Заданне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце словы, у якіх выяўляецца адметнасць гукавога ладу беларускай мовы, параўнайце іх з адпаведнымі словамі рускай мовы.
Заданне 2. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Якія словы (словазлучэнні) належаць да тэрміналагічнай лексікі? Адказ абгрунтуйце.
Заданне 3. Прачытайце тэкст. Зрабіце яго стылістычны аналіз па наступным плане: 1) сітуацыя маўлення; 2) асноўныя стылёвыя рысы; 3) моўныя сродкі, з дапамогай якіх гэтыя стылёвыя рысы рэалізуюцца ў тэксце.
Заданне 4. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне ў навуковым стылі на тэму “Маркетынг – філасофія бізнэсу”.
Маркетынг, як навука, развіваўся пад уплывам сацыяльных, эканамічных, палітычных фактараў. Нягледзячы на тое, што маркетынг меў розныя тэндэнцыі развіцця ў кожнай краіне, сфармавалася адна адна сістэма, якая акцэнтавалася на фармаванні спажывецкай лаяльнасці. Сучасныя канцэпцыі развіцця практыкі маркетынгу грунтуюцца на стварэнні доўгатэрміновай перспектывы прыцягнення лаяльных кліентаў, а не на жаданні атрымання імгненнага прыбытку. Дадзеныя высілкі рэалізуюцца практычна ва ўсіх кірунках, выяўляючыся ў змене рэакцыі кампаній на спажывецкія запыты, што робіцца заўважным пры дэталізацыі складнікаў комплексу маркетынгу [1, с.28].
Маркетынг, як філасофія бізнесу ўлучае наступныя элементы:
- прадукт;
- цана;
- месца продажу;
- пасоўванне.
Паняцце «маркетынг мікс» з'явілася ў артыкуле «Канцэпцыя маркетынг-мікса». Дадзеная канцэпцыя была надрукавана Нэлом Бордэнам у 1964 годзе. З дапамогай дадзенай канцэпцыі Бордэн хацеў сістэматызаваць і апісаць усе прылады маркетынгу, патрэбныя для стварэння маркетынгавага плана па развіцці тавару кампаніі.
1. Третьякова, Ю.В. МАРКЕТИНГ КАК ФИЛОСОФИЯ БИЗНЕСА // Международный студенческий научный вестник. – 2016. – № 3-4.
2. Синяева, И.М., Земляк, С.В., Синяев, В.В. Маркетинг в малом бизнесе. М.: Юнити-Дана, 2006. - 287 с.
3. Устюгов, С. Маркетинг партнерских отношений // Маркетинг, №5 (102), 2008, с.60-65.