Материалы на сайте призваны помочь студенту самостоятельно написать собственную курсовую, диплом и т.д.
Главная Каталог Дипломы Жанравая спецыфіка творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Жанравая спецыфіка творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Дипломы, Социально-гуманитарные, Филология, БарГУ
54 страницы
22 источника
2021 год
44.99BYN
390.00BYN
Купить
Поделиться в социальных сетях
Содержание
Материал частично
Список литературы

РЭФЕРАТ 3
УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ЖАНРАВАЯ АДМЕТНАСЦЬ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛАРУСІ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ 6
1.1 Творчая асоба Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў літаратурным працэсе Беларусі ХІХ стагоддзя 6
1.2 Тыповыя рысы дамінуючых жанраў у творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча 11
ГЛАВА 2 СПЕЦЫФІКА ЖАНРАВЫХ ФОРМ У ТВОРЧАСЦІ ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА 23
2.1 Паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча як увасабленне сентыменталісцкай і рамантычнай паэтыкі 23
2.2 Вершаваныя аповесці і апавяданні як дамінуючыя жанры ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча 30
2.3 Адметнасць драматургічных жанраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў літаратурным працэсе Беларусі ХІХ стагоддзя 39
ЗАКЛЮЧЭННЕ 50
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 52

Такім чынам, класік і родапачынальнік новай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў даволі шматграннай асобай, творчая дзейнасць якога задала накірунак усёй далейшай літаратуры Беларусі.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч прадвызначыў магістральныя шляхі развіцця нашай літаратуры, заклаў тую аснову, на якую абапіраліся яго наступнікі, акрэсліў вектар мастацкіх пошукаў, што ў далейшым прынесла свой багаты плён дзякуючы намаганням і творчаму генію пісьменнікаў-адраджэнцаў пачатку ХХ стагоддзя. Актыўнае прыцягненне нацыянальнага фальклору, глыбокае спазнанне народнага жыцця, апора на вядомыя ўзоры суседніх славянскіх літаратур, найперш польскай, рускай украінскай, і вялікае жаданне і мара ахвяраваць сябе роднаму краю, паспрыяць духоўна-культурнаму адраджэнню народа дае права аднесці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча да перадавых людзей свайго часу, патрыётаў і гуманістаў, якія самааддана служылі сваёй Айчыне, памнажалі яе веліч і славу.
Дамінуючымі жанрамі ў творчай спадчыне Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з’яўляюцца камедыя і фарс-вадэвіль. Творы, напісаныя менавіта ў гэтых жанрах, з’яўляюцца найбольш вядомымі і распаўсюджанымі. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч з асаблівай цікавасцю адносіўся да гэтых жанраў, а блізкасць да тэатру дазволіла яму з асаблівым майстэрствам стварыць такія каштоўныя для беларускай літаратуры творы.
Паэтычная спадчына Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, як і большасці тагачасных пісьменнікаў, шматстылёвая і сінтэтычная. У яго творах сентыменталізм спалучаецца з іншымі мастацкімі стылямі эпохі — рамантызмам і рэалізмам. Традыцыі сентыменталізму і рамантызму творча пераасэнсаваны Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам ў новых гістарычных варунках, калі сентыменталізм як самастойная літаратурная з’ява ўжо сышоў з літаратурнай арэны большасці еўрапейскіх краін. У літаратуры Беларусі яго асноўныя палажэнні і творчыя напрацоўкі застаюцца актуальнымі і запатрабаванымі яшчэ на працягу ўсёй першай пловы ХІХ стагоддзя.
Творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў асноўным прадстаўлена вершаванымі аповесцямі і апавяданнямі, якія былі напісаны на польскай мове: «Благаславёная сям’я», «Літаратарскія клопаты», «Люцынка, або Шведы на Літве» і інш. Вершаваныя аповесці і апавяданні, як дамінуючыя жанры дадзенага перыяду творчасць паэта, насычаны завершанымі і каларытнымі вобразамі з рэалій беларускага быцця. З гэтай прычыны яны бяруць на сябе нагрузку буйных эпічных форм — рамана, хронікі, які былі распаўсюджаны ў заходнееўрапейскім мастацтве слова.
У драматургіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча яскрава ўвасобіліся традыцыі жанраў заходнееўрапейскай драматургіі, у прыватнасці, вадэвіль, ідылія, камедыя. Але гэтыя «нізкія» класіцысцкія формы напаўняліся мясцовым беларускім зместам. Калі ў п’есе «Апантаны» яшчэ цяжка вызначыць нацыянальную прыналежнасць персанажаў, бо па ўсіх прыкметах гэты вадэвіль раскрываў агульначалавечыя пачуцці і жарсці, якія кіпелі ў душах мяшчанаў, далёкіх ад жыццёвых патрэб нацыянальна акрэсленага сялянства. Таму відавочны зварот Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча да беларускай мовы ў стварэнні «Ідыліі», «Пінскай шляхты» і «Залётаў», дзе выкрываюцца грамадскія і нацыянальныя праблемы, якія бытавалі ў Беларусі ХІХ стагоддзя.

1. Белая, А. І. Абрысы роднага : Нацыянальныя локусы культуры ў беларускай прозе “эпохі рубяжа” манаграфія / А. І. Белая ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. — Баранавічы : БарДУ, 2015. — 206с.
2. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў: Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў / Пад агульн. рэд. В. П. Рагойшы і М. В. Хаўстовіча. — Мінск : Права і эканоміка, 2005. — 91 с.
3. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч : [фотаальбом] / [уклад. і аўт. тэксту Ф. А. Ястраб]. — Мінск : Беларусь, 2008. — 125 c.
4. Выбраныя творы / Я. Купала; Уклад. У. Гніламёдава, А. Шамякінай; Камент. А. Шамякінай; Прадм. Н. Гілевіча. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2002. — 640 с.
5. Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ — пачатак ХХ ст. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — Мінск : Вышэйшая школа, 1998. — 560 с.
6. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд: падручнік. У 2 ч. Ч. 1 / А. А. Лойка. — 2-е выд., перапр. і дап. — Мінск : Вышэйшая школа, 1989. — 480 c.
7. Грынчык М. М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі / М. М. Грынчык — Мінск : Навука і тэхніка, 1969 — 296 с.
8. Дунін-Марцінкевіч, В. І. Драматычныя творы / В. І. Дунін-Марцінкевіч — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 126 с.
9. Дунін-Марцінкевіч, В. : Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесці і апавяданні, вершы, публіцыстыка, лісты і пасланні, пераклады, Dubia / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. падыхт., пер. Я. Янушкевіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 598 с.
10. Дунін-Марцінкевіч, В. Творы / В .Дунін-Марцінкевіч — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 527 с.
11. Інтэрнэт-энцыклапедыя [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://be.m.wikipedia.org/wiki/Паэтычны_эпас_Вінцэнта_Дуніна-Марцінкевіча. — Дата доступу: 25.11.21.
12. Краткая литературная энциклопедия в 9 т. / редкол.: А. А. Сурков (гл. ред.) [и др.]. — Москва : Советская Энциклопедия, 1962 — 1978. — Т. 2. — 1964. — 1055 с.
13. Культура Беларусі : энцыклапедыя ў 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2010 — 2015. — Т. 2. — 2011. — 543 с.
14. Литературный энциклопедический словарь / редкол.: Л. Г. Андреев [и др.] ; под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — Москва : Советская Энциклопедия, 1987. — 752 с.
15. Рагойша, В. П.Паэтычны слоўнiк / В. Рагойша. — 3-е выд., дапр. і дап. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 576 с.
16. Творы: Для сярэдняга і старэйшага ўзросту / Ф. Багушэвіч; Уклад. і прадм. Я. Янушкевіча; Камент. У. Содаля, Я. Янушкевіча. — 2-е выд. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — 206 с.
17. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя ў 2 т. / рэдкал.: А. В. Сабалеўскі (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2002 — 2003. — Т. 2. — 2003. — 571 с.
18. Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. дапам. у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. — Ч. 1: Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка. — Мінск : БДУ, 2009. — 209 с.
19. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Савецкая Энцыклапедыя, 1985. — Т. 2. — 702 с.
20. Янушкевіч, Я. Я. Беларускі Дудар: Праблема сялянскіх традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча / Я. Я. Янушкевіч — Мінск : Навука і тэхніка, 1991 — 143 с.
21. Яцухна, В. І. Тэорыя літаратуры / В. І. Яцухна — Гомель : Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, 2006 — 279 c.
22. Meyer, M. The Bedford introduction to literature [Electronic resource] — Mode of access: https:/archive.org/details/bedfordintroduct00mich/page/n2319/mode/2up — Date of access: 25.11.21.

Задать вопрос
Задать вопрос