Тэма: Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах.
Мэта: паглыбіць веды пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаным сказе; замацаваць уменні правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі складаназлучаных сказаў, а таксама выпрацоўваць уменне бачыць іх адсутнасць; развіваць сваю фінансавую граматнасць, уменне аналізаваць, даследаваць моўныя з’явы, сістэматызаваць, рабіць вывады, працаваць самастойна; выхоўваць фінансавую пільнасць.
Абсталяванне: карткі-заданні для кожнага вучня (для правядзення бягучага кантролю), табліца-блок, тэксты фінансавай тэматыкі, грашовае дрэва (намалявана на дошцы), карткі ў выглядзе беларускіх грошай з чыстым адваротным бокам.
Урок беларускай мовы
Клас: 6
Тэма: Навучальны падрабязны пераказ апавядальнага тэксту.
Мэты: навучыць пісаць пераказ, блізкі да тэксту, пасля падрыхтоўчага аналізу, з апорай на план; удасканальваць уменне раскрываць тэму і асноўную думку апавядальнага тэксту; развіваць маўленне вучняў; развіваць уменне складаць план тэксту; узбагачаць слоўнікавы запас; выхоўваць любоў і павагу да жывёльнага свету.
5. Замацаванне (выяўленне неабходнасці карэкцыйнай работы).
1. Запіс сказаў пад дыктоўку з тлумачэннем пастаноўкі знакаў прыпынку.
У наш час крэдыт - распаўсюджаная рэч, і практычна кожны ў сваім жыцці сутыкаецца з неабходнасцю яго атрымання.
У крэдытным дагаворы павінна быць апісана сума крэдыту, тэрмін яго пагашэння, адказнасць крэдытаатрымальніка, а апошні павінен беспярэчна выконваць усе гэтыя ўмовы.
Крэдыт бярэцца на сапраўды сур'ёзныя і абгрунтаваныя мэты, але ва ўсіх астатніх выпадках перавагу варта аддаць назапашванню.
Рубрыка «Гэта варта ведаць»
Для таго, каб той ці іншы банк выдаў вам крэдыт, у вас павінна быць добрая крэдытная гісторыя. Што гэта такое? Крэдытнай гісторыяй называюцца звесткі аб тым, як канкрэтны чалавек ці арганізацыя выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па здзелках крэдытнага характару і дагаворах забеспячэння (крэдыт, авердрафт, пазыку, даручальніцтва, гарантыя, заклад). Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. Яна фарміруецца са звестак, якія банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі падаюць у Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Гэтая інфармацыя, вядома ж, вельмі карысная фінансавым установам для ацэнкі крэдытаздольнасці і добрасумленнасці ў выкананні абавязацельстваў патэнцыйных кліентаў. Тым не менш, рашэнне аб тым, выдаваць крэдыт кліенту або нефінансавая ўстанова прымае самастойна.