Эссе на тему: "На Каляды к сыну", Змітрок Бядуля
Мама…Мамачка…Матуля. І тысячы ласкавых слоў не хопіць мне, как перадаць маю любоў і падзяку табе. Менавіта зараз я разгублена і нават не магу ўявіць, што адчуваюць нашыя матулі, калі мы далёка, або калі мы хварэем, а яшчэ горш, калі мы ўвогуле забываем нават патэлефанаваць. А якое ў нашых родных матулечак вялікае сэрца, каб закрываць вочы на ўсе нашыя правіны і крыўдныя да болю словы.
Тэма бацькоў і дзяцей будзе заўсёды актуальна. Яна прысутнічала ў творчасці пісьменнікаў, якія жылі да Змітрака Бядулі, а зараз яе не абыходзяць і нашыя сучаснікі.
Калі я ў першыню пазнаёмілася з творам “На Каляды к сыну”, нават і ўявіць сабе не магла, як ўдала раскрыта праблема бацькоў і дзяцей, пражыла ўсю палітру пачуццяў. Магчыма, калі чытаешь назву твора, то адразу ўсплываюць вельмі прыемныя ўспаміны, якія нагадваюць нам пра Нараджэнне Хрыстова. А гэта светлае і шчырае свята, сустрэча з роднымі і блізкімі мне людзьмі. Але, на жаль, у гэтым творы, сустрэча апынулася вялізарным горам для маці, якая так жадала пабачыць сына.
Мне здаецца, што Змітрок Бядуля, калі пісаў гэты твор, уклаў у яго ўсю сваю душу, перажыванні, а самое галоўнае – пасланне нам і нашчадкам. Гэта зварот да ўсіх, а таксама вялікі боль мінулых пакаленняў, якія ўжо прайшлі свой шлях, нарабілі шмат памылак, і хацелі б, каб мы ніколі больш іх паўтаралі. Але, на жаль, колькі існуе чалавек, столькі і будзе актуальна праблема бацькоў і дзяцей.