с.