Заданне 1. З тэрміналагічнага слоўніка (у адпаведнасці з вашай спецыяльнасцю) выпішыце па 5 тэрмінаў наступных мадэляў: а) назоўнік+назоўнік у Р. скл.; б) назоў-нік+назоўнік у Т. скл.; в) назоўнік+прыметнік; г) назоўнік+назоўнік у Р. скл.+прыметнік; д) назоўнік+прыметнік+прыметнік.
Заданне 2. Пракаменціруйце, як правільна вымаўляюцца падкрэсленыя зычныя.
Скептык, схема, збіраць, згінуць, сфера, расліна, дыялог, зменшыць, спецыяльны, ганак, гонта, готыка, гвалтоўны, прапаганда, нягеглы, падкрэсліць, грамадства, сведчанне, абсалютны, датчык, лічба, адказ, плацдарм, пясчаны, расшчапленне, цвёрдасць, паказчык.
Заданне 3. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую, параўнайце род назоўнікаў.
Золотая медаль, солдатская шинель, всеобщая перепись, широкая степь, злая собака, пыль поднялась, спелое яблоко, вкусное какао, кислый щавель, старинная роспись, горькая полынь, длинная тень, древнерусская летопись, полная пачка, актовый зал, жёлтый цыплёнок, маленький жеребёнок, и бровью не повела, солнечный свет, белый гусь, военный округ, высокий тополь, небольшое пространство, вкусная морковь, старинная церковь, полная пачка, целая охапка, полевая ромашка, неправильная дробь, серебряная вилка, подавляющее большинство, яркий свет, чистый пол, прятное воспоминание, выгодная продажа, кровавая мозоль, новый кафель, белый цыплёнок.
Заданне 4. Ахарактарызуйце назоўнікі паводле іх родавай прыналежнасці.
Аташэ, кафэ, купэ, канфеці, авеню, какаду, івасі, цэцэ, рагу, пані, фламінга, алібі, ледзі, цюль, пенснэ, канферансье, пано, кімано, лібрэта, кенгуру, піяніна, камюніке, ранцье, Тбілісі, Антарыа, Баку, Кілімаджара, Ай-Петры, БелСЭ, ААН, МАЗ, БДУ, ЭВМ, загс, ЛіМ, гарана, ЦУМ, ВНУ.
Заданне 5. Пастаўце назоўнікі ў форме Р. скл. адз. л., растлумачце правапіс канчаткаў. Назавіце тыя назоўнікі, якія могуць мець варыянтныя канчаткі, растлумачце прычыну. Праверце свае адказы, выкарыстаўшы «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы».
Аб’ём, агонь, алерген, бялок, сплаў.
Заданне 6. Запішыце назоўнікі ў форме М. скл. адз. л.
Адпачываць у (пакой), яблыні ў (сад), выступаць па (тэлебачанне), гаварыць па (тэлефон), прачытаць у (падручнік), хадзіць па (праспект, снег, бераг), відаць на (кажух), скакаць на (конь), родзіч па (дзед, бацька, муж), служыў пры (цар, кароль, Усяслаў Брачыслававіч), шум у (калідор, гушчар), гаварылі аб (камандзір, Рыгор, Косця, Алег, Якуб Колас, Мележ), быць у (Пецярбург, Цюрых).
Заданне 7. Перакладзіце на беларускую мову.
1) Трифторид хлора является самым горючим веществом из когда-либо известных человечеству; 2) Ботулотоксин обладает наибольшей молекулярной массой среди белков; 3) «Полоний-210» используется для создания мощнейших источников энергии; он имеет очень короткий период полураспада и поэтому способен вызывать тяжелейшую лучевую болезнь.
Заданне 8. Знайдзіце памылкі ў выкарыстанні дзеепрыслоўяў. Перабудуйце сказы і запішыце іх.
1) Едучы дахаты, Мікадзіма падганяла думка хутчэй пабачыцца з жонкай; 2) Гледзячы на дарогу, успамін усё больш расплываўся, а потым і зусім выветрыўся з памяці; 3) Чытаўшы раман Жуля Верна «Таямнічы востраў», я ўяўляў сябе Сайрасам Смітам на паветраным шары; 4) Гледзячы на шырокія калгасныя палі, сэрца напаўняецца радасцю; 5) Даведаўшыся аб хуткім расстанні з роднымі мясцінамі, адчай ахапіў юнака; 6) Скончыўшы школу, Сцёпку захацелася паступіць у танкавае вучылішча; 7) Седзячы на лаўцы каля чыгуначнага вакзала, Рыгора пацягнула ў сон; 8) Чытаўшы артыкул М. Бандарэнкі пра даследчыкаў Сібіры і Байкала, я марыў прысвяціць сваё жыццё навуцы; 9) Праязджаючы па вуліцы, яго позірк шукаў некага сярод людзей; 10) Пражывучы сто тры гады на свеце, дзед Якуб раптоўна аслеп.
Заданне 9. Суаднясіце словы і спалучэнні з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.
Стыль |
||||
афіцыйна-справавы |
навуковы |
публіцыстычны |
гутарковы |
мастацкі |
|
|
|
|
|
Аб’ект даследавання, службовая запіска, чорнае крыло Чарнобыля, абое рабое, жылі-былі, блакітнае паліва, дэфект мас, прайдзісвет, новы палітычны курс, дагары нагамі, кірпаты, радыкальныя рэформы, у адказ на ваш ліст, трымаць камень за пазухай, навакольнае асяроддзе, крылатыя госці, прыцягнуць да адказнасці, баравы ласун кудлаты, закулісныя перамовы, сардэчны пажар, раніца жыцця, халодны позірк, падаткаплацельшчык, з мэтай забеспячэння, гетэрагенная рэакцыя, электрамагнітныя хвалі.
Заданне 10. Прачытаце тэкст. Выпішыце па групах стылістычна нейтральныя словы, словы агульнанавуковага выкарыстання, спецыяльныя лексічныя адзінкі.
Хімічны элемент – від атамных часціц (атамаў або іонаў) з аднолькавым дадатным зарадам ядра. Аб’яднанне хімічных элементаў у адзіную сістэму, устанаўленне глыбокай унутранай сувязі паміж імі вызначаюцца перыядычным законам Мендзялеева. Уласцівасці атамаў хімічных элементаў, а таксама састаў і ўласцівасці рэчываў, якія яны ўтвараюць, знаходзяцца ў перыядычнай залежнасці ад зарадаў атамных ядзер. Кожны хімічны элемент характарызуецца сваім атамным нумарам, роўным колькасці пратонаў у атамным ядры. Хімічныя элементы маюць назвы і скарочаныя абазначэнні (хімічныя знакі або сімвалы хімічных элементаў) з адной ці дзвюх літар лацінскага алфавіта, якія ўжываюцца ў хімічных формулах. Атамы аднаго хімічнага элемента з рознымі атамнымі масамі, называюцца ізатопамі гэтага хімічнага элемента (Вікіпедыя).
Заданне 11. Перакладзіце на беларускую мову; замяніце дзеяслоўна-іменныя спалучэнні адпаведнымі дзеясловамі.
Осуществляется снижение цен, происходит рост производительности труда, используют применение новых методов, принимают участие, ведут борьбу, оказывают помощь, берут на себя заботу, производят осмотр, питают ненависть, дают советы, осуществляют сбор налогов, достигли опережения, одержали победу.
Заданне 12. Прачытайце тэкст. Знайдзіце і выпішыце лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя моўныя сродкі, уласцівыя афіцыйна-справавому стылю.
Артыкул 23. Мова навучання і выхавання, вывучэнне моў у агульнаадукацыйных установах
У Рэспубліцы Беларусь навучанне і выхаванне ў агульнаадукацыйных установах ажыццяўляюцца на беларускай і (або) рускай мовах. У агульнаадукацыйных установах вывучэнне дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, а таксама адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Катэгорыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і парадак вывучэння імі дзяржаўных і замежнай моў устанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб спецыяльнай адукацыі. Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі, устанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўная мова навучання (беларуская або руская) вызначаецца заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы з улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў. Абавязковая для вывучэння замежная мова вызначаецца заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы з улікам патрабаванняў дзяржавы і магчымасцей установы адукацыі. У адпаведнасці з пажаданнямі вучняў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца класы ў агульнаадукацыйных установах або агульнаадукацыйныя ўстановы, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці (Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»).
Заданне 13. Напішыце заяву на імя дэкана вашага факультэта з просьбай вызваліць вас ад заняткаў. Прычыну сфармулюйце самастойна.
(ОТСУТСТВУЕТ) Заданне 14. Уявіце, што вы ўжо закончылі ўніверсітэт, атрымалі дыплом і ўладкоўваецеся на працу. Напішыце службовую аўтабіяграфію.
Заданне 15. Прачытайце сказы. Выпраўце у іх (калі гэта неабходна) моўныя недакладнасці, вызначце тыпы моўных памылак. Якія камунікатыўныя якасці маўлення парушаны?
1) ААН выдаў новую пастанову.
2) Праменні сонца асвятлілі аўдыторыю.
3) Здрада была страшней любой фізічнай болі.
4) Загадчык аддзелам праводзіць агульныя нарады па аўторкам.
5) Два знакамітых вучоных запрошаны ва ўніверсітэт для правядзення чарговых курсаў павышэння кваліфікацыі.
6) Будаўніцтва новага корпуса адкладзена на паўтары гады.
7) Абаненты для наведвання басейна можна набыць у кабінеце №5.
8) Спаткаўшыся пасля доўгай разлукі з сябрамі, яму ўспаміналіся гады маладосці.
9) У склаўшыхся абставінах правядзенне канферэнцыі было немагчымым.
10) Сахраніць спадчыну для нашчадкаў – наш святы долг.
Адпачываць у пакоі; яблыні ў садзе; выступаць па тэлебачанні; гаварыць па тэлефону; прачытаць у падручніку; хадзіць па праспекце, снезе, беразе; відаць на кажухе; скакаць на коню; родзіч па дзеду, бацьке, мужу; служыў пры царэ, каролю, Усяславе Брачыслававічу; шум у калідоры, гушчарэ; гаварылі аб камандзіру, Рыгоре, Косце, Алегу, Якубе Коласу, Мележу; быць у Пецярбурге, Цюрыхе.