Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Контрольные 4 урока и 4 анализа (3 урока по бел. языку и 1 по бел. литературе. Уроки-конспекты 7 класс)

4 урока и 4 анализа (3 урока по бел. языку и 1 по бел. литературе. Уроки-конспекты 7 класс)

Контрольные, Социально-гуманитарные, Педагогика, БГПУ им. Танка
29 страниц
2020 год
19.99BYN
45.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе
Тэма: Замацаванне ведаў па тэме "Паэзія"
Мэты: дапамагчы вучням асэнсаваць раздзел у цэлым па пытаннях і заданнях вучэбнага дапаможніка; акцэнтаваць увагу на паэзіі як асаблівым відзе мастацкай творчасці; на разнастайнасці тэм і вобразаў вершаваных твораў; на ролі рытму і рыфмы ў паэтычных творах; пашырыць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць цікавасць да творчасці сучасных паэтаў.

Урок беларускай мовы ў 7 класе
Тэма: Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
Мэты: садзейнічаць знаёмству вучняў з падзелам прыназоўнікаў паводле паходжання на невытворныя і вытворныя, усведамленню ўтварэння вытворных прыназоўнікаў шляхам пераходу ў разрад службовай часціны мовы некаторых формаў назоўнікаў, а таксама прыслоўяў і дзеяпрыслоўяў; пазнаёміць з мнагазначнасцю вытворных прыназоўнікаў; выпрацоўваць уменне вызначаць такія прыназоўнікі ў тэксце, адрозніваць ад слоў амонімаў іншых часцін мовы, ужываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні з улікам іх стылістычнай афарбоўкі. Удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі вучняў.

Урок беларускай мовы ў 7 класе
Тэма: Кантрольны падрабязны пераказ.
Мэты: выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў вучняў адэкваьна перадаваць змест пачутага тэксту мастацкага стылю, захоўваючы яго структуру, змест, вобразна-выяўленчыя сродкі, моўныя асаблівасці аўтарскага стылю.

Урок беларускай мовы 7 клас
Тэма: Правапіс (не, ня) з прыслоўямі.
Мэты: паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па асноўных пытаннях тэмы, удасканальваць уменні адрозніваць прыслоўі ў тэксце, выяўляць іх сэнсава-граматычную ролю, даваць марфалагічную характарыстыку, выкарыстоўваць сінанімічныя, антанімічныя, стылістычныя і выяўленчыя магчымасці прыслоўяў ва ўласных вусных і пісьмовых выказваннях

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе
Тэма: З.Бядуля “На Каляды к сыну
Мэты:
- удасканальваць уменне вызначаць мастацкія сродкі ў тэксце, праз якія падаецца аўтарская характарыстыка літаратурных герояў, характарызаваць герояў па іх паводзінах і ўчынках;
- паглыбіць уменне вучняў параўноўваць, аналізаваць, рабіць высновы, асэнсавана выказваць свае погляды на твор і яго герояў, на саму асобу аўтара;
- развіваць тэатральнае майстэрства школьнікаў, выпрацоўваць навыкі выразнага чытання;
- далучыць школьнікаў да адвечнай маральнай праблемы - праблемы бацькоў і дзяцей; забяспечанай старасці.
Эпіграф: “Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай”.

Урок беларускай мовы ў 7 класе
Тэма: Падагульненне  і  сістэматызацыя вывучанага  па  тэме ”Прыслоўе”
Мэта: сістэматызаваць веды вучняў па тэме; выпрацоўваць уменне правільнага напісання і ўжывання прыслоўяў у маўленні; актуалізаваць раней атрыманыя веды; развіваць арфаграфічную пільнасць; выхоўваць любоў да роднага краю, прыроды, мовы.
Эпіграф:
Жыць без цябе абыякава, сумна і цесна.
О, як мяне ты ўзняла, родная, любая песня!
Хто цябе змалку пазнаў, той ад хаціны не зверне.
Кожнае слова тваё – гэта, што ў коласе зерне.
                                                                               П. Броўка

Урок беларускай мовы
Клас: 6
Тэма: Навучальны падрабязны пераказ апавядальнага тэксту.
Мэты: навучыць пісаць пераказ, блізкі да тэксту, пасля падрыхтоўчага аналізу, з апорай на план; удасканальваць уменне раскрываць тэму і асноўную думку апавядальнага тэксту; развіваць маўленне вучняў; развіваць уменне складаць план тэксту; узбагачаць слоўнікавы запас; выхоўваць любоў і павагу да жывёльнага свету.

Урок беларускай мовы ў 7 класе
Тэма: Прыставачна-суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў.
Мэта: садзейнічаць знаёмству вучняў з канкрэтнымі выпадкамі прыставачна-суфіксальнага ўтварэння прыслоўяў; навучыць адрозніваць у маўленні прыслоўі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам, і аманімічныя назоўнікі, прыметнікі, займеннікі, лічэбнікі з прыназоўнікамі; удасканальваць уменні пазнаваць прыслоўі ў тэксце, вызначаць сінтаксічную ролю ў сказе, ужываць прыслоўі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.
Эпіграф:
Вучаць у школе замежныя мовы,
Кожная мова гучыць адмыслова.
Вы паглядзіце – у краіне любой
Ёсць да айчыннага слова любоў.          

Да прыслоўяў падбярыце аднакаранёвыя прыслоўі. (Вечарам – увечары,    пад вечар, надвячоркам, падвячоркам. Раніцай – зранку, пад раніцу.)
- Мы з вамі ўжо узгадвалі сёння антонімы. Дайце, калі ласка, азначэнне дадзенага паняцця.
Праца з падручнікам
Пр. 205 (2 вучні ля дошкі)
1в.- спераду – ззаду; направа – налева; збоку – усярэдзіне.
2в. – па-новаму – па-старому; зрання – увечары; памалу – памногу.
З адной парай антонімаў складзіце і запішыце сказы.
Фізкультхвілінка
Уладкуйцеся, каб вам было зручна, утульна, заплюшчыце вочкі і ўявіце сабе карціну, якае паўстае з пейзажнай замалёўкі.
Хараство першага снегу
Увесь         дзень i ўсю ноч iшоў негусты снег. Прыгожа падалi сняжынкi. А калi веяў вецер, снег ладзiў карагод. Пад ранак усё зацiхла. Навокал ляжаў малады пушысты снег; пасвятлелi палi, лугi, дарогi. Будынкi апранулi снежныя шапкi. Хвойныя дрэвы — таксама.
Уваходжу ў лес i не пазнаю знаёмыя мясцiны: у лесе, як i ў полi, роўна, зямля пакрыта чароўным белым абрусам. У маладым сасоннiку — пераўтварэнне: нiбы якiсьцi ўмелы скульптар наладзiў «выставу» снежных фiгурак – чаго там толькi не разгледзiш!
А навокал глухая цiшыня. Нават птушкi замоўклi: нi стуку дзятла, нi пiску сiнiц — мо i яны любуюцца хараством першага снегу.
Праца з жывапісам
Паглядзіце на слайд, на якім прадстаўлена рэпрадукцыя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі “Зімовы сон”. Складзіце 2-3 сказы-апісанні карціны з ужываннем прыслоўяў.

Собственная разработка

Задать вопрос
Задать вопрос