Заданне 1. Прывядзіце прыклад тэксту навуковага стылю (у адпаведнасці з вашай спецыяльнасцю). На аснове тэксту вызначце моўныя сродкі навуковага стылю, а таксама яго марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.
Заданне 2. Скласці фрагмент тэксту (да 10 сказаў) на тэму, звязаную з Вашай сучаснай ці будучай прафесійнай дзейнасцю. Вызначыць стыль і тып маўлення.
Заданне 3. Запішыце 10 тэрмінаў на беларускай мове па профілю вашай спецыяльнасці. На іх аснове вызначце ўласнабеларускія фанетычныя асаблівасці, а таксама марфалагічнае выражэнне (часціну мовы) кожнага слова.
Заданне 4. З прапанаванымі эканамічнымі тэрмінамі складзіце наступныя віды складаных сказаў: а) складаназлучаны; б) складаназалежны, в) бяззлучнікавы, г) з рознымі відамі сувязі.
Эканоміка, бухгалтар, каштарыс, арандатар, акцыянерны банк, прыватызацыя, акцыянернае таварыства, цэнаўтварэнне, ліцэнзія, валюта канверсуемая, аўкцыён, менеджар, інвестыцыі, інфляцыя, маёмасць, разлік, накапленні, падатак, цэнаўтварэнне, біржа, акцыя, цана, прыбытак.
Тым, у каго ёсць ва ўласнасці ўчастак або некалькі кватэр, да 15 лістапада трэба аплаціць падатак на зямлю і нерухомасць.
Беларуская валютна-фондавая біржа (поўная назва Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа») - біржа Рэспублікі Беларусь, на пляцоўках якой праводзіцца гандаль па трох асноўных сегментах фінансавага рынка: валютнаму, фондаваму і тэрміноваму.
Акцыя - гэта каштоўная папера, якую выпускае акцыянернае таварыства.
Каштарыс бюджэтных устаноў - асноўны фінансава-планавы акт, які вызначае аб’ём, мэтавае накіраванне і паквартальнае размеркаванне асігнаванняў, прадугледжаных на ўтрыманне ўстаноў і арганізацый.