Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Дипломы Жанравыя асаблівасці літаратурных казак Пятра Васючэнкі

Жанравыя асаблівасці літаратурных казак Пятра Васючэнкі

Дипломы, Социально-гуманитарные, Филология, БарГУ
46 страниц
34 источника
2021 год
44.99BYN
390.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

РЭФЕРАТ 3
УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ЛІТАРАТУРНАЯ КАЗКА І ТВОРЧАСЦЬ П. ВАСЮЧЭНКІ: ТЭАРЭТЫЧНЫ АСПЕКТ 7
1.1. Жанравыя прыкметы літаратурнай казкі 7
1.2. Станаўленне мастацкага мыслення П. Васючэнкі 19
ГЛАВА 2 ЖАНРАВЫ ДЫЯПАЗОН КАЗАК П. ВАСЮЧЭНКІ  25
2.1. Фальклорныя традыцыі ў мастацкім свеце казак П. Васючэнкі 25
2.2. Індывідуалізацыя персанажаў як жанравая прыкмета літаратурных казак 30
2.3. Жанравы сінтэз у казках П. Васючэнкі 36
ЗАКЛЮЧЭННЕ 40
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 43

Казка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці, задоўга да таго, як з’явілася пісьмовая літаратура. У сваім шматвяковым развіцці змянялася па зместу і форме, але ў кожную эпоху яна выяўляла светапогляд народа, асаблівасці яго светаўспрымання, адносіны да жыцця, настроі, імкненні, мары пра лепшую будучыню. Па тэматычных і жанравых асаблівасцях казкі падзяляюцца на тры асноўныя групы: казкі пра жывёл — гэта самы старажытны від казак, які ўзнік яшчэ на тым этапе развіцця чалавечага грамадства, калі людзі адухаўлялі прыроду, надзялялі жывёл чалавечымі ўласцівасцямі; чарадзейныя казкі — творы пра незвычайныя здарэнні, пра незвычайных герояў; сацыяльна-бытавыя — творы, якія ўзніклі пазней і адлюстравалі незадавальненне народа сацыяльнай несправядлівасцю.
Народныя казкі маюць вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, яны расказваюць пра жыццё народа ў мінулым, вучаць людзей адрозніваць праўду ад няпраўды, ненавідзець зло і несправядлівасць.
Казкі народжаны працоўнай дзейнасцю людзей і іх барацьбой за лепшае жыццё. Адвечная мара пра шчаслівае і вольнае жыццё, пра дабро і справядлівасць трансфармавалася, набывала новае мастацкае ўвасабленне. Змены адбываліся і ў жанравай сістэме, і ў сюжэтах, і ў вобразах, але па-ранейшаму гэтыя творы сцвярджаюць ідэалы дабра і справядлівасці.
Да жанру казак часта звяртаюцца пісьменнікі. Яны выкарыстоўваюць матывы, сюжэты, вобразы народных казак і на іх аснове ствараюць літаратурныя казкі (У.Дубоўка «Разумная дачка», М. Танк «Журавель і Чапля» і г. д.).
У канцы XX — пачатку XXI стст. з’яўляецца шэраг прац, у якіх заўважаецца імкненне навукоўцаў перагледзець, пераасэнсаваць мінулае і прааналізаваць сучаснае для таго, каб у фальклоры, культурнай спадчыне знайсці вытокі беларускага менталітэту і духоўных каштоўнасцяў. Адным з жанраў, цікавым для даследчыкаў народнага светапогляду, з’яўляецца казка. Казачная традыцыя ўяўляе сабой пэўную сістэму, творчую майстэрню, дзе акумулюецца і перадаецца ментальны вопыт ад пакалення да пакалення. Пры яе дапамозе адбываецца стварэнне, накапленне, адбор і перадача рознага кшталту стэрэатыпаў, якія пастаянна ўзнаўляюцца, узбагачаючыся сучаснымі адценнямі. Найбольш выразна прадстаўляе новае і старое ў ментальным вопыце народа літаратурная казка, якая па сваёй прыродзе з’яўляецца жанрам індывідуальнай творчасці, заснаванай на калектыўнай. У тэксце літаратурнай казкі здзяйсняюцца ўсе сістэмныя сувязі маўленчых і ментальных адзінак, праяўляюцца кампазіцыйнаствараючыя і вобразна-выяўленчыя магчымасці, што ўключаюць нацыянальна-культурны кампанент [28].
Казкі Пятра Васючэнкі пры ўсім падабенстве да народных (па тыповых для яе вобразах, асаблівасцях мовы і інш.) нясуць пячатку непаўторнай творчай індывідуальнасці аўтара. Якасць маўленчых параметраў казак вызначаецца мастацка-эстэтычнай канцэпцыяй аўтара — Пятра Васючэнкі, які прыўносіць у тэкст сваё бачанне свету, свае каштоўнасныя ўстаноўкі, сваю эстэтыку маўлення. Аднак прыватнае ў казцы сугучна з агульнанародным: казка адлюстроўвае светапогляд і эстэтыку свайго часу ў іх спецыфічным народным праяўленні.
Творы П. Васючэнкі вызначаюцца выразным эстэтычным зместам, які праяўляецца не толькі ў ідэалізацыі і індывідуалізацыі герояў, але найперш у яркім апісанні падзей, віртуозным спалучэнні элементаў рэчаіснасці і вымыслу, гарманічным суіснаванні калектыўна-народнага і індывідуальна-аўтарскага, ствараецца яркае ўражанне прысутнасці побач з героямі.
Усе персанажы П. Васючэнка стварае вельмі натхнёна і таленавіта. Яго персанажы сваімі ўчынкамі выяўляюць пэўную мадэль чалавечых характараў. Героі казкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» паказваюць, што бывае з-за ляноты і празмернай прагавітасці. Персанажы «Каляровай затокі» заклікаюць да змагання за перамены ў жыцці. Жывёлы з казкі «Новы калабок» падаюць прыклад сапраўднага сяброўства і інш. Кожны герой у творах адыгрывае важную ролю і створаны з вялікай любоўю.
П. Васючэнка ўдала спалучае прыкметы розных жанраў у адным творы, напрыклад, анімалістычную казку з дэтэктывам і інш.
Ва ўмовах інтэнсіўнага і часам нават агрэсіўнага ўплыву СМІ, размытасці маральных пазіцый праблема фарміравання ў дзяцей светапоглядных асноў, якія знаходзяць сваё выражэнне ў казцы П. Васючэнкі, і, адпаведна, пытанне вывучэння спосабаў перадачы нацыянальнай казачнай традыцыі ў часе для захавання беларускай ментальнасці набывае асаблівую значнасць.
Мудрасць і каштоўнасць казак Пятра Васільевіча Васючэнкі заключаецца ў тым, што яны адлюстроўваюць, раскрываюць сэнс найважнейшых агульначалавечых каштоўнасцяў. Аўтар здолеў не толькі перадаць, але і ўзбагаціць ментальны вопыт беларусаў, пэўным чынам «асучасніць» казку.

1. Аналіз мастацкага твора на ўроках літаратуры [Электронны рэсурс] / Инфоурок: библиотека материалов. — Рэжым доступу: https://infourok.ru/analіz-mastackaga-tvora-na-ўrokah-lіtaratury-424228.html. — Дата доступу: 21.03.2021.
2. Аникин, В. П. Русская народная сказка / В. П. Аникин. — М. : Эксмо, 1998. — 296 с.
3. Асаблівасці чытання казак, апавяданняў [Электронны рэсурс] / Студопедия. — Рэжым доступу: https://studopedia.ru/14_109728_asablivastsi-chitannya-kazak-apavyadannyau.html. — Дата доступу: 23.02.2021.
4. Асташонак, Л. В. Методыка выкладання беларускай литаратуры / Л. В. Асташонак. — Мінск : ВП Экаперспектыва, 1999. — 445 с.
5. Астрыжанскі, Я. А. Сучасныя беларускія казачнікі і іх творы / Я. А. Астрыжанскі // Роднае слова. — 2020. — № 7. — С. 15.
6. Беларуская народная казка. Класіфікацыя [Электронны рэсурс] / Allbest. — Рэжым доступу: https://otherreferats.allbest.ru/literature/00374290. — Дата доступу: 30.04.2021.
7. Беларускія народныя казкі [Электронны рэсурс] / Wikipedia. — Рэжым доступу: https://be-tarask.wikipedia.org/Беларускія_народныя_казкі. — Дата доступу: 25.03.2021.
8. Барысенка, В. Біяграфія П. Васючэнкі / В. Барысенка // Роднае слова. — 2019. — № 2. — С. 23.
9. Бытавыя казкі [Электронны рэсурс] / Аllbest: выбери лучшее. — Рэжым доступу: https://revolution.allbest.ru/culture/00560446_0.html#text. — Дата доступу: 17.02.2021.
10. Васючэнка П. В. Маленькі збраяносец : зб. п’ес для драм. і лялеч. калектываў / П. В. Васючэнка. — Мінск : Бел ІПК, 1999. — 132 с.
11. Васючэнка, П. Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі : казач. аповесці : для сярэд. шк. узросту / П. Васючэнка. — Мінск : Маст. літ., 2003. — 104 с.
12. Гусев, В. Е. Проблемы фольклористики / В. Е. Гусев // Советская этнография. — 1989. — № 4. — С. 181–193.
13. Гушча А. С. Рысы чарадзейнай казкі ў творы Пятра Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» / А. С. Гушча // «Актуальные проблемы филологических и педагогических наук» : материалы IV Респ. студенческой науч.-практ. конф. 21 ноября 2018 г. Барановичи, Респ. Беларусь / редкол. В. В. Климук (гл. ред.). — Барановичи : РИО БарГУ, 2018. — С. 49–50.
14. Гушча, А. Жанр казкі ў творах Пятра Васючэнкі («Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі») / Содружество наук. Барановичи-2018 : материалы ХIV Междунар. науч.-практич. конф. молодых ис-ей, 17 мая 2018 г. Барановичи, Респ. Беларусь : в 3 ч. / редкол. : В. В. Климук (гл. ред.). — Барановичи : РИО БарГУ, 2018. С. 71–73.
15. Жывушка, Д. С. Жанр літаратурнай казкі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў [Электронны рэсурс] / pisateli.by. — Рэжым доступу : http://pisateli.by/2019/hanna_v_skidele.pdf. — Дата доступу: 11.04.2021.
16. Значение слова «ремейк» [Электронны рэсурс] / kartaslov.ru. — Рэжым доступу: https://kartaslov.ru/значение-слова/ремейк. — Дата доступу: 19.03.2021.
17. Казакова, Т. П. Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай / Т. П. Казакова. — Мінск : Вышэйшая школа, 2013. — 108 с.
18. Капылоў, І. Л. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / І. Л. Капылоў. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016. — 968 с.
19. Когда и как появились сказки? [Электронны рэсурс] / History.doc. — Рэжым доступу: https://www.nur.kz/1823337-skazka---eto-cto-takoe-osobennosti-zanra.html#:~:text=Народная%20сказка%20—%20это%20эпический,и%20человеке%2C%20учить%20нормам. — Дата доступу: 18.02.2021.
20. Кучко, Д. В. Асаблівасці чытання і аналізу казак на ўроках беларускай літаратуры [Электронны рэсурс] / Альтэрнант-2014. — Рэжым доступу: https://conf.grsu.by/alternant2014/index-113.htm. — Дата доступу: 25.04.2021.
21. Лазарук, М. А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў : дапам. для наст. / М. А. Лазарук. — Мінск : Нар. асвета, 1983. — 191 с.
22. Мiнзер, М. Дзікі голуб : зб. сучас. беларус. прозы і крытыкі / М. Мінзер — Мінск : Літ. і маст., 2011. — 230 с.
23. Маслюк, В. В. У пошуках нестандартнасці / В. В. Маслюк. — Мінск : Эксма, 2017. — 301 с.
24. Матрэнка, Т. А. Сучасная беларуская паэзія : змены ў жанравай парадыгме [Электронны рэсурс] / Vak.by. — Рэжым доступу: https://vak.gov.by/sites/default/files/2019-09/Autareferat%20Motrenka_1.pdf. — Дата доступу: 10.04.2021.
25. Померанцева, Э. В. Народная сказка в жизни народа / Э. В. Померанцева. — М. : Эксмо, 2005. — 194 с.
26. Померанцева, Э. В. Русская народная сказка / Э. В. Померанцева. — М. : Эксмо, 2001. — 147 с.
27. Са слязьмі ў вачах і болем у сэрцы… [Электронны рэсурс] / Дзеяслоў. — Рэжым доступу: http://dziejaslou.by/2766-2/. — Дата доступу: 17.02.2021.
28. Самусевіч, В. М. Беларуская літаратурная казка: менталінгвістычны аспект [Электронны рэсурс] / Belkazka. — Рэжым доступу: http://www.belkazka.by/1659994-lit-kazka-text. — Дата доступу: 19.03.2021.
29. Сучасная літаратура Беларусі [Электронны рэсурс] / Кароткі змест. — Рэжым доступу: https://karotkizmest.by/іншае/сучасная-літаратура-беларусі.html. — Дата доступу: 26.04.2021.
30. Таразевич, Е. Римейк в современной русской драматургии / Е. Таразевич // сб. статей по материалам Междунар. науч.-практич. конф. — Пермь, 2005. — С. 320.
31. Трафімчык, А. В. Беларуская дзіцячая драматургія / А. В. Трафімчык. — Мінск : Аверсэв, 2015. — 130 с.
32. Шамякіна, С. Беларуская літаратурная казка / С. Шамякіна // Полымя. — 2008. — № 8. — С. 92–97.
33. Шаўлякова-Барзенка, I. Л. Вандроўкі вакол самотнага сонца: беларуская літаратура пачатку XXI стагоддзя ў літаратуразнаўчых аглядах і эскізах / І. Л. Шаўлякова-Барзенка. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 152 с.
34. Ярмалінская, В. М. Тэатр П. Васючэнкі / В. М. Ярмалінская // Роднае слова. — 2016. — № 9. — С. 85.

Похожие материалы
Метады і прыёмы вывучэння літаратурных казак (на матэрыялах казак Уладзіміра Караткевіча)
Курсовые, Социально-гуманитарные, Методыка выкладання беларускай літаратуры, БарГУ
30.0 byn
110.0 byn
Задать вопрос
Задать вопрос