Тэма ўроку: Правапіс –н і -нн у прыметніках (6 клас).
Мэта. Дапамагчы вучням засвоіць правілы напісання н, нн у прыметніках.
Мяркуецца, што ў канцы ўрока вучні будуць умець вызначаць утваральную аснову і словаўтваральны суфікс прыметніка, карыстацца правілам і адпаведным алгарытмам разважання пры напісанні н, нн у прыметніках.
Тып урока: камбінаваны.
Канспект па падрабязнаму пераказу ў 5 класе
Мэта: Развіццё маўленчых уменняў. Узбагачэнне маўлення дзяцей з дапамогай лагічная пабудова пераказу на аснове састаўленага плану.
Пераказ: падрабязны, навучальны, калектыўны, прачытанага тэксту.
Характар тэкставага матэрыялу: апавяданне.
Тэкс вучні чыталі дома.
Тэкст: Анатоль Кудравец “Цітаўкі”
Цітаўкі — гатунак яблыкаў (буйныя кісла-салодкія плады).
Ход урока:
1. Узаемнаяе прывітанне настаўніка і дзяцей.
2. Настаўнік “Сення на ўроку мы з вамі навучымся пераказваць тэкст, яго асноўную думку, навучымся складаць план пераказу і па ім выконваць лагічны падрабязны пераказ. Пераказ будзе вусны”
Дадому вам было заданне прачытаць апавяданне Анатоля Кудраўца“Цітаўкі” і знайсці у тэксце адказы на пытанні пасля апавядання.
3. Па гэтым апавяданні мы складзем 3 плана:
1) Дзед Агей і яго жыцце.
2) Кастусь і яго адносіны з дзедам.
3) Кастусь і яго адносіны з сябрамі.