Заданне 1. Прывядзіце прыклад тэксту навуковага стылю (у адпаведнасці з вашай спецыяльнасцю). На аснове тэксту вызначце моўныя сродкі навуковага стылю, а таксама яго марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
Заданне 2. Скласці фрагмент тэксту (да 10 сказаў) на тэму, звязаную з Вашай сучаснай ці будучай прафесійнай дзейнасцю. Вызначыць стыль і тып маўлення.
Заданне 3. Запішыце 10 тэрмінаў на беларускай мове па профілю вашай спецыяльнасці. На іх аснове вызначце ўласнабеларускія фанетычныя асаблівасці, а таксама марфалагічнае выражэнне (часціну мовы) кожнага слова.
Заданне 4. З прапанаванымі эканамічнымі тэрмінамі складзіце наступныя віды складаных сказаў: а) складаназлучаны; б) складаназалежны, в) бяззлучнікавы, г) з рознымі відамі сувязі.
Эканоміка, бухгалтар, каштарыс, арандатар, акцыянерны банк, прыватызацыя, акцыянернае таварыства, цэнаўтварэнне, ліцэнзія, валюта канверсуемая, аўкцыён, менеджар, інвестыцыі, інфляцыя, маёмасць, разлік, накапленні, падатак, цэнаўтварэнне, біржа, акцыя, цана, прыбытак.
Закрытае акцыянернае таварыства "Акцыянерны банк рэканверсіі і развіцця" поўнасцю змяніла сваю назву і зараз называецца "Банк росту і развіцця бізнесу".
На замежных інвестараў распаўсюджваецца нацыянальны рэжым удзелу ў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці і яны таксама могуць прымацт у ёй удзел пры захаванні пэўных умоў.
Як правіла, законам ўсталёўваюцца агульныя прынцыпы і прызначаецца ўпаўнаважаны выдаваць ліцэнзіі дзяржаўны орган, а парадак выдачы ліцэнзій вызначаецца падзаконнымі актамі.
Валюта канверсуемая з’яўляецца валютай нацыянальнай і яна не мае абмежаванняў па міжнародных плацяжах, аперацыях на рынку інвестыцый ва ўсіх краінах свету.
На атрыманыя з аўкцыёну грошы купяць сродкі індывідуальнай засцярогі і медыцынскае абсталяванне, а частку з іх накіруюць на харчаванне работнікаў медустаноў і станцый хуткай дапамогі.
Замежным інвестарам бясплатна пасадзейнічаюць у арганізацыі візіту ў Беларусь, зробяць падбор аб'ектаў для інвесціравання, правядуць збор і аналіз інфармацыі аб канкрэтным аб'екце інвестыцый, арганізуюць сустрэчы з партнёрамі для прыняцця інвестыцыйнага рашэння і ішн.